Самая смачная вада — у Загараддзі

16 сентября 2016 11:02

У самім слове — Загараддзе — хаваецца сэнс яе назвы. Пераадольваеш нейкія два кіламетры ад Талачына — і ты ўжо акунаешся ў вясковы, гарманічна зліты з прыродай асяродак. Нягледзячы на ўзрост вёскі, побач курганны могільнік, 40 насыпаў, ён датуецца X — XII стагоддзямі, жыццё тут б’е ключом і зараз. З ахвотай побач з горадам людзі набываюць жыллё, даводзяць яго да патрэбнага сабе ўзроўню і так прадаўжаюць свае размераныя сельскія працоўныя будні. Каля дамоў, пабудоў, у садзе і агародзе завіхаюцца і малыя, і старыя. Самі ж і робяць вёску прыцягальнай для жыцця.

Нягледзячы на колькасць водаразборных калонак, іх пяць, Талачынскі сельвыканкам прыняў рашэнне неадкладна адрамантаваць адзіны тут калодзеж. Ёсць і яшчэ адзін, але ім даўно не карыстаюцца, побач калонка. Работы па замене верхняга бетоннага кальца выконваюць зараз работнікі Талачынскага жыллёва-камунальнага прадпрыемства Уладзімір Пятрушын, Пётр Бабіцкі і Уладзімір Шылала.

Будуць устаноўленыя калаўрот, накрыўка зверху, зробленыя абвалоўка і добраўпарадкаванне. Вада з калодзежа, расказалі мясцовыя людзі, такая ж дзівосная, як і з сістэмы цэнтральнага забеспячэння. Юрый Дзядзечкін пражывае ў Коханаве, але ў кожны свой прыезд на дачу ваду з сабою прыхоплівае адсюль. Яна пры кіпячэнні для чаю не дае асадку, скарыстоўваецца з задавальненнем пры гатаванні ежы, для закатак на зіму гародніны. Быццам у пацвярджэнне слоў Юрыя Васільевіча да адной з калонак падрулілі барысаўчане, набралі вады ў каністры. Услед пад’ехалі і знаёмыя з райцэнтра.

— Тут асаблівая вада, — заўважыла жанчына з Барысава. — Мы заўсёды, калі праязджаем побач па старой трасе, набіраем гэтую незвычайную па якасці крышталёвую ваду, і яна заўжды ў нас на стале, захоўваецца працяглы час і заўжды як свежая.

Сакрэтам якасці і глыбінная свідравіна, і добрыя ваданосныя слаі. Добрай вады зараз няшмат, таму гэтакая, сапраўды, на вагу золата.

Віктар БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Сентябрь 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене