Настаўніца Ірына Агеенка абуджае ў сваіх выхаванцаў жаданне вучыцца

1 октября 2016 14:56

Першае верасня 1982 года… Разам з іншымі першакласнікамі Ірына з вялікім букетам, у новай школьнай форме, па-дзіцячы ўсхвалявана чытае верш пра школу. На ўроках зачаравана ўслухоўваецца ў прыемны голас першай настаўніцы Людмілы Міхайлаўны Дулевіч, імкнецца не прапусціць ніводнага сказанага ёю слова. Напэўна, у той час у вучаніцы і  з’явілася жаданне стаць падобнай на яе — добрай, сціплай, шчырай.

Ірыне пашанцавала ў Азерацкай базавай школе на выдатных, мудрых педагогаў — В. В. Рыбачонак, У. А. Вераб’ёва, Т. І. Казлоўскую, А. М. Перапечкіну. Любоў да роднай мовы, разуменне літаратуры абудзіў у яе душы настаўнік У. М. Панушкін. Ён размаўляў толькі па-беларуску, і яго стрыманае слова заўсёды гучала. З цеплынёй і ўдзячнасцю ўспамінае яна класнага кіраўніка Л. П. Каленціёнак, якая была з вучнямі ва ўсіх іх справах.

Пачала педагагічную дзейнасць Ірына Іванаўна Агеенка ў сярэдняй школе №1 г. Талачына спачатку педагогам-арганізатарам, потым настаўніцай беларускай мовы і літаратуры. З цеплынёй і ўсхваляванасцю ўспамінае свае першыя крокі на настаўніцкім шляху. Парады і  жыццёвыя ўрокі намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце А. Ю. Ерманок з ёю і зараз.

Парог роднай Азерацкай школы ў якасці педагога Ірына Іванаўна Агеенка пераступіла ў 1999 годзе. Усё тут засталося родным і знаёмым. Сімвалічным падалося тое, што кабінет беларускай мовы і літаратуры размясціўся ў яе класе.

У дружнай сям’і педагогаў яна знайшла сяброўскую падтрымку, сустрэла па-мацярынску цёплыя адносіны. Асабліва каштоўнымі былі і ёсць метадычныя рэкамендацыі дырэктара школы Аляксандры Мікалаеўны Перапечкінай.  Шмат чаму яна навучылася ў старэйшых калег — М. І. Анішчук, В. І. Пятніцы, Т. В. Прускай, якія шчодра дзяліліся сваім багатым педагагічным вопытам.

Урокі мовы і літаратуры Ірына Іванаўна стараецца будаваць так, каб вучыць дзяцей думаць, разважаць, абуджаць у іх жаданне вучыцца. З’яўляецца класным кіраўніком у шостым класе. “З самага нараджэння, — тлумачыць яна дзецям, — вы становіцеся грамадзянамі Рэспублікі Беларусь,  павінны любіць, шанаваць і сваёй будучай працай умацоўваць яе незалежнасць”.

Адной з важнейшых задач педагог лічыць прывіццё цікавасці да роднай мовы. На думку Ірыны Іванаўны, настаўнік не павінен даваць гатовыя веды. Неабходна паказаць шлях да іх, вучыць даследаваць, аналізаваць. Толькі ў выніку ўпартай працы над сабой, перакананая настаўніца, можна дабіцца ў жыцці пастаўленай мэты. У будучым ёй хочацца бачыць сваіх вучняў сумленнымі людзьмі, працаўнікамі, добрымі бацькамі.

Такія ж чалавечыя якасці Ірына Іванаўна выхоўвае і ў сваіх дзецях. З мужам Віталіем Анатольевічам душа ў душу яны пражылі дваццаць два гады. Ён падтрымлівае яе ў любых пачынаннях, з разуменнем адносіцца да складанасцей педагагічнай дзейнасці.

Двое сыноў радуюць бацькоў поспехамі. Старэйшы, Максім, выдатнік, вучыцца на чацвёртым курсе Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Малодшы, Слава, — вучань  шостага класа, марыць стаць архітэктарам, пабудаваць новы горад. З малых гадоў захапляецца маляваннем, займаецца ў Талачынскай дзіцячай школе мастацтваў на аддзяленні выяўленчага мастацтва.

Сваё жыццёвае крэда настаўніца акрэсліла словамі Анатоля Вярцінскага:

Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.
Каб светла-залатую яго ніць
Віць і далей надзеяй, справай дзейнай
І словам, што ад справы неаддзельна…

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 7.0/10 (3 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: -1 (from 3 votes)
Настаўніца Ірына Агеенка абуджае ў сваіх выхаванцаў жаданне вучыцца, 7.0 out of 10 based on 3 ratings

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене