Пяць хвілін ападкаў — і сапраўдная Венецыя

6 августа 2016 10:56

Усё часцей мы баімся пахмурнага неба, дажджу і снегу. І справа тут не толькі ў прыродных анамаліях, а больш у нашай непадрыхтаванасці супрацьстаяць ім.

Нейкія пяць хвілін праліўся над нашым горадам моцны дождж, а на двор дома №92 па вуліцы Энгельса было не зайсці. Вада зайшла за адмостку, у пад’езды. Работніца камунгаса, якая выконвае рамонтныя работы, вымушана была разуцца, каб выйсці на двор. У аналагічных абставінах аказаліся і жыльцы дома.

— Прыязджайце, — званіла Галіна Кудрашова, — паглядзіце, што ў нас робіцца…

І далей доўгая размова аб тым, як яны не могуць дабіцца ад камунгаса прыняць меры па выпраўленні становішча. Асфальт новы палажылі, а скідванне вады не прадугледзелі, нават пакат не зрабілі.

Гэтае ж пацвердзіў і Анатолій Шнэйдар.

— Не паслухалі нас, калі яшчэ была магчымасць не дапусціць брак у рабоце, — падсумаваў размову Анатолій Антонавіч. — Сёння па званку хутка прыехаў спецыяліст з камунальнага прадпрыемства, сам разважаў, што трэба тэрмінова нешта рабіць…

Менавіта аб гэтым і былі неаднаразовыя звароты жыльцоў на прадпрыемства. Усё чакалі, пакуль, як гаворыцца, гром не грымне.

Віктар МІКАЛАЕЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Август 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене