Сяргей Максіменка: прыемна адчуваць, што робіш прыемнае для іншых

31 октября 2016 14:42

Старшы майстар ДРБУ-147 Сяргей Максіменка аддаў свайму прадпрыемству ўжо два дзясяткі гадоў. Часы бывалі розныя, і росквіт, і заняпад, а ён працягваў захоплена рабіць сваю справу — і тады, калі ў ДРБУ немагчыма было ўладкавацца з-за вялікай колькасці жадаючых, і тады, калі многія ўцякалі адсюль у пошуку лепшых заробкаў.

— Вясною робіш аб’езд — усё бляклае, аблезлае, паламанае (знакі, абсталяванне аўтобусных прыпынкаў, разметка і г. д.). А пасля разам з росквітам прыроды пачынае радаваць вока і дарога, набываючы выразнасць, яркасць колераў. І адчуванне таго, што гэтае пераўтварэнне адбылося дзякуючы тваёй працы, я не прамяняю ні на што, — расказвае Сяргей Мікалаевіч.

У гэтым годзе яму давялося ўжо трэці раз рыхтаваць чарговы горад да правядзення “Дажынак”.

— Працаваць у Сянно пачалі яшчэ ў красавіку. Спачатку разам з сенненскімі, дубровенскімі і верхнядзвінскімі калегамі прыводзілі ў парадак вуліцу Мічурына, больш за два кіламетры: клалі асфальт, наносілі разметку. Пасля далі нам вуліцу Гараўца, 650 метраў, рабілі яе разам з дубровенскім ДРБУ. Далей разам з ушацкім і глыбоцкім ДРБУ працавалі на вуліцы Заводскай, працягласць — каля кіламетра. Разабраўшыся з вуліцамі, узяліся за дваровыя тэрыторыі, асфальтавалі ўваходы ў пад’езды, пешаходныя дарожкі, стаянкі для машын, клалі бардзюры. Адзін двор трапіўся нам такі, якіх я яшчэ ніколі не бачыў: голая зямля, нават ніякага гравію, нічога. Уяўляю, якая там была гразь восенню і вясною.

Пасля таго, як на гэтым месцы з’явіўся асфальт, жыхары, гаворыць Сяргей Мікалаевіч, былі задаволеныя і ўдзячныя. Не меншае задавальненне адчувалі і самі дарожнікі — ад усведамлення зробленай справы і прынесенай іншым людзям карысці. І такая двухбаковая задаволенасць заканамерная, калі працуе чалавек прызвання.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене