У Талачынскім раёне шквалісты вецер не пашкадаваў і могілкі
Вецер прайшоў паласой, і ў гэты яе прамежак трапілі могілкі ў вёсцы Міхінічы Аболецкага сельскага Савета. Не вытрымалі яго сілы таўшчэзныя бярозы, іх вывернула з зямлі з коранем і глыбай зямлі, елкі, вольхі. Пацярпела некалькі агароджаў магілак.
Да гонару коханаўскіх камунальшчыкаў, яны хутка справіліся з наступствамі стыхіі. Зрабілі распілоўку паваленых дрэў, склалі ў груды вецце. Застанецца толькі гэтае ўбраць з тэрыторіі саміх могілак.
У Талачынскім раёне шквалісты вецер не пашкадаваў і могілкі,