Дом рамёстваў у Талачыне: з любоўю да народнай творчасці

7 октября 2016 11:58

Галоўная задача работы раённага Дома рамёстваў — захаваць для нашчадкаў народнае майстэрства, не страціць повязь дзесяцігоддзяў і вякоў. Дырэктар Дома рамёстваў Святлана Шыцько — творчы, улюбёны ў сваю справу чалавек. Яна аб’яднала вакол сябе такіх жа энтузіястаў, аматараў дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Некаторыя з іх працуюць ужо даўно. Па-майстэрску працуе з саломкай вопытны спецыяліст Ларыса Станкевіч. Калісьці ў двары пасадзіла дзесяць галінак лазы Любоў Селіверстава. Цяпер яны разрасліся і служаць для яе матэрыялам у лозапляценні.

З мінулага года займаецца лепкай з салёнага цеста Дзіна Палякова. На базе Славенскай сярэдняй школы яна вядзе гурток “Ачумелыя ручкі”. З вялікім задавальненнем тры разы на тыдзень дзеці наведваюць яго.

Фантазія дапамагае кіраўніку і вучням ствараць розныя вобразы, сюжэты на невялікіх пано. Вучні вучацца самі рыхтаваць матэрыял для лепкі, ажыццяўляць свае творчыя задумкі. Акрамя гэтага, Дзіна маляўніча распісвае дрэва, прычым у кожную створаную ёю дэталь яна ўносіць сваё, арыгінальнае, бачанне, нацыянальныя матывы.

Дарэчы, многія работы маладой мастачкі набылі замежныя госці падчас  правядзення XXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”.

Усё жыццё Надзеі Калбянковай звязанае з творчасцю. Яна рабіла загадчыцай Варанцэвіцкага сельскага Дома культуры, кіраўніком фальклорнага гурта “Варанцэвіцкія пачастункі”. Зацікавілася ткацкай справай, звязалася з аднакурсніцай, якая працуе ў Дудутках у гэтым накірунку.

Надзею цікавяць паясы як важная дэталь нацыянальнага касцюма. Акрамя таго, пояс насілі як абярэг. Сатканыя ёю паясы ўжо ўпрыгожылі беларускія касцюмы. Схемы для арнаменту бярэ са спецыяльнай літаратуры. Цікава, што тчэ яна ўручную пры дапамозе спецыяльных прыстасаванняў, зробленых мужам таксама сваімі рукамі.

Яшчэ ў дзяцінстве Таццяна Яскевіч любіла шыць лялек і адзенне для іх. Потым захапілася вязаннем, цікавілася іншымі напрамкамі рукадзелля. У мінулым годзе яна прыняла ўдзел  у конкурсе “Игры и игрушки” на “Славянскім базары” і заняла адно з прызавых месцаў. Па прапанове дырэктара Дома рамёстваў прыйшла працаваць сюды.

Шыццё лялек — адно з распаўсюджаных напрамкаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці, яе любімая справа. На базе Раіцкага сельскага Дома культуры яна вядзе гурток. Таццяна вучыць дзяцей шыць лялек Тыльда, лялек-мотанак, лялек-памочнікаў.

Авалодаць майстэрствам мастацкай апрацоўкі дрэва дапамагае вучням Раман Іваноў. Ён робіць першыя крокі ў прафесіі пасля заканчэння ў гэтым годзе Віцебскага тэхналагічнага каледжа. У свае работы, прызнаўся Раман, ён укладвае душу, каб з простага кавалка дрэва  зрабіць прыгожую і карысную рэч.

На базе раённага Дома рамёстваў працуюць і  гурткі для дарослых, народны клуб “Талака”. Часта наведваюцца сюды людзі пенсіённага ўзросту, вучацца пляценню з саломкі або лазы.

Тут заўсёды адкрытыя дверы для творчых, зацікаўленых і неабыякавых да змястоўнага, насычанага працай жыцця людзей.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)
Дом рамёстваў у Талачыне: з любоўю да народнай творчасці, 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене