Не адракацца ад Бацькаўшчыны, мовы і зямлі: у Талачыне прайшоў раённы конкурс паэтаў (+фота)

16 августа 2016 13:32

Гучная музыка ў зоне адпачынку “Серебряная струна” ў мінулую суботу так і запрашала зазірнуць у гэты прывабны куточак. На гэты раз на творчы конкурс “Мая зямля, мая Радзіма” свае аўтарскія вершы прадставілі паэты раёна.

На аркушах паперы арганізатары мерапрыемства — работнікі Цэнтра культуры і народнай творчасці — размясцілі надрукаваныя вершы ўдзельнікаў конкурсу. На стэлажы былі размешчаны зборнікі вершаў паэтаў, членаў народнай  паэтычнай гасцёўні “Друць”. Людзі падыходзілі, цікавіліся друкаванай прадукцыяй. Гэта яшчэ больш дадавала хвалявання ўдзельнікам конкурсу.   Адна справа пісаць для сябе, другая — даносіць паэтычныя радкі да слухача.

Найбольш яны прысвечаныя роднай Беларусі, Талачыну. Лепшымі аўтарскімі вершамі пра радзіму прызнаны  вершы Ларысы Халецкай, Клаўдзіі Кастрыцы, Наталлі Парфянчук, Уладзіміра Чаплянка. Пра Талачын напісана нямала, але малады паэт Яўген Казловіч у вершы “Ах, Толочин ты Толочин” знайшоў асабліва пранікнёныя словы пра наш горад. Дзякуючы вершу Уладзіміра Чаплянка прысутныя таксама па-новаму ўбачылі свой горад.

— Мінулым трэба даражыць, — падкрэсліў Яўген Дарафееў пасля прачытання верша “Леў Сапега”. — Імем гэтага вялікага і знакамітага палітычнага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага, чыё жыццё звязана з талачынскай зямлёй, на жаль, не названая ніводная вуліца горада.

Тэму брацкага яднання краін асвяціла Земфіра Шчыгельская. Родам з Расіі, яна вось ужо шмат год лічыць Беларусь сваёй другой радзімай, прачытала верш пра беларускіх жанчын.

Яскрава і сур’ёзна заявілі пра сябе маладыя паэты Раман Іваноў (“Дыялог з Богам”, “Незнакомка”) і Крысціна Шутава (“Так хочется по-женски быть счастливой”). Вершы Я. Дарафеева, З. Шчыгельскай, Р. Іванова і К. Шутавай адзначаны ў намінацыі “Лепшыя вершы, прысвечаныя Году культуры”.

Журы падводзіла вынікі конкурсу, а паэты працягвалі чытаць свае вершы.    Паэтычны дар даецца не кожнаму чалавеку. Ён або ёсць, або яго няма.  Людзі з паэтычным дарам заслугоўваюць нашай павагі і ўдзячнасці. Таму пажадана, каб на  розных культурных мерапрыемствах было больш прысутных.

Калі вы ў чарговы раз пачуеце музыку на пляцоўцы зоны адпачынку, зазірніце сюды. Вы ніколькі не пашкадуеце — атрымаеце шмат эмоцый і натхнення, а магчыма, і самі паспрабуеце сябе ў творчасці, у так патрэбнай нашай душы паэзіі.

Марыя ХМЯЛЮК.

Яўген Казловіч

Раман Іваноў

Крысціна Шутава

Ларыса Халецкая

Клаўдзія Кастрыца

Уладзімір Чаплянок

Яўген Дарафееў

Земфіра Шчыгельская

Наталля Парфянчук

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 7.8/10 (4 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +4 (from 4 votes)
Не адракацца ад Бацькаўшчыны, мовы і зямлі: у Талачыне прайшоў раённы конкурс паэтаў (+фота), 7.8 out of 10 based on 4 ratings

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Август 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене