Жыхары Абольцаў задаволеныя чулымі адносінамі да іх маладога ўрача Віталія Валаткевіча

10 октября 2016 11:26

Са жніўня, закончыўшы Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт і атрымаўшы дыплом урача агульнай практыкі, Аболецкую сельскую ўрачэбную амбулаторыю ўзначаліў Віталій Валаткевіч. З 2013 года тут не было ўрача, і мясцовае насельніцтва з задавальненнем успрыняло сам факт яго з’яўлення. Адкрыты, шчыры і паважлівы да падначаленых, наогул да чалавека, ён тут жа звярнуў на сябе ўвагу ўдзячных у адносінах сябе людзей з глыбінкі.

У зоне абслугоўвання гэтай установы аховы здароўя знаходзіцца 41 населены пункт, у іх пражывае 1492 чалавекі. На варце аховы іх здароўя з ліку персаналу СУА стаяць, акрамя ўрача, дзве медсястры, акушэрка, зубны ўрач. У дапамогу ім дзве санітаркі і вадзіцель.

— Па мне, маім характары, — гаворыць урач, — што я пастаянна з людзьмі — персаналам амбулаторыі, пацыентамі, сваімі калегамі з цэнтральнай раённай бальніцы. З гэтых узаемін я бяру для сябе веданне чалавека, розных сітуацый і акалічнасцей, імкнуся зразумець іх, дапамагчы ў тым альбо іншым, што яны чакаюць ад мяне. Нейкіх скідак на мой узрост, на тое, што толькі пачынаю, перакананы ў гэтым, быць не павінна…

На першым этапе ўваходжання ў справу Віталій Уладзіміравіч здолеў устанавіць дзелавыя і чалавечыя кантакты з тымі, праз каго трэба вырашаць паўсядзённыя рабочыя пытанні. Бачна, што ён падрыхтаваны і праз выхаванне ў сям’і, і школу (закончыў сярэднюю школу №2 у Талачыне), і ўніверсітэт рабіць гэтае тактоўна.

Вось адбылося, як гэтае здараецца, самае звычайнае празаічнае — выйшоў са строю аўтамабіль амбулаторыі. Адразу ж прыпыняецца ўсё — дабрацца на выезд, рабіць дыспансерызацыю. Сродкі на рамонт абмежаваныя, лічы, што іх на справе няма. Не разгубіўся, не стаў сароміцца пытацца і ў Коханаве, і ў Талачыне. З першага заходу не атрымалася — пайшоў на другі, будучы перакананым, што яму гэта па сілах. І аўтамабіль на хаду — гэта такі ж прыярытэт, як і ўсе астатнія ў абавязках іх калектыву.

Як небяспечную ацэньвае Віталій Валаткевіч сітуацыю ў іх зоне абслугоўвання па ўжыванні спіртнога, што адбіваецца ў першую чаргу на здароўі мясцовых механізатараў, жывёлаводаў. Прыходзячы кожную раніцу на машынны двор сельгаспрадпрыемства “Абольцы”, дзе рабіў перадрэйсавы агляд, прынцыпова паставіў пытанне па недапушчальнасці ўжывання алкаголю, давёў аргументавана да кожнага, чым яно можа закончыцца для іх здароўя з дыягназам захворвання сэрца, сасудаў, апорна-рухальнага апарату, органаў дыхання і г. д.

— Праблема даная сістэмная, — заўважае Віталій Уладзіміравіч, — яе вырашэннем трэба займацца ўсім разам, прымаць жорсткія, кардынальныя меры. Мы ўжо страцілі нямала, а можам страціць яшчэ больш, і незваротна. Трэба як мага хутчэй выбірацца з пакутлівага, небяспечнага кола. У нас жа і без таго хапае праблем са здароўем…

Віталій трымае ў руках адну, другую медыцынскія карткі. Яшчэ маладыя людзі, а ўжо пакутуюць на стэнакардыю. Як урач ён у адказе за іх здароўе, павінен пераканаць іх весці той лад жыцця, які прадоўжыць іх гады, будзе прыносіць задавальненне кожным пражытым днём.

Асабіста і сам ён не вылучаўся ім у дзяцінстве. Але паставіў за мэту быць, як усе хлопчыкі, займаўся спортам, асабліва ва ўніверсітэце, і гэта дазволіла яму паспяхова яго закончыць, паехаць у вёску аказваць дапамогу сяльчанам.

За кароткі тэрмін ваколіцы абляцела вестка, што доктар вельмі чула ставіцца да сваіх пацыентаў, і яны з лёгкім сэрцам набіраюць яго тэлефон, у тым ліку і мабільны, просяць прыйсці ім на дапамогу. Ганна Аляксандраўна Новікава, якая жыве з цяжкім захворваннем, расказвала, як часта наведвае яе доктар, забяспечвае неабходнымі лякарствамі, як уважліва ўнікае ў яе праблемы.

Віталій Уладзіміравіч заўважыў, што самае крыўднае гэта тое, што медыкі найчасцей спазняюцца прыйсці ў час да свайго патэнцыяльнага пацыента, калі яшчэ магчыма папярэдзіць захворванне і не даводзіць да больш горшага. Таму неабходна прафілактычнай рабоце ў дзейнасці ў тым ліку і ўрачэбнай амбулаторыі вярнуць належны ўзровень.

А яна ж, у сапраўднасці, якраз і адсутнічае. Не назаляючы чалавеку, шмат працуе індывідуальна з кожным, даводзіць, што трэба рабіць і як, каб здароўе безадказна служыла доўгія гады, каб не дайшло да непапраўных наступстваў пры перанясенні цяжкага захворвання.

Нельга пагаджацца з тым, у якіх умовах працуюць сёння нашы даяркі, пастухі, механізатары. І не толькі працуюць, але і жывуць. У гэтым пераканаліся і мы, калі наведалі катэджы пасля высялення асобных з іх і пераезду ў іншыя вёскі раёна. Усюды неахайнасць, бруд, безгаспадарчасць. Калі ўрач спрабуе наведаць такіх, то не дазваляюць прайсці ў дом, маўляў, парушаеце мае чалавечыя і грамадзянскія правы.

Але ніякія перашкоды яго не стрымліваюць, бо робіць гэтае ў інтарэсах асабіста кожнага з іх, дзетак у іх сям’і. Зараз, хоць прайшло паўтара месяца з яго прыходу ў амбулаторыю, усё шырэй перад урачом адчыняюцца дзверы ў такія дамы.

Асаблівая ўвага і дзецям, і пажылым людзям.

— У нас робяць адказныя і добрыя спецыялісты, — дадае Віталій Валаткевіч. — Я не цураюся раіцца з імі, вучыцца ў іх, хто працуе самааддана, добрасумленна выконвае свае шматлікія абавязкі. Гэта Вольга Аляксандраўна Фе-дзюкова, Наталля Аляксандраўна Навагонская, Ірына Сяргееўна Домініч, Юрый Генадзьевіч Казакевіч і іншыя. Я прыйшоў не на пустое месца. Тут рабілі выдатныя спецыялісты, шмат можна сказаць пра кожнага. Усё сваё жыццё працы ў Абольцах аддаў урач Віктар Пятровіч Кубарскі. Ведаю, якая адказнасць ускладаецца на мяне па дастойным працягу іх дзейнасці, пра што да гэтага часу памятаецца і з удзячнасцю ацэньваецца…

Мы шмат аб чым гаварылі з Віталіем Уладзіміравічам, каб больш зразумець яго перакананні, погляды. Яны, на нашае меркаванне, не расчароўваюць. Бо ў яго ёсць перапаўняючае яго душу жаданне не адступацца перад цяжкасцямі.

Ён не лічыць сябе абдзеленым у кар’ерным росце, бо наперадзе ўсё жыццё. Якім яно складзецца — залежыць толькі асабіста ад цябе.

Шмат цікавіцца мінулым аболецкага краю, захапляецца гістарычнымі звесткамі аб ім. Паважана ставіцца да роднай беларускай мовы, праз якую ў чалавека выхоўваюцца ўсе лепшыя якасці патрыёта і грамадзяніна. У вольную хвіліну душою дакранаецца да слова, якое гэтак жа патрэбнае ў яго працы, як бездакорны прафесіяналізм, служэнне абранай справе.

Віктар БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы 2019

Год малой родины

75-летие освобождения Беларуси

Конкурс туристических фильмов

Ритуальные услуги

Земельные участки

ТехИнноПром 2019

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Октябрь 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей