Новы аб’ект: інтэрнат ДБУ-63 гатовы прыняць навасёлаў (+фота)

21 октября 2016 12:50

Падобныя падзеі мы прывыклі называць доўгачаканымі: у наш няпросты час наваселле праз паўгода пасля пачатку будаўніцтва гэта штосьці з разраду фантастыкі. Але зусім іншая атрымалася сітуацыя, калі ААТ «Будаўніча-мантажны трэст №8» узялося будаваць 12-кватэрны інтэрнат для работнікаў свайго талачынскага філіяла — ДБУ-63. Работы пачаліся вясною, а 19 кастрычніка адбылося ўрачыстае адкрыццё новага аб’екта.

У прыемнай падзеі прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Ягораў С. В., генеральны дырэктар БМТ №8 Алімкін С. А., начальнік ДБУ-63 Яшчук М. Р., дырэктар ПМК-1 (таксама філіял БМТ) Фікаў А. С., галоўны інжынер круглянскай ПМК-266 Хацімка У. М.

Віншуючы прысутных, старшыня райвыканкама падзякаваў кіраўніцтву БМТ №8 і ДБУ-63 за ініцыятыву па паляпшэнні жыллёвых умоў сваіх работнікаў, выказаў словы падзякі будаўнікам, якія ўзводзілі інтэрнат, адзначыў уклад ДБУ-63 у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна.

— Гэта адна з нямногіх арганізацый, якія сёння не скарачаюць, а, наадварот, павялічваюць колькасць сваіх работнікаў. Калі ў мінулым годзе тут працавала каля трохсот чалавек, то цяпер ужо трыста дваццаць. Пра гэтае прадпрыемства даводзіцца чуць толькі станоўчыя водгукі, у тым ліку і з боку нашых суседзяў, якім сёлета ДБУ-63 дапамагала рыхтавацца да абласных «Дажынак», — адзначыў Сяргей Валер’евіч.

Генеральны дырэктар БМТ №8 падзякаваў адміністрацыі раёна за тое, што ўсе службы, ад якіх залежала своечасовае афармленне дакументацыі, спрацавалі аператыўна і такім чынам далі магчымасць без затрымак пачаць будаўніцтва.

— Хачу таксама падзякаваць будаўнікам ПМК-1, якія выканалі асноўны аб’ём будаўніча-мантажных работ, — сказаў Сяргей Аляксеевіч, — нашым калегам з ПМК-266, якія правялі сантэхнічныя работы і сваёй аддзелкаю надалі будынку такі цудоўны выгляд як звонку, так і ўнутры.

І знешняя, і ўнутраная аддзелка сапраўды прыемна ўражваюць і прымушаюць парадавацца за таго, хто будзе тут жыць. «Зроблена, як для сябе», — так звычайна ацэньваюць падобны ўзровень выканання работ. Столь, падлога, сцены — усё роўнае і акуратнае.

Сцены ў ванных пакоях і санвузлах аддзеланыя па-мастацку, пліткаю розных колераў і з рознымі малюнкамі. Свяцільні таксама ў розных пакоях розныя, і не якія-небудзь прымітыўныя, казённыя, а дэкаратыўныя, падабраныя сапраўды для жылога памяшкання.

Удзелена ўвага пытанням энергазберажэння: ацяпляльныя батарэі дапоўнены індывідуальнымі тэрмарэгулятарамі ў кожным пакоі, у ванне і прыбіральні свяцільні з самымі на сённяшні дзень эканамічнымі светладыёднымі лямпачкамі. На падлозе лінолеум, плінтусы — пластыкавыя.

Кухні абсталяваны электраплітамі, выцяжкамі і прыгожаю, не казённага выгляду, мэбляю. Словам, для жыхароў інтэрната створана ўтульная хатняя атмасфера.

Ва ўсіх выступленнях на цырымоніі адкрыцця прагучалі добрыя пажаданні будучым навасёлам, у тым ліку і пажаданне доўга тут не затрымлівацца, а, стварыўшы вялікую і моцную сям’ю, пабудаваць уласнае жыллё.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

НА ЗДЫМКУ: стужку пераразаюць Алімкін С. А., Ягораў С. В., Яшчук М. Р.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене