У падарунак — пазітыўны настрой і “талачынскае райскае яблычка”

8 сентября 2016 9:49

У дваццаць першы раз у вёсцы Малыя Алашкі на Шаркоўшчыне прайшоў абласны фестываль “Яблычны фэст”. У гэтай маляўнічай мясціне жыў і працаваў знакаміты беларускі садавод-селекцыянер Іван Паўлавіч Сікора. Сарты выведзеных ім яблыкаў вядомыя нават у Амерыцы.

На свята з’ехаліся самадзейныя артысты з усіх куткоў нашай вобласці, а таксама дэлегацыя з Літвы. У рамках фестывалю прайшоў канцэрт з удзелам вядучых самадзейных калектываў вобласці, адбыліся прэзентацыі аматарскіх аб’яднанняў, клубаў маладых дызайнераў-мадэльераў і іншыя. Удзельнікі і госці фэсту традыцыйна наведалі музей вядомага садавода.

Наш раён на свяце прадставіла  аматарскае аб’яднанне “Сям’я” Славенскага сельскага Дома культуры, кіраўніком яго з’яўляецца Святлана Забэла. Калектыў быў арганізаваны дваццаць год таму і аб’ядноўвае творчых, ініцыятыўных людзей, сапраўдных энтузіястаў. З цягам часу дарослыя зацікавілі і прывялі ў самадзейнасць сваіх дзяцей, унукаў, родных.  У складзе аматарскага аб’яднання сем’і Кубекаў, Прутковых, Забэла, Шпунікавых, Маргарынтаў і іншыя.

Падвор’е талачынцаў на абласным свяце адрознівалася цікавым падыходам да афармлення. Па ўсім было бачна, рыхтаваліся загадзя, прадумвалі кожную дэталь. Дарэчы, усё было зроблена рукамі ўдзельнікаў аб’яднання. У афармленні падворка выкарыстоўвалася мноства розных дэкарацый. На фоне бярозавага гаю — калодзеж з жураўлём, сюжэт казкі “Рэпка”.

Для ўдзельнікаў і гасцей свята талачынцы прапанавалі розныя гульні і забавы — бяспройгрышную латарэю, “яблычныя шашкі”, “дрэва пажаданняў”. Тут можна было пачаставацца нацыянальнымі стравамі, паспытаць духмяную гарбату з лекавых траў. Самадзейныя артысты ўмела суправаджалі частаванне вясёлымі прыпеўкамі, жартамі, гэта стварала ўзнёслы, святочны настрой.

Да ўвагі гледачоў талачынцы прапанавалі праграму “Яблычны Спас”. У выкананні вакальнага гурта гучалі песні. Артысты прачыталі вершы, напісаныя кіраўніком народнай гасцёўні “Друць” Уладзімірам Аляксандравічам Чаплянком.  Прэзентацыя клуба “Сям’я” была высока ацэнена журы.

Свята мае свае “яблычныя” традыцыі. Кожны калектыў вобласці прывёз з сабой сувеніры для музея Івана Сікоры. Талачынцы падарылі прыгожую карціну “Талачынскае райскае яблычка”, арыгінальна вырабленую з саломкі, бісеру і прыроднага матэрыялу. Аўтарам работы з’яўляецца кіраўнік гуртка дэкаратыўна-прыкладноай творчасці Коханаўскага ГПДК Людміла Аляксандраўна Лазарэнка.

Напрыканцы ўсе ўдзельнікі свята былі ўзнагароджаны дыпломамі за актыўны ўдзел. У знак адзінства і дружбы кожнаму калектыву быў уручаны слоік з яблычным варэннем,  якое было прыгатавана з яблыкаў, прывезеных на свята з розных куткоў Віцебшчыны.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Сентябрь 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене