Нават у неспрыяльных умовах талачынскаму аўтапрадпрыемству ўдалося захаваць станоўчую дынаміку

28 октября 2016 13:26

Асноўнымі крыніцамі даходаў ААТ “Аўтатранспартнае прадпрыемства №11″ з’яўляюцца грузаперавозкі і выкананне пагрузачных і планіровачных работ (прадпрыемства мае два пагрузчыкі “Амкадор”). Пасажыраперавозкі — стратны напрамак дзейнасці, які субсідзіруецца з бюджэту.

У мінулым годзе ўдалося добра зарабіць на перавозцы збожжа падчас уборачнай. Сёлета па прычыне меншай ураджайнасці ўборачная не прынесла значнай выручкі, але нават нягледзячы на гэтую акалічнасць за 8 месяцаў прадпрыемства атрымала 532 рублі чыстага прыбытку.

— У параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года гэта хоць і невялікі, але рост, 101%, — расказалі ў адміністрацыі аўтапрадпрыемства. — Акрамя вышэйназваных паслуг, мы таксама праводзім тэхнічны агляд транспартных сродкаў, перадрэйсавы агляд, шынамантаж для грузавых і легкавых аўтамабіляў. Транспартная сфера канкурэнтная, а калі гаварыць пра пасажыраперавозкі, то тут трэба адзначыць яшчэ і забяспечанасць насельніцтва ўласным транспартам.

Тым не менш пакуль што мы выконваем і перавыконваем амаль усе даведзеныя нам прагнозныя паказчыкі і сацыяльныя стандарты. Напрыклад, такі сацстандарт, як ахоп транспартным абслугоўваннем населеных пунктаў з колькасцю насельніцтва ад 20 да 50 чалавек, перавыкананы за 8 месяцаў у 5,9 раза: пры нарматыве 4 рэйсы за тыдзень мы робім 23, або 589%.

Нарматыў абслугоўвання насельніцтва па гарадскіх перавозках складае 1 аўтобус на 8 тысяч чалавек (у гарадах і гарадскіх пасёлках з колькасцю насельніцтва ад 10 да 30 тысяч), мы ж пускаем на горад 2 аўтобусы.

Ахоп аўтобусамі цэнтраў сельскіх населеных пунктаў з колькасцю насельніцтва звыш 50 чалавек у адпаведнасці з сацыяльным стандартам павінен складаць 8 рэйсаў за тыдзень, мы праводзім 27, або 347,5%.

На сённяшні дзень, расказалі нашы субяседнікі, у парку грузавых аўтамабіляў налічваецца 16 адзінак тэхнікі, у аўтобусным парку — 13. Працягласць пасажырскіх маршрутаў складае 493 кіламетры (гарадскія — 17 кіламетраў, прыгарадныя — 351, міжгародні — 125). З усіх 263 населеных пунктаў раёна аўтобусы ніколі не заходзяць у 64, але ўсе яны знаходзяцца ў 3-кіламетровай зоне ахопу аўтобусамі, што адпавядае сацыяльнаму стандарту, а значыць, у гэтым сэнсе можна гаварыць пра 100-працэнтны ахоп населеных пунктаў транспартным абслугоўваннем.

Прафесійнае жыццё талачынскіх транспартнікаў не абмяжоўваецца даведзеным да аўтаматызму выкананнем штодзённых, звыклых задач у межах раёна. Працавалі нашы грузаперавозчыкі на будаўніцтве МКАДа, зрабілі свой уклад ва ўзвядзенне свінакомплексу “БелДан” каля Усвіж-Бука, пакінулі след на іншых маштабных аб’ектах краіны, і гатовы пры патрэбе зноў прапанаваць свае паслугі любому заказчыку.

Калектыву прафесіяналаў, якія не ўяўляюць жыцця без любімай справы, па сілах усе задачы.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене