У Талачынскім райаграсэрвісе захоўваюць якасць і свежасць траў
Адначасова са жнівом у Талачынскім райаграсэрвісе прадаўжаецца нарыхтоўка кармоў. Падышла да ўборкі сакавітая канюшына другога ўкосу.
Для прасавання корму ў вакуумную плёнку скарыстоўваецца сучасны прасавальны камбайн, які быў падораны райаграсэрвісу падчас леташніх “Дажынак-2015″ у Талачыне. У выніку трава застаецца сакавітай, і жывёла атрымлівае спажыўны, энергетычны корм.