Талачынскі элеватар: ураджай будзе аператыўна прыняты і надзейна захаваны

4 августа 2016 12:11

Па стане на 1 жніўня на ААТ “Талачынскі элеватар” паступіла больш за 22 з паловаю тысячы тон збожжа аўтамабільным транспартам і больш за 2 з паловаю тысячы чыгуначным. Чэргаў не назіраецца, ураджай аператыўна прымаецца і ў адпаведнасці з усімі тэхналагічнымі патрабаваннямі паступае на захоўванне. Гэтага ўдаецца дасягнуць дзякуючы таму, што, па-першае, прадпрыемства належным чынам падрыхтавалася да ўборачнай кампаніі, а па-другое, сёння пастаўкі зерня ажыццяўляюцца ў асноўным вялікагрузнымі аўтамабілямі, умяшчальнасць якіх дасягае трыццаці — сарака тон.

— У нас ёсць чатыры такія машыны (на здымку), — расказаў намеснік дырэктара Вацкель М. В. — Адна за раз забірае амаль паўвагона зерня. Прадпрыемствы, якія ажыццяўляюць дастаўку самастойна, таксама ўсё часцей выкарыстоўваюць трыццацітоннікі, звычайны МАЗ з кузавам і прычэпам ужо ўспрымаецца як архаіка, хаця, здаецца, яшчэ не так даўно толькі яны і выцягвалі асноўную нагрузку. Дзякуючы такому прагрэсу прыём ураджаю ідзе неяк незаўважна: здаецца, амаль ніхто не прыязджаў, так сабе, машына-другая, а пад вечар глядзіш — некалькі тысяч тон паступіла.

Працуе элеватар кругласутачна. Штат укамплектаваны, абсталяванне паверана цэнтрам стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі, спецыялісты працуюць і сістэмы функцыянуюць у адпаведнасці з усімі нарматыўнымі патрабаваннямі. Дыспетчарская служба гатова ў любы момант прыняць і выканаць заяўку — адправіць свой транспарт для дастаўкі ўраджаю. Акрамя аўтамабіляў, у распараджэнні элеватара ёсць два ўласныя цеплавозы з правам выезду на чыгуначныя пуці агульнага карыстання. У выпадку якой-небудзь аварыйнай сітуацыі заўсёды гатова прыступіць да рамонтных работ спецыяльная брыгада. Да паслуг вадзіцеляў — прадуктовая крама і сталовая.

У ходзе падрыхтоўкі да сёлетняга сезону былі працягнуты работы па абнаўленні тэхнічнай базы і пашырэнні складскіх плошчаў. Так, на некаторых участках вытворчых ліній удасканалена сістэма ачысткі паветра ад пылу: замест устарэлай падлогавай шчыліннай аспірацыі ўстаноўлены фільтры, дзякуючы чаму людзі цяпер працуюць у больш камфортных умовах. У перспектыве гэтая работа працягнецца і на іншых участках. Пабудаваны дадатковы арачнік (усяго зараз іх тры) для захоўвання 28000 тон збожжа.

— Заключаем дагаворы на захоўванне з рознымі прадпрыемствамі і з гэтай мэтаю павялічваем свае плошчы, — растлумачыў Мікалай Васільевіч. — Сёлета, напрыклад, у лік нашых партнёраў увайшоў Маладзечанскі камбінат хлебапрадуктаў.

Відавочна, што дзякуючы адказнаму падыходу да справы і зладжанай рабоце ўсяго калектыву ўраджай, які паступае на Талачынскі элеватар, будзе аператыўна прыняты і надзейна захаваны.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Август 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене