Бог дараваў Надзеі Падалінскай доўгі век, але ж колькі на ім прыйшлося…

19 августа 2016 16:22

Надзеі Паўлаўне Падалінскай 1 лютага споўнілася 98 год. Зараз яна знаходзіцца ў тэрытарыяльным аддзяленні кругласутачнага прабывання ў Коханаве. Засталася зусім адна, калі не лічыць пляменніка. Дамок у вёсцы Няклюдава састарэў, сіл утрымліваць яго не стала — папрасілася ў гэтую сацыяльную ўстанову.

— Хутка будзе два месяцы, — заўважыў загадчык аддзялення Кажадуб А. Я., — як яна ў нас. Надзвычай светлы, шчыры і добры чалавек. Прыемна ўражваюць яе энергічнасць, мудрасць, выдатная памяць і глыбокія разважанні. Ніколі аб ёй не пісалі, і Надзея Паўлаўна не адмовілася, калі мы прапанавалі, выклікаць каго з рэдакцыі, каб расказаць пра перажытае на сваім вяку…

— На свет я з’явілася ў 1918 годзе. Было мне тры гады, як памерла маці. Нас засталося чацвёра дзяцей — два хлопчыкі і дзве дзяўчынкі. Старэйшай дзяўчынцы было дванаццаць год. Мне споўнілася пяць год, як бацька прывёў сабе другую жонку. Хутка яна нарадзіла мальца. У шэсць год, сёмы пайшоў, мяне прымацавалі да яго нянькай. Падымалі сонную з ложка, усаджвалі за люльку. Мачыха паліла ў печы, бацька вёў гаспадарку. Потым другое, трэцяе дзіцяці з’яўляліся, а ўсё я нянька. Паўтара годзіка было меншаму хлопчыку, як не стала і мачахі. Тут ужо мне прыйшлося ўзяць на сябе яе абавязкі, у няпоўныя трынаццаць год. Дзетак жа без нагляду не пакінеш. Усіх хлопцаў я выгадавала, падняла на ногі.

Мае сяброўкі ў Данілкаве і суседкіх вёсках збіраліся на вечарынкі, хацелася і мне быць з імі, а апрануць не было чаго. Каб што купіць — патрэбны грошы. Пайшла ў вёску Крывыя, што ля Абольцаў, працаваць на выразку пластавога торфу. Зарабіла крыху, справіла сабе сукенку, абутак.

Хутка павярнулася і да мяне асабістае шчасце. Пазнаёмілася з хлопцам Аляксандрам Міхневічам, які быў родам з Казігоркі, а працаваў у Маскве, служыў у Народным камісарыяце ўнутраных спраў. Сабраліся мы ад’язджаць, вяселле згулялі, а тут вайна. Так засталіся ў Казігорцы. Адседжвацца ён не мог, пайшоў у лес да партызан. Знайшоўся здраднік, данёс немцам і паліцаям, хто такі Аляксандр Міхневіч.

У нас з’явілася маленькая дачурка, у лес я пайсці не магла, хоць і ў вёсцы заставацца было небяспечна. Мяне не раз папярэджвалі, што за намі пільна сочаць паліцаі, дазнаўшыся пра мужа і маю падтрымку партызан. Усяляк падтрымлівала свякроў, дапамагала прыгледзець за нашай трохгадовай дачуркай, калі я адварочвалася ў лес.

Нечакана гэты блізкі мне чалавек памірае, а хутка ў баі з немцамі каля Абольцаў атрымлівае смяротное раненне і муж. Іх атрад высачыў здраднік, яшчэ малады хлопец з Дабравольска, і дапамог немцам перастрэць партызан. Аляксандр пахаваны на сваёй радзіме ў Казігорцы.

Не абышла бяда і мяне. Той жа самы здраднік не супакоіўся, расказаў ворагам і пра жонку партызана, засланага з Масквы. Схапілі мяне адвячоркам. Павезлі спачатку ў Алёнавічы, дзе я правяла ноч, а раніцай пераправілі ў Талачын у “Пушніну”, а пасля гэтага цягнік пад аховай пацягнуўся на Нямеччыну — у далёкі і чужы край…

Гэта быў пачатак 1944 года, а ўсяго Надзея Паўлаўна ў канцлагеры і на работах на авіяцыйнам заводзе правяла амаль паўтара года. Родныя атрымалі звестку, што яна загінула, паставілі ўмоўны крыжык на могілках, дзе значыліся даты яе жыцця. Мала чаго і было ў яе абставінах, каб не памерці, не загінуць ад здзекаў і голаду. Не давалі супакоіцца і сум па радзіме, па дачурцы, памяць аб заўчасна загінуўшым мужы.

— Нам давалі, — згадвае Надзея Паўлаўна, — адну плоскую булачку на тры дні і чарпак баланды з кавалачкам бручкі. Мы хадзілі, як цені. Сіл не было рухацца, а працу выконвалі цяжкую, рабілі па дзесяць і больш гадзін. Валіліся з ног, цудам узнімаліся і прадаўжалі зноў працаваць…

Вызвалілі іх амерыканцы, папярэдзілі быць уважлівымі, бо горад Цвікау, дзе знаходзіўся завод, немцы працягвалі абараняць і ў далейшым. Немагчыма было выйсці на вуліцу, каб у твой бок не пачалі страляць. Схаваліся ў разбітым вагоне, каб ніхто не падумаў, што там могуць жыць людзі.

У чэрвені 45-га года вярнулася дадому і зноў жахлівая навіна — памерла дачурка, не стала Марусі. Пайшла на могілкі, павалілася на магілу, залівалася ад бяссілля што-небудзь змяніць у сваім лёсе слязьмі. Як жыць, з чаго пачынаць?.. Нявестка, братава жонка, пад прымусам абязала Надзею пазнаёміцца з Васілём Падалінскім. І хоць нарадзіла ад яго траіх сыноў, шчасця за ім не ўбачыла. Усё ён перакладаў на жонку, ды і да чаркі быў ахвочы.

— Адно, што светлае было, — гаворыць Надзея Пятроўна, — гэта сыны. Вывучыліся, пайшлі працаваць, жылі ў Ленінградзе, стварылі добрыя сем’і — і Віктар, і Міхаіл, і Васіль…

Ёй зайздросцілі людзі, што вырасціла такіх відных хлопцаў, сапраўдных мужчын. На вялікі яе сум, яны пайшлі ўжо з жыцця. Міша пахаваны ў Няклюдаве, Васіль — у Санкт-Пецярбургу, а Віктар у Мурманску, куды ён перабраўся з Санкт-Пецярбурга ў апошнія гады.

За перажытае, зробленае для людзей Бог дараваў Н. П. Падалінскай, дзявочае прозвішча Федзюкова, добры век. Сакрэтам яе даўгалецця, як расказалі нам на яе радзіме, несупынная праца, жаданне дапамагчы кожнаму, хто б ні звярнуўся да яе, вялікія дабрыня і спагадлівасць да чалавека.

Цяжкім, горкім было яе асабістае жыццё, але Надзея Паўлаўна здолела вынесці ўсе яго турботы і выпрабаванні і застацца са светлай, чыстай душой, з вялікім і любячым людзей сэрцам.

Віктар БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


3 комментария на “ Бог дараваў Надзеі Падалінскай доўгі век, але ж колькі на ім прыйшлося… ”

  1. Жданович , 27 августа 2016 , 19:41

    вот уже два года как работаю заведующей автоклубом. Узнала много нового в своей работе, например, в районе есть программа “Золотой возраст” – это для тех кому 90+. Дай БОГ дожить одной из “моих” бабушек до января месяца 2017 г. – сто летний рубеж!!!. В списках есть столетние жители, но вот повстречаться с ними к большому СТЫДУ не пришлось. БУДУ СТАРАТЬСЯ исправить недоработку.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  2. Виктор , 20 августа 2016 , 18:48

    Интересно. Есть ли у нас в районе люди перешагнувшие 100-летний рубеж?

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  3. polkovnik , 20 августа 2016 , 14:20

    О всех в этом пансионате так надо рассказать!

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Август 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене