У Талачыне прайшоў школьны кірмаш
У пашыраным распродажы школьных тавараў у Талачыне 13 жніўня прынялі ўдзел талачынскае і сенненскае раённыя спажывецкія таварыствы і некалькі прадпрымальнікаў.
Да ўвагі пакупнікоў былі прапанаваны канцылярскія тавары, абутак, школьная форма і спартыўныя касцюмы. Для дзяцей працавалі атракцыёны, прадаваліся цацкі і сувеніры.
Сяргей АБРАМОВІЧ.