Зручны і надзейны сродак перамяшчэння: коханаўцы дабіраюцца на працу на веласіпедзе

22 октября 2016 12:54

Нашае сучаснае жыццё ўжо не ўяўляецца без аўтамабіля. Ён дае выйгрыш у часе, дапамагае вырашаць розныя пытанні. Уласна, без яго ў цяперашніх плынях як без рук. Як ні дзіўна, паралельна з ім такім жа запатрабаваным застаецца прывычны для многіх веласіпед. І попыт на яго з кожным годам узрастае.

У нашым горадзе ён скарыстоўваецца найбольш для прагулак. Асобныя ўсё часцей дабіраюцца на двухкалёснай машыне на дачу, у грыбы і ягады.

Жыхары г. п. Коханава аддаюць веласіпеду перавагу перад пешай вандроўкай, калі дабіраюцца на працу. Штодзень перад прахадной ААТ “Амкадор-КЭЗ” “паркуюцца” па 30 і больш веласіпедаў. Гэта да ўсяго і эканомія ў грашовых сродках, а яшчэ і захаванне здаровага экалагічнага асяродка.

Перашкодай для больш шырокага скарыстання гэтага зручнага сродку адно — пражыванне ў шматпавярховых дамах. Веласіпед патрабуе захавання, абы-дзе яго не пакінеш.

— Больш за 40 год, — шчыра давяла нам сустрэтая на выездзе з пасёлка Марыя Снытко, — пражываю ў Коханаве. Увесь гэты час не развітваюся са сваім спадарожнікам. Ён верны сябар у дарозе. З ім — у лес, на дачу, у магазін, а зараз вось дабіраюся на могілкі, трэба навесці парадак…

Нядаўна прыйшлося наведаць Літву. Разам з сябрамі з Беларусі былі ўражаныя мноствам веласіпедаў на самыя розныя густы ў гэтай суседняй краіне. Па два-тры іх мае кожная сям’я. Асобныя здаюць веласіпеды напракат адпачываючым, турыстам.

І хоць многія маюць сёння шыкоўныя аўтамабілі, усё роўна на працу дабіраюцца на гэтым шырока распаўсюджаным тут транспартным сродку.

Дарэчы, кошт карыстання шасцімесным прагулачным веласіпедам складае за гадзіну 12 еўра. Для гэтага ў прыморскіх гарадах абуладкаваныя спецыяльныя дарожкі, дзейнічае сапраўдная веласіпедная індустрыя.

Незаменная рэч веласіпед для здароўя. За адно толькі гэтае немагчыма пераацаніць яго вартасці.

Віктар БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 1.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
Зручны і надзейны сродак перамяшчэння: коханаўцы дабіраюцца на працу на веласіпедзе, 1.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


2 комментария на “ Зручны і надзейны сродак перамяшчэння: коханаўцы дабіраюцца на працу на веласіпедзе ”

  1. Михаил , 27 октября 2016 , 19:29

    Очень практичное и надежное средство передвижения, так как в поселке метро ещё не построено и автобусы не ходят. При наших доходах автомобиль для большинства людей – непозволительная роскошь. Коханово имеет протяженность из конца в конец около трех километров. Жителям в этом населенном пункте приходится передвигаться на одиннадцатом номере, т. е. пешком, или крутить педали. Пешком, естественно, тяжелее. А если еще тащить и сумки? Так что я двумя ногами голосую за лисапед, где попа едет, а ноги идут. Токмо жаль, что пожилым людям тяжело на него взбираться.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  2. сельчанин , 24 октября 2016 , 12:43

    Не будет ли так добр В.Н.Бирюков написать статью о своих впечатлениях о поездке в ЛИТВУ.Как там и что.Желательно узнать из первых рук.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене