Подзвіг патрыёта — развітальны салют мужнасці і адвагі: у Славенях ушанавалі памяць Пятра Галецкага

26 октября 2016 15:08

У Славенскай сярэдняй школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя памяці Героя Савецкага Саюза Пятра Антонавіча Галецкага, імя якога носіць школа.

Нарадзіўся ён у невялікай вёсцы Майдан, непадалёку ад Славеняў. У час вайны быў байцом партызанскага атрада “Победа”.

20 кастрычніка 1942 года група падрыўнікоў, у якой мінёрам быў Пётр Галецкі, выйшла на перагон Выдрэя — Крынкі для падрыву чыгункі. Калі Пётр з мінай падбег да палатна, з-за павароту раптам паказаўся эшалон з гаручым. Хлопец зразумеў, што часу на закладку міны няма і кінуўся з ёю пад паравоз. Паветра скаланула ад выбуху, полымя і агню. Помнік герою ўстаноўлены ў вёсцы Копці Віцебскага раёна.

Подзвіг Пятра Галецкага быў ацэнены толькі праз дваццаць год. У 1965 годзе пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Леніна, яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У гэтым жа годзе прынята рашэнне прысвоіць імя героя Славенскай сярэдняй школе.

На пачэсным месцы тут знаходзіцца куток, прысвечаны Пятру Галецкаму. Падчас тыдня памяці вучнямі і настаўнікамі аформлены стэнд “Их имена бессмертны”.

Школьнікі маюць магчымасць падрабязна пазнаёміцца з жыццём героя, яго подзвігам, прачытаць верш, напісаны палітруком партызанскага атрада Маркам Максімавым, у якім ён параўноўваў Пятра з легендарным Данка. Яго подзвіг — гэта ззянне сэрца маладога воіна, развітальны салют мужнасці і адвагі патрыёта сваёй Радзімы, смелага партызана.

Да памятнай і трагічнай даты прайшлі класныя гадзіны, гутаркі, аформлена выстава ў бібліятэцы. У шосты школьны дзень прайшла гадзіна памяці “Его имя носит наша школа”. Удзельнікі раённых спартыўных спаборніцтваў “Защитник Отечества” свае дасягненні прысвяцілі памяці Героя Савецкага Саюза Пятра Антонавіча Галецкага.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +2 (from 2 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене