У Талачынскім райаграсэрвісе прыкладаюць усе намаганні, каб своечасова ўбраць ураджай

13 августа 2016 10:55

Здалёк вабіць поле спелага ячменю Талачынскага райаграсэрвісу каля вёскі Зарэчнае Падбярэззе. З яго, адзначыла галоўны аграном  Маргарыта Караткевіч, будзем нарыхтоўваць насенны матэрыял. Яна ўзяла ў рукі важкі колас, пацерла яго, клапатліва агледзела поле збажыны і задаволена заўважыла: “Добрае будзе насенне. Галоўнае, каб надвор’е хоць крыху паспрыяла ўборцы”.

Сёлета ў прадпрыемстве для ўборкі 2329 гектараў. На цяперашні момант убрана 15% плошчаў, ураджайнасць складае ў сярэднім 26 цэнтнераў з гектара. Выкананы дзяржаўны заказ — пастаўлена 530 тон жыта, 600 тон пшаніцы і 100 тон піваваранага ячменю.

Тэмпы ўборкі стрымліваюцца па розных прычынах. найперш — гэта даждлівае надвор’е. Першым убіраецца ячмень з падсевам канюшыны, пасля дажджу ён пачаў актыўна прарастаць. Камбайны зношаныя, часта выходзяць са строю. Да ўборачнай былі падрыхтаныя ўсе восем камбайнаў, але на поле не ўдаецца вывесці ўсе, у сярэднім на кожны прыходзіцца больш за 300 гектараў плошчаў. На новыя запчасткі  не хапае грашовых сродкаў.

Другой прычынай недастатковых тэмпаў з’яўляецца недахоп паліва. Здадзена больш за сто тон збожжа на яго набыццё. Палова экіпажаў працуе на ўборачнай першы год, не хапае вопытных камбайнераў.

Сёмы сезон робіць на ўборцы Сяргей Спаткай. У свае 27 гадоў ён лічыцца ўжо адным з вопытных камбайнераў. Раней рабіў вадзіцелем, быў памочнікам камбайнера. Па рашэнні кіраўніцтва новы камбайн быў перададзены менавіта яму. Кожны год Сяргей выходзіў на тысячныя намалоты. Зараз ён працуе аператарам кацельні ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы. Разам з памочнікам Віталіем Гурскім уважліва адносіцца да тэхнікі, з душой да працы. Стараюцца добра выконваць даведзеныя заданні.

Нягледзячы на складаныя ўмовы сёлетняй уборачнай, кіраўніцтва і механізатары настроены аптымістычна, прыкладаюць усе намаганні, каб своечасова збожжа засыпаць у засекі.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Август 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене