Прызванне Сяргея Захарыча — кожны дзень быць у дарозе
Сяргей Захарыч даўно ўжо аб’ехаў увесь раён і ведае, напэўна, кожны яго куток, кожную вёску. Бо ён адзін з вадзіцеляў АТП №11, якія дзень пры дні, і ў выхадныя, і ў святы, перавозяць пасажыраў па прыгарадных маршрутах.
Новы аўтобус ПАЗ Сяргей Уладзіміравіч атрымаў у мінулым годзе, калі грузавы аўтамабіль, на якім адпрацаваў да гэтага з два дзясяткі гадоў, спісалі.
— Шкада было развітвацца з машынаю, столькі ад’ездзіўшы, шмат дзе з ёю пабываўшы, — прызнаўся наш субяседнік, — ды і работа грузаперавозчыка, мне здаецца, больш спакойная, пасажыраперавозкі — гэта дадатковыя клопаты і адказнасць. Але аўтобус таксама не расчараваў. На працягу года пакуль што зарэкамендаваў сябе толькі станоўча. Зімою працуе без “сюрпрызаў”, заводзіцца добра, у салоне цёпла. На пасажырскіх перавозках я быў задзейнічаны і раней, у 90-я гады, да таго, як перасеў на цягач. Увогуле ў АТП №11 — з канца 80-х.
Такая працоўная біяграфія — кароткае, але яскравае і пераканаўчае сведчанне любові да прафесіі і адданасці роднаму прад-прыемству. Мяняецца тэхніка, мяняюцца задачы і службовыя абавязкі, але застаецца нязменным адно — штодзённая дарога, якую чалавек выбраў шмат гадоў таму і цяпер, напэўна, ні за што ад яе не адмовіцца.
Сяргей АБРАМОВІЧ.