Дарункі восені: дзе ў Талачыне лепш за ўсё купляць садавіну і агародніну?

7 сентября 2016 12:36

Ад яблыкаў сёлета, здаецца, ломяцца сады. Поўна і агародніны — агуркоў, памідораў, бульбы, ва ўсялякім разе ў таго, хто не ленаваўся і ўдзяляў свайму агароду належную ўвагу, своечасова паліваў, палоў, праводзіў апрацоўку ад хвароб і паразітаў. Заканамерны вынік такой шчодрасці зямлі і працавітасці людзей — лішкі прадукцыі, вырашчанай на ўласных прысядзібных участках.

Яе можна здаць прадпрыемствам, якія займаюцца нарыхтоўкаю, а можна і паспрабаваць прадаць напрамую спажыўцам. Праўда, апошні варыянт у цяперашні час, калі ідзе масавая ўборка ўраджаю, можа аказацца ненадзейным, таму што попыт на прадукцыю меншы за прапанову. Да такой высновы прыйшлі мы, калі 19 жніўня вырашылі параўнаць цэны на садавіну і агародніну ў розных гандлёвых кропках Талачына і ў працэсе даследавання пагутарылі з чатырма жанчынамі, якія прадавалі здабыты ўласнаю працаю ўраджай каля ўніверсама “Талака”.

— Ніхто нічога не бярэ. Сядзім тут проста так, пасядзім і разыдземся, — паскардзілася самая пажылая гандлярка.

— Паглядзіце, якія ў нас цудоўныя, свежыя яблыкі. Возьмеце? — прапанавала іншая, маладзейшая, магчыма, нават яшчэ не пенсіянерка. — Не, свае ў вас? Тады, можа, агуркі? Таксама свае? Шкада, не ідзе гандаль.

Агуркі, памідоры, яблыкі, слівы ва ўсіх жанчын сапраўды выглядалі прывабна: чыстыя, моцныя, відавочна свежыя. За кілаграм памідораў і агуркоў тут прасілі ад рубля да рубля і 20-ці капеек, за кілаграм бульбы — 70 капеек, за 5-літровае вядро яблыкаў — 50 капеек, за 7-літровае вядро сліў — 2 рублі, за галоўку часнаку — 10 — 20 капеек у залежнасці ад памеру. Ва ўніверсаме “Талака” агуркі (надпіс на цэнніку сведчыў, што прынятыя ад насельніцтва) аказаліся значна таннейшымі, 67 капеек за кілаграм, але і выгляд яны мелі адпаведны — вялыя, зморшчаныя. Таннейшаю аказалася і бульба (таксама ад насельніцтва), 62 капейкі, і выгляд яе не выклікаў ніякіх прэтэнзій ці сумненняў. Прынятая ад насельніцтва морква каштавала 75 капеек (у прыватніц гэтага прадукту не было, так што параўнаць не атрымалася), часнок — 6 рублёў 69 капеек за кілаграм, памідораў на паліцах мы не заўважылі. А вось купляць тут яблыкі яўна было б неразумна: беларускія, ад насельніцтва, каштавалі 1 рубель 79 капеек, польскія — 1 рубель 88 капеек. Кошты на садавіну і агародніну ў “Еўраопце” каля СШ №1 аказаліся наступныя: польскія яблыкі —1 рубель 29 капеек, бельгійскія — 1 рубель 79 капеек, егіпецкі часнок (у “Талацэ” быў беларускі ад насельніцтва) — 6 рублёў 99 капеек, беларускія агуркі (знешне моцныя, прыгожыя) — 79 капеек, галандскія памідоры — 95 капеек.

Такім чынам, з мэтаю эканоміі некаторыя віды прадукцыі па стане на дзень нашага даследавання варта было купляць у прыватнікаў, некаторыя — у крамах. Калі ж прыярытэтам лічыць якасць і экалагічную чысціню, то можна адразу накіроўвацца да прыватных гандляроў. Хаця, канечне, без хімікатаў мы сёння не абыходзімся і на ўласных агародах, да таго ж прадукцыя, якая паступае ў афіцыйныя гандлёвыя кропкі, праходзіць кантроль, а пра паходжанне той, што прадаецца на імправізаваным рынку сярод вуліцы, мы даведваемся толькі са слоў прадаўца. І хто ведае, наколькі ён шчыры, калі хваліцца, што жукоў на бульбе знішчае і ад пустазелля пазбаўляецца выключна ўручную? Але ўсё ж смак і водар у хатняй прадукцыі больш прывабныя, чым у крамнай.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 1.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)
Дарункі восені: дзе ў Талачыне лепш за ўсё купляць садавіну і агародніну?, 1.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Сентябрь 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене