Жніўны ракурс Талачыншчыны

2 августа 2016 13:06

Сёння, куды ні зазірні, кіпіць праца ў полі. Убіраецца хлеб. Гэты рытм жыцця сяльчан адчуваецца нават на пад’ездзе ў горад. З усіх накірункаў ідуць машыны са збожжам, якое дастаўляецца на элеватар. Хлебаробам раёна ўдалося пераадолець розныя цяжкасці, складанасці (недахоп мінеральных удабрэнняў з-за адсутнасці сродкаў на іх, па гэтай жа прычыне і паліва, розныя акалічнасці надвор’я), і ўжо зараз можна гаварыць, што будзем з хлебам для ўсіх сваіх патрэб.

Уборка пачалася раней, чым летась. Калі па стане на 29 ліпеня ў мінулым годзе было ўбрана 1,7% плошчаў, то сёлета даны паказчык на гэтую дату склаў 8%. Было намалочана 1542 тоны, зараз — 5665 тон. У комплексе вядуцца работы па прасаванні саломы, рулоны тут жа звозяцца з поля, і пускаюцца трактары з плугамі. Гэта добры, арганізаваны падыход да справы, калі ў цэлым думаць пра культуру працы і неад’емна звязаную з ёю эканоміку.

ПЕРШЫ ПРЫПЫНАК — ААТ “КАРАЛЬКІ”

З наяўных у гаспадарцы шасці камбайнаў робяць у полі ўсе. Прыемна бачыць, як адна за адной ідуць гэ-тыя машыны, як сыплецца ў бункер залацістае зерне.

Вось давялося прыпыніцца камбайну КЗС-1218, якім кіруюць Ян Чобатаў і яго памочнік Сяргей Рудзькоў. Спатрэбілася зарадзіць кандыцыянер — кіраўніцтва гаспадаркі тут жа вырашыла пытанне.

— Гэтак жа аператыўна, — дадае Ян Уладзіміравіч, — у нас вырашаецца з запчасткамі. А значыць, не марнуецца час, не збіваецца рытм працы. Дзякуючы такому клопату мы добра падрыхтаваліся да ўборкі, каб потым не было крыўдных прастояў…

У хлопцаў сумяшчаецца не толькі ўзрост. Яну — 29 год, Сяргею — 34, але яны і вельмі кантактныя, гаваркія. Выдатныя ў абодвух дзелавыя якасці і прафесійныя схільнасці. Любяць сваю працу, ведаюць тэхніку. Не ўтойваюць і здаровых амбіцый — выйсці абавязкова ў лідары, трымаць высокую планку паказчыкаў.

— Я родам з Гомельшчыны, — заўважыў Ян. — Мае дзяды рабілі механізатарамі, бацька — вадзіцелем. Пэўна, па спадчыне ад іх перадаліся настойлівасць у дасягненні мэты, вытрымка, аптымізм. Тут, у “Каральках”, мяне здавальняюць уменне спецыялістаў і кіраўніка вырашаць пытанні, клапаціцца пра людзей. Да ўсяго, у нас з Сяргеем надзейныя тылы — ёсць куды вярнуцца пасля напружанай працы, дзе цябе заўжды чакаюць жонка, дзеці. І гэтую іх падтрымку ні з чым не параўнаць, у ёй адчуваецца гонар за цябе як працаўніка і тваю працу…

Мы дамовіліся сустрэцца з гэтым экіпажам тыдні праз два, каб яшчэ раз пераканацца, што маладыя камбайнеры ўмеюць трымаць слова. Асабіста гаспадарка з гэтым спраўляецца няблага. ААТ “Каралькі” набралі добры тэмп выпрацоўкі, вядуць работы арганізавана і зладжана.

ДРУГІ ПРЫПЫНАК — КАНСЕРВАВЫ ЗАВОД

Камбайны прадпрыемства рабілі ў гэты дзень на плошчах каля вёскі Раманоўка.

Добра папрацавалі механізатары, агранамічная служба на жніво — і маюць унушальны вынік. Выйшлі на ўборку ў сярэднім за дзень 200 гектараў, намалочваюць 700 тон. Убіралі пакуль што палеглы хлеб, а гэта адбіваецца на ўраджайнасці, маюць крыху больш за 30 цэнтнераў з гектара.

Вызначыліся і перадавікі прадпрыемства на ўборцы. Гэта вопытныя, валодаючыя сакрэтамі ўмелай работы на камбайнах Мазок С. М., Ільін А. В., Яршоў У. С. і Васільеў А. В.

ТРЭЦІ ПРЫПЫНАК — УСПКУ “НАДЗЁЖЫНА”

Традыцыйна гэтае прадпрыемства першым у раёне пачынае жніво. Не стаў выключэннем і год сёлетні. Свае камбайны мясцовыя хлебаробы вывелі ў поле 22 ліпеня. Убралі 100 гектараў свірэпіцы, зараз абмалочваюць плошчы, занятыя пад азімую пшаніцу.

Арганізаваліся як трэба, у першыя дні выйшлі 5 камбайнаў. Гатовыя ўключыць і астатнія 4 пасля выканання некаторых дробных дапрацовак і замены масла.

Звярнуў увагу на сябе іншы факт. Каля комплексу БРЖ мы заспелі камбайн Андрэя Дароніна, які разам з памочнікам і галоўным інжынерам Мікалаем Бурылавым завіхаўся на самым версе машыны. Як аказалася, займаліся заменай інжэктара на рухавіку.

У гэтым якраз і хаваецца стыль работы Мікалая Аляксандравіча. Ён літаральна не адходзіцца ад кожнага з камбайнаў, першы прыходзіць на дапамогу механізатарам, разам з імі выконвае работы, патрабуючыя яго кемлівасці і думкі. Не цураецца пераўвасобіцца ў слесара, механіка і г. д. Сваім клопатам і энергіяй зараджае і астатніх. Таму не выпадкова, што надзёжынскія камбайнеры пастаянна ў ліку лепшых на Талачыншчыне, а менавіта Андрэй Аляксеевіч Даронін намалаціў летась першым у раёне тысячу тон хлеба.

Стаўку робяць на свае сілы. Але не адмовіліся прыняць у свой “атрад” Уладзіміра Генадзьевіча Грачыху з сынам Аляксандрам. Бацька робіць на кацельні Коханаўскага жыллёва-камунальнага прадпрыемства, Аляксандр закончыў механіка-тэхналагічны каледж.

— Хлеб мы вырасцілі, і наша задача зараз яго без прамаруджвання ўбраць, — заўважыў Мікалай Бурылаў. Што мы і робім, падтрымліваючы адно аднаго. Праўда, каб убраць 2400 гектараў плошчаў, нам спатрэбіцца месячны тэрмін…

У асобныя дні тут ужо выходзілі на 100 гектараў уборкі за светлавы дзень. Значыць, няма перабольшвання ў тым, пра што сказаў галоўны інжынер. Бо тут усе сваё слова падмацоўваюць справай, нязменным чалавечым, сялянскім клопатам пра хлеб.

Віктар БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Август 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене