На Талачынскім кансервавым заводзе раннія гатункі бульбы даюць да 400 цэнтнераў з гектара

9 августа 2016 12:49

— Бульбяны клубень, — падзялілася галоўны аграном кансервавага завода Капранава Т. М., — сфарміраваўся добра, і па паступаючых заяўках спажыўцоў мы ўбіраем раннія гатункі бульбы Брыз і Рэд Скарлет на продаж. Перавага аддаецца Брызу…

Пакуль што ў рабоце задзейнічаны два камбайны, а дзесьці праз тыдзень пачнецца масавая ўборка на бульбяным палетку.

Як і ў мінулым годзе, асноўным заказчыкам на пастаўку талачынскай бульбы з’яўляюцца яе спажыўцы з суседняй Расіі. Прадстаўлена яна і на прылаўках у нашым горадзе.

— Больш за тыдзень ужо, — паведаміла загадчыца магазіна “Світанак” у Талачыне Алена Горлач, — мы прадаём бульбу, вырашчаную на нашым прадпрыемстве. Гэта гатунак Рэд Скарлет. Кілаграм ранняй бульбы каштуе 47 капеек. Попыт на прадукцыю завода добры, і нас гэтае задавальняе.

— Хвалюе, — заўважыла галоўны аграном — сёлетняя звыш усялякіх нормаў пераўвільготненасць глебы. На многіх участках у барознах стаіць вада. Гэта правакуе розныя захворванні клубняў. Уважліва адследжваем яе стан, каб своечасова можна было прыняць меры па захаванні вырашчанага ўраджаю…

Дарэчы, ён і сёлета тут неблагі. Раннія гатункі даюць з гектара да 400 цэнтнераў клубняў. Нагадаем, што бульбяное поле Талачынскага кансервавага завода самае вялікае ў краіне — 900 гектараў.

Віктар БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Август 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене