Педагогі Талачынскага раёна апрабавалі новую форму работы з адоранымі дзецьмі

22 августа 2016 11:14

З 1 па 6 жніўня на базе Талачынскай СШ №1 у рамках рэалізацыі рэспубліканскай акцыі “Лето на пользу” працавала летняя творча-развіццёвая пляцоўка для адораных дзяцей “Искорки”. У рамках гэтага праекта з вучнямі 9 — 11 класаў, якія ў мінулым навучальным годзе паспяхова ўдзельнічалі ў алімпіядах па беларускай, рускай і замежных мовах, займаліся педагог-псіхолаг і настаўнікі-прадметнікі. Вынікамі дзейнасці пляцоўкі сталі напісанне творчых работ і адпраўка іх на міжнародны літаратурны конкурс, вызначэнне арыенціраў і пастаноўка задач па падрыхтоўцы да прадметных алімпіяд.

Пра ўзнікненне ідэі такой формы работы, а таксама пра яе перспектывы, планы развіцця расказала загадчыца вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму Ірына Сушчая:

— Раней падобных праектаў мы не праводзілі, гэта першы крок, спроба арганізаваць у канікулярны час цікавы і карысны занятак для адораных дзяцей і проста для матываваных — тых, хто хоць і не вызначаецца нейкімі ярка выражанымі мастацкімі здольнасцямі, але праяўляе цікаўнасць да творчасці, даследаванняў і хоча развівацца ў гэтым напрамку. Працавалі з дзецьмі педагогі ўсяго раёна — настаўнікі з гарадскіх школ і гімназіі, а таксама коханаўскай, усвіжбукскай, забалацкай, варанцэвіцкай. Усе яны маюць вопыт падрыхтоўкі вучняў да алімпіяд і ўласны, індывідуальны стыль работы. Першая школа была выбрана ў якасці базы таму, што тут на павышаным узроўні вывучаюцца беларуская і руская мовы (настаўнікі Блажэвіч І. М. і Маркіянаў А. В). Павышэнню эфектыўнасці заняткаў спрыяла работа педагога-псіхолага па збліжэнні дзяцей, развіцці ў іх камунікатыўных уменняў і навыкаў: вучні сабраліся з розных школ, некаторыя знаёмыя паміж сабою, некаторыя не, і з дапамогаю разнастайных трэнінгаў, гульняў неабходна было з’яднаць усіх, дапамагчы ім адчуць сябе калектывам, аднадумцамі, стварыць камфортную, даверлівую атмасферу. На занятках па мове і літаратуры дзеці выконвалі алімпіядныя заданні, займаліся падборам ілюстрацый да літаратурных твораў і стварэннем уласных тэкстаў, распавядалі пра сябе на замежнай мове. Пры гэтым усе заданні былі так ці іначай звязаныя з тэмаю радзімы, роднага дому, блізкіх людзей, сям’і, словам, здалёк падводзілі, настройвалі дзяцей на стварэнне творчай работы, якая адпавядала б умовам міжнароднага літаратурнага конкурсу “Родной дом” (падрабязная інфармацыя — на сайце sozvuchie.by).

Падводзячы вынікі работы пляцоўкі, аналізуючы праблемныя моманты гэтага першага вопыту і прыкідваючы далейшыя планы, Ірына Уладзіміраўна адзначыла, што праект быў бы больш прыцягальным для дзяцей і паспяховым, калі б рэалізоўваўся ў рамках лагера:

— У адпаведнасці з нарматыўнымі патрабаваннямі мы маглі займацца з дзецьмі не больш за тры гадзіны ў дзень. Калі б гэта быў лагер, з харчаваннем і насычанай забаўляльнай праграмаю, то можна было б працаваць даўжэй і, адпаведна, больш зацікавіць, захапіць выхаванцаў. Па магчымасці пастараемся ўлічыць гэтую і іншыя акалічнасці пры арганізацыі далейшай работы. Тым не менш нават гэтыя шэсць дзён прайшлі для дзяцей карысна. Некаторыя з іх, чыё жыццё засяроджвалася на камп’ютары і смартфоне, пад канец сталі больш разняволенымі і адкрытымі да жывых зносін, зацікавіліся разнастайнымі праявамі навакольнай рэчаіснасці, на якія раней не звярталі ўвагі, бо яна была прыкаваная да дысплея. Ну і, канечне, напярэдадні навучальнага года вучні асвяжылі веды па любімых прадметах і такім чынам пачалі пракладваць свае індывідуальныя маршруты падрыхтоўкі да алімпіяд. На першы погляд гэта можа здацца дзіўным — падрыхтоўка да алімпіяды летам, але на самай справе гэта якраз вельмі спрыяльны перыяд для падобнай работы, бо вучань, які любіць той ці іншы прадмет, не забывае пра яго і на канікулах, а падчас навучальнага года часу на дадатковыя заняткі становіцца менш.

Акрамя пляцоўкі ў першай школе, аналагічная работа, расказала Ірына Уладзіміраўна, у рамках акцыі “Нескучные каникулы” паралельна праводзілася ў Коханаўскай СШ (па замежных мовах, фізіцы і інфарматыцы) і ў Жукнеўскай БШ (на сайце школы нават выкладваліся заданні па матэматыцы і беларускай мове, якія выклікалі цікаўнасць настаўнікаў і вучняў іншых школ). А вучні Славенскай СШ таксама прынялі ўдзел у конкурсе “Родной дом” (наведваць пляцоўку ў першай школе яны не мелі магчымасці, але працавалі са сваімі педагогамі).

Калі работу творчых пляцовак удасца пашырыць, то бліжэйшымі мэтамі стануць ахоп вучняў усіх сельскіх школ, падрыхтоўка да алімпіяд па іншых вучэбных прадметах, павелічэнне часу заняткаў за кошт увядзення іх у кантэкст дзейнасці профільных лагераў.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Август 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене