У “Рыдамльскім” засяродзіліся на момантах, якія патрабуюць увагі

17 августа 2016 13:15

Прыемна бываць у калектывах, дзе крытычна адносяцца да сваіх упушчэнняў, знаходзяцца ў несупынным пошуку, як зрабіць, каб было лепш, каб быў вынік, працавалі тэхналогіі і выводзілі на новы ўзровень экономікі. Аб гэтым наша гутарка з дырэктарам УП “Рыдамльскі” Васілём Хадневічам.

— Васілій Аляксеевіч, мы, напэўна, крыху зарапартаваліся, гаворачы аб нейкіх прамежкавых поспехах у гаспадаранні. Да прыкладу, столькі-то пасеялі, такая-то дзённая выпрацоўка, нарыхтавалі кармоў, першымі выйшлі хлеб убіраць і г. д. Што сёння больш значна — гаварыць пра поспехі ці пра вырашэнне існуючых праблем, каб гэтыя поспехі былі?

— Аб тых ці іншых намалотах, пачну з іх, сёлета гаварыць ужо не мае вялікага сэнсу. Што ёсць — тое ёсць. На вялікі сум, мы ў сваёй гаспадарцы не атрымаем тое збожжа, што збіралі ў папярэднія гады. Таму робім для сябе сур’ёзныя вывады і працуем, зрабіўшы іх, на будучы год. Раней чым звычайна прыступілі да ўнясення гліфасатаў, апрацоўкі зямлі, каб правесці якасную сяўбу азімых культур — рапсу, пшаніцы, жыта.

— Якія агратэхнічныя прыёмы для гэтага скарыстоўваеце?

— Прадумваем, узважваем кожны момант па папярэдніках, вытрымліваем перыяд пачатку пасяўных работ пасля ўнясення гліфасатаў. У гэтым ланцужку самое значнае — гэта апрацоўка зямлі і якасць сяўбы. Трэці дзень (мы былі ў гаспадарцы 12 жніўня. — Заўвага рэдакцыі) вядзём сяўбу рапсу, выконваем закрыванне насення, прыкачванне, зробім восеньскую хімпраполку. Не буду ўтойваць, шмат год запар у нас усё неяк не атрымліваецца з гэтай культурай. Таму настрой увесь на змяненне сітуацыі. Плануем пасеяць азімы рапс на плошчы 200 гектараў. Яшчэ 1,5 тысячы гектараў пойдуць пад сяўбу збожжа.

— Тым самым у будучым вы адыдзіце ад сяўбы збожжа па збожжы?

— Так, летась мы нязначна адаралі шматгадовых траў, таму што паўстала праблема з кармамі, асабліва з травянымі. Гэтае ў шмат чым і адбілася на ўраджаі сёлетняга года, сеялі збожжа па збожжы. Зараз адворваем 500 гектараў шматгадовых траў і такім чынам плануем стаць у каляю севазвароту. Але ўсё роўна гэтага мала, хоць і адворваем значна больш траў за кошт таго, што вясною сёлета падсеялі 930 гектараў шматгадовых траў — канюшыну ў чыстым выглядзе, люцэрну і часткова злакавыя сумесі. Усходы добрыя. Канюшына стаіць такая, што будзем пускаць жывёлу і скормліваць вырашчанае.

— Як у цэлым на даны момант у вас з кармамі?

— Маем 19 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву. Гэта на 4,5 цэнтнера больш, чым было летась. Палажылі ў траншэі 1,5 тысячы тон збожжасенажу. З вясны асобныя плошчы, дзе не было віду на ўраджай, ушчыльнілі пялюшкай, збожжам, атрымалася добрая сумесь. У адным масіве было 150 такіх гектараў. Маса атрымалася выдатная, і аддача ад корму павінна быць таксама.

— Ураджай жа яшчэ не сабраны, чаго вы ўжо робіце няўцешныя вывады пра хлеб?

— Бачым, што ўжо яно так. Адбіліся фактары надвор’я, недахопу мінеральных удабрэнняў.

— Арганічнымі ўгнаеннямі іх недахоп нельга было адрэгуляваць?

— З арганікай сёлета папрацавалі вельмі шчыльна, і ў даны момант працуем. Ёмістасці на комплексе запаўняюцца арганікай, яна адлежваецца пэўны перыяд і вывозіцца на палі. Зараз — пад азімыя. Занятыя два трактары з 11-тоннымі бочкамі. Унесенае заворваецца і вядзём сяўбу. Вясною поўнасцю вывезлі ўсю арганіку пад кукурузу. Прыемна бачыць, якой яна стаіць у кожным з масіваў, дасягае ў вышыню метры пад тры.

— Калі ўжо з’явіцца магчымасць уносіць арганіку пад збожжавыя кульутры?

— Захоўваючы севазварот, перайшоўшы на плошчы, дзе былі шматгадовыя травы двухгадовага скарыстання, мы такім чынам вырашым рад пытанняў — ачышчэння зямлі ад пустазелля, яе адпачынку. На такіх землях мы ўжо засявалі 200 гектараў яравога рапсу, плануем пасеяць 200 гектараў азімага рапсу і 500 гектараў у наступным годзе яравога рапсу, 500 — 600 гектараў кукурузы. Такія папярэднікі ў корані зменяць сітуацыю.

Будзем і далей не ўпускаць сяўбу бабовых — канюшыны, люцэрны, якія добра паядаюцца жывёлай, у якіх шмат утрымліваецца бялку. Да ўсяго — яны добры папярэднік для многіх іншых культур. Насенны матэрыял на гэтыя мэты ў нас ёсць. Летась мы значна пашырылі плошчы пад шматгадовымі травамі, давялі іх да 930 гектараў.

Закладзеныя семеннікі ўжо ўбраныя. Спецыяльна для прасушвання траў пабудавалі ворахаток. Прыведзеныя ў парадак плошчы пад травамі забяспечаць нам па ўраджайнасці і агульным зборы паўтарагадовы запас кармоў.

— Ці плануеце займацца вырошчваннем якіхсьці іншых культур?

— Займаліся адзін год просам. Навырошчвалі яго столькі, што не ведалі, што з ім рабіць. Лічу, што люцэрна, канюшына і пашавыя сумесі, якіх у нас закладзена шмат і яны ў выдатным стане, дадуць нам магчымасць зэканоміць плошчы, узяць кармы і павышаць і далей, як сёлета, прадукцыйнасць жывёлы.

Ідзём, канешне, і на новыя культуры. Закупілі суданскую траву, заклалі семяннік яе на 20 гектарах. Трава дасягнула ў рост пад два метры, маса выдатная, паядаемасць яе добрая — як сена, так і ў зялёным выглядзе. Будзем мець і сваё яе насенне.

— Калі прыступіце да сяўбы азімага збожжа?

— Узмацнілі тэмпы на ўзняцці глебы. У сярэднім за дзень выходзім на 55 — 60 гектараў ворыва. Працуюць чатыры трактары, заканчваем узняцце шматгадовых траў і пераходзім на палеткі ўбранага збожжа. 22 жніўня плануем прыступіць да сяўбы азімых збожжавых культур.

— Што ў жывёлагадоўлі?

— Маем сур’ёзныя змяненні ў лепшы бок на комплексе. Зрабілі даўкамплектаванне яго жывёлай. У гэтыя дні ў сярэднім прадаём 14 тон малака, па продажы яго выйшлі на 130% да леташняга ўзроўню, атрымліваем штодзень 60 — 62 млн. рублёў выручкі.

— Васіль Аляксеевіч, не сакрэт, што зарослай кустоем зямлі ў нас хапае. Як у вас вырашаецца праблема прывядзення ў парадак такіх участкаў?

— Скажу адназначна: усё, што было пад кустоўем і ад чаго адмовіліся ўласнікі зямлі, мы разаралі, прымкнулі да большых масіваў. Вы гэтае можаце бачыць у тым ліку і па колішніх агародах у вёсцы Старое Саколіна і па пасёлку Усвіж-Бук (на здымку). Ні адзін з участкаў не пакідаем, не даём, каб зямля зарастала пустазеллем. Да гэтага прывучаны і спецыялісты, і механізатары. Ні адна вымачка не абмінаецца ні плугам, ні сеялкай. З маленькіх кусочкаў потым пачынае зарастаць і ўсё поле, і гэтае ўжо недапушчальнае.

— Застаецца толькі падзякаваць вашаму калектыву за клопат пра зямлю і пажадаць найвялікшай аддачы ад яе самым важкім ураджаем, без яго немагчымыя ні эканоміка, ні наш агульны дабрабыт.

Віктар БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Один комментарий на “ У “Рыдамльскім” засяродзіліся на момантах, якія патрабуюць увагі ”

  1. Шейман , 18 августа 2016 , 12:09

    Пора похвастаться зарплатами а не гектарами и литрами молока,есть ли связь между доходами хозяйства в 60 млн. в день и доходами крестьян 3 млн. в месяц.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Август 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене