Уборку даўгунцу ўскладняе надвор’е

11 августа 2016 13:08

Як расказаў нам дырэктар Коханаўскага льнозавода Мікалай Рудзянок, уборку льну сёлета даводзіцца весці ў надзвычай складаных умовах. Лён на большасці плошчаў не толькі  палажыла на зямлю, але і моцна пакруціла. Калі дакладна, такіх плошчаў больш за 70 працэнтаў, а ўсяго гэтая культура размешчана ў раёне на 800 гектарах. 500 гектараў з іх ужо ўбраныя. Астатнія 300 гектараў пакінутыя для даспявання льносемені і збору насеннага матэрыялу на будучы год.

— Не абышлося, — удакладняе Мікалай Уладзіміравіч, — без палегліцы і на іх. Літаральна выразаем камбайнамі гэтыя астраўкі, бо шкада вырашчанае загубіць. 5 жніўня пачалі прасаваць трасту. Ураджай у цэлым добры. Траста на цёплай зямлі і пад дажджамі атрымала нармальную вылежку…

Жыць даводзіцца адначасова і клопатам пра будучы ўраджай. Землі пад лён заводу выдзеленыя. Патрабуецца іх уважліва агледзець, каб прыняць правільнае рашэнне па апра-цоўцы кожнага з палеткаў гліфасатаўтрымліваючымі прэпаратамі.

Людзей не хапае, і гэта адбіваецца на павышанай нагрузцы на кожным з працуючых. Яны разумеюць ускладзеную на іх адказнасць, шчыруюць у полі з поўнай самааддачай.

Віктар МІКАЛАЕЎ.
Фота belarus.by

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Август 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене