Бібліядзень у Талачыне прайшоў насычана і цікава

22 сентября 2016 13:04

У Талачыне прайшоў бібліядзень пад назвай “Библиотека в формате 3D: для Дела, Досуга, Души”.

На  плошчы горада работнікі цэнтральнай і дзіцячай бібліятэк у беларускіх нацыянальных касцюмах і ў выглядзе казачных персанажаў правялі рэкламную акцыю “Каждому человеку открыт путь в библиотеку”. Раздавалі прахожым буклеты з праграмай правядзення святочных мерапрыемстваў,  запрашалі іх наведаць.

Бібліядзень прайшоў, на нашу думку, насычана і цікава. На ўроку-акцыі “Чытаем вершы сучасных паэтаў Віцебшчыны” ў выкананні работнікаў бібліятэкі прысутныя паслухалі вершы маладых паэтаў вобласці. Сярод іх — Андрэй Сузінь, наш зямляк, ураджэнец вёскі Лазы. Кіраўнік народнай паэтычнай гасцёўні “Друць” Уладзімір Чаплянок падарыў бібліятэцы зборнік сваіх вершаў “Родныя напевы”.

Ніхто не застаўся раўнадушным падчас правядзення літаратурна-музычнай гадзіны “Я лишь песняр”, прысвечанай 75-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра  Мулявіна. Настаўніца музыкі Славенскай сярэдняй школы Галіна Васільеўна Шнырко і вучаніца  Валерыя Антончык разам з гасцямі праспявалі некалькі вядомых песень музыканта. На гітары акампаніраваў Яўген Цыўнэль, дзевяцікласнік гэтай школы. Удзельнікі мерапрыемства на адным дыханні прагледзелі кінафільм, прысвечаны жыццю і творчасці беларускага песняра з рускімі каранямі. Бібліятэкар Аксана Аляксандраўна Самсонава прадэманстравала новую кнігу «Владимир Мулявин. “Сэрцам и думамі”: воспоминания, интервью, исследования”. Аўтарам праекта і рэдактарам-складальнікам кнігі з’яўляецца Людміла Крушынская.

Пры ўваходзе ў бібліятэку ўвагу прыцягнула выстава работ майстроў Дома рамёстваў “Цуды сваімі рукамі”, а таксама персанальная выстава майстра Таццяны Яскевіч “Рукатворная прыгажосць”. Для жадаючых была праведзена экскурсія па аддзелах бібліятэкі. У чытальнай зале аматары жывапісу маглі бачыць выставу рэпрадукцыйных выданняў беларускіх мастакоў “Гэта зямля мая і твая”.

Дзень завяршыла сустрэча з чытачамі. Лепшымі з іх у розных намінацыях прызнаныя З. М. Барада, В. В. Мішкарудная, Р. Е. Гіро, Н. М. Шашалевіч, сям’я Шляйчковых, Г. Дз. Рыжова, Л. М. Клапата, М. Г. Хмялюк, Р. У. Галафаст, С. Ф. Вярхоўская. Работнікі бібліятэкі выказалі словы ўдзячнасці сваім чытачам, якія застаюцца сапраўднымі і вернымі сябрамі бібліятэкі.

Не  абышло свята і дзіцячую гарадскую бібліятэку. Тут адбыўся Дзень адкрытых дзвярэй “З кнігай у добры шлях”. Павіншаваць бібліятэку прыйшлі вучні 3 класа СШ №1 (кл. кіраўнік О. С. Шкель). Дзеці сталі ўдзельнікамі вясёлай літаратурна-гульнявой праграмы “Библиотека, книга, я — вместе верные друзья”.

Былі падведзены вынікі праграмы летняга чытання “Кніжная паляна-2016”. Лепшымі чытальнікамі дзіцячай бібліятэкі прызнаныя Валерыя Кадыгрыб, Уладзімір Жанткоўскі, Андрэй Раковіч, Вольга Цярэшчанка, Кірыл Шнырко, Ганна Бабарыка. Актыўныя ўдзельнікі конкурсу атрымалі прызы і падарункі.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
Бібліядзень у Талачыне прайшоў насычана і цікава, 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Сентябрь 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене