Хто ў жніўні жыта пасее — у таго на хлеб надзея

9 августа 2016 13:24

У жніўні няма другарадных работ, хаця ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах у большасці ўсё падпарадкавана жніву. Усяго па раёне  ўбрана 37 працэнтаў збожжавых культур.

Наперадзе ідуць кансервавы завод, “Друцк-Агра”, “Надзёжына”. Калі ў цэлым па раёне ўраджайнасць склала па стане на 9 жніўня 28,2 цэнтнера з гектара супраць 33,5 у мінулым годзе, то ў кансервавым заводзе яна дасягнула 38,7 ц/га.  Прычын больш нізкай ураджайнасці, як паведаміла нам намеснік начальніка райсельгасхарча Аксана Красоўская, некалькі. У іх ліку і адсутнасць своечасовых крэдытаў на мінеральныя ўгнаенні  і сродкі аховы раслін, і неправедзенае ў радзе гаспадарак мінулай восенню ўзняцце  глебы.

Бягучы месяц самы напружаны ў хлебаробаў. Трэба не толькі сабраць ураджай, але і звесці салому з палёў, і ўзараць паравое поле, пасеяць азімыя культуры, не варта забывацца і пра нарыхтоўку кармоў для жывёлы.

Узняцце глебы пад азімыя першымі пачалі кансервавы завод,  гаспадаркі  “Камсамольская праўда”, “Рыдамльскі”, “Жукнева” (заданне выканана адпаведна на 29, 24, 22, 21   працэнтаў).  Важна своечасова пачаць сяўбу азімых збожжавых культур, бо менавіта ў гэтыя дні закладваецца будучы ураджай.

Працягваецца нарыхтоўка кармоў.  На касьбе траў другога ўкосу заняты ААТ “Абольцы”, “Коханава-Агра”, райаграсэрвіс, які дапамагае “Абольцам”   прэс-падборшчыкам. Па раёне на 9 жніўня нарыхтавана 16,22 цэнтнера кармавых адзінак, або на 2,64 ц к. адз. больш, чым у мінулым годзе. Наперадзе — касьба канюшыны і ўборка кукурузы на сілас.

Ад таго, як гаспадаркі справяцца з заданнем па ўборцы насеннікаў  мнагалетніх траў, залежыць будучая кармавая база.  Пакуль што  наперадзе  ідуць “Друцк-Агра”, “Коханава-Агра”, “Каралькі” і “Жукнева”. Ураджайнасць злакавых траў у гэтых гаспадарках склала адпаведна па 3,0, 2,7, 2,5 і 2,4  цэнт-нера з гектара.

Ёсць час  паправіць становішча тым гаспадаркам, якія марудзяць з палявымі работамі, сканцэнтраваць на галоўным свае сілы і намаганні. Тое, што  ўпусціш сёння, заўтра ўжо не паправіш.

Марыя ХМЯЛЮК.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Август 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене