Гасцінныя, зручныя і бяспечныя дарогі — пастаянны клопат ДЭУ-8

28 октября 2016 14:37

За летні перыяд прадпрыемства ДЭУ-8 паспела нямала зрабіць для паляпшэння ўмоў руху на падведамасных яму ўчастках дарог М1/Е30 і Р19. Ліквідавана калейнасць на працягу 1340 метраў і добраўпарадкавана тэрыторыя каля пункта прыдарожнага сэрвісу на 528-м кіламетры трасы М1, праведзена паверхневая апрацоўка (нанясенне эмульсіі і пасыпанне шчэбенем) 6 кіламетраў дарогі Р19, заменена каля 150 дарожных знакаў, праведзена шмат іншых больш дробных, але не менш важных работ.

Не апошнюю ролю адыграла прадпрыемства ў падрыхтоўцы Сянно да абласных “Дажынак”. Працуючы на субпадрадзе ў ДБУ-63, работнікі  ДЭУ-8 паклалі там каля 350 тон асфальту.

— Да канца года разлічваем атрымаць выручку ў памеры каля 2532000 рублёў (тут і далей лічбы ў дэнамінаваным варыянцезаўв. рэд.), прыбытак мяркуем мець у памеры 1000000 рублёў, чысты прыбытак — 32000 рублёў, — паведаміў кіраўнік прадпрыемства Яшчук С. Р. — Сярэдняя зарплата за 9 месяцаў вырасла ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склала 672 рублі, або 108 %. Менш зарабілі мы сёлета на перавозцы збожжа, да таго ж і разлічваюцца сельгаспрадпрыемствы не так актыўна, як у 2015-м, з-за чаго застаецца дэбіторская запазычанасць, але рукі не апускаем, круцімся як можам, шукаем і знаходзім заробак. Трэба быць аптымістам, толькі працуючы, чагосьці даб’ешся.

Больш аптымістычна, чым летась, выглядае сітуацыя з трагічнымі здарэннямі: за 9 месяцаў на падведамасных ДЭУ-8 дарогах загінуў 1 чалавек і траўмавана 4, у той час як за 9 месяцаў мінулага года было 4 забітых і 5 траўмаваных. У цэлым колькасць уліковых ДТЗ за гэты перыяд знізілася з 9 да 5 выпадкаў.

— Магчыма, можна гаварыць пра пэўны рост узроўню свядомасці людзей, — разважае Сяргей Рыгоравіч. — Здаецца, і смецця на дарозе стала менш. Хаця, з другога боку, раней шмат смецця адкрывалася вясною пасля сыходу снегу, а цяпер зімы такія, што большасць розных бутэлек ды абгортак мы паспяваем сабраць па меры іх з’яўлення. Шмат было апошнім часам выпадкаў вандалізму: невядомыя зламыснікі кралі вадасцёкавыя рашоткі, знакі, элементы агароджы.

Як толькі ў прагнозе надвор’я замільгалі першыя нулі, на прадпрыемстве адчулася перадзімовая атмасфера. Пясок і соль у тыя дні ўжо ляжалі ў месцы захоўвання, гатовыя да выкарыстання, выкананне іншых тэхнічных мерапрыемстваў і фармальнасцей ішло поўным ходам. Працаўнікі, інжынерна-тэхнічныя работнікі і адміністрацыя, усяго восем дзясяткаў чалавек, у асноўным пастаянных, вопытных, правераных работнікаў, заўсёды на сваіх месцах, ахвотна і зладжана робяць сваю справу.

— Нягледзячы на тое, што наша прафесійнае свята супадае з пачаткам няпростага перыяду, часам непрадказальнага па прычыне зменлівага надвор’я, я жадаю ўсяму калектыву ДЭУ-8 душэўнага спакою і раўнавагі, упэўненасці ў сабе і ў заўтрашнім дні, — павіншаваў Сяргей Рыгоравіч сваіх калег. — Няхай праца, якой вы прысвяцілі сябе, прыносіць вам задавальненне, умацоўвае дабрабыт вашых сем’яў, робіць вас запатрабаванымі ў грамадстве і паважанымі людзьмі.

Сяргей АБРАМОВІЧ.
Фото vitavtodor.by

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 3.5/10 (2 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)
Гасцінныя, зручныя і бяспечныя дарогі — пастаянны клопат ДЭУ-8, 3.5 out of 10 based on 2 ratings

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене