Стаўцеся адказна да свайго здароўя — і жывіце паўнацэнным жыццём

4 ноября 2016 16:24

Ужо 25 гадоў урач-неўролаг Талачынскай ЦРБ Алясюк В. Р. працуе з пацыентамі, якія перанеслі інсульт. Мы папрасілі Вольгу Рыгораўну падзяліцца сваімі назіраннямі, расказаць пра шматгадовы вопыт дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі гэтай з’явы.

— Перш за ўсё растлумачце, калі ласка, што мае на ўвазе пад інсультам сучасная медыцына.

— Інсульт — гэта парушэнне мазгавога кровазвароту ў выніку закрыцця сасудаў атэрасклератычнымі бляшкамі або тромбам (ішэмічны інсульт, 80% ад усіх выпадкаў), а таксама ў выніку разрыву сасуду і кровазліцця ў мозг (гемарагічны інсульт, 40% выпадкаў). Пры інсультах абодвух тыпаў перастаюць нармальна функцыянаваць зоны мозга, у якіх адбыліся вышэйапісаныя працэсы, і чалавек страчвае здольнасць размаўляць, бачыць, рухаць пэўнымі часткамі цела і г. д. На сённяшні дзень інсульты знаходзяцца ў лідарах сярод прычын смяротнасці і інваліднасці ў свеце.

— Як адбываецца выяўленне інсульту, пастаноўка дыягназу? Якія магчымасці для гэтага ёсць у нашай бальніцы?

— Клінічнымі праявамі, па якіх можна западозрыць інсульт, з’яўляюцца раптоўнае, вострае парушэнне функцый канечнасцей (перастала рухацца нага, рука), зроку (чалавек перастаў бачыць,  пачало дваіцца ў вачах і г. д.), маўлення (чалавек не можа гаварыць). У выпадку з’яўлення любога з вышэйназваных сімптомаў неабходна выклікаць “хуткую дапамогу”.

Ва ўмовах медыцынскіх устаноў галоўным метадам дыягностыкі з’яўляюцца камп’ютарная тамаграфія і магнітна-рэзанансная тамаграфія. Для правядзення гэтых даследаванняў мы  накіроўваем пацыентаў у Оршу і Віцебск.

Ва ўмовах нашай бальніцы праводзім люмбальную пункцыю (забор спіннамазгавой вадкасці з мэтаю вызначэння, ішэмічны ці гемарагічны інсульт), ультрагукавое даследаванне брахіяцэфальных сасудаў (забяспечваюць крывёю галаўны мозг), рэаэнцэфалаграфію (даследаванне сасудаў галаўнога мозга), робім электракардыяграму. Вынікі гэтых даследаванняў дапамагаюць або прадухіліць інсульт, або, калі ён ужо здарыўся, выбраць правільную тактыку лячэння.

— Што гаворыць статыстыка наконт колькасці інсультаў, узросту, полу, сацыяльнага становішча людзей, у якіх яны здараюцца? Якія тэндэнцыі назіраюцца ў цэлым па краіне і ў нашым раёне?

— Па статыстыцы, колькасць інсультаў кожны год вагаецца на прыкладна аднолькавым узроўні, як і колькасць смерцяў ад іх. Напрыклад, у 2013 годзе ў рэспубліцы зафіксавана 29437 выпадкаў інсульту, у 2014 годзе — 29911, у 2015 — заўважна менш, 28452. У нашым раёне за год здараецца 60 — 65 выпадкаў. Сёлета за 10 месяцаў было 42 выпадкі (наша гутарка адбывалася 17.10.2016заўв. рэд.), пры гэтым 14 пацыентаў памерлі, у мінулым годзе — 46 выпадкаў, з іх 16 са смяротным зыходам.

У маладым узросце інсульт здараецца часцей за ўсё толькі ў людзей з якой-небудзь прыроджанай паталогіяй (напрыклад, сасудаў), а пераважная колькасць выпадкаў — у грамадзян, якім за 50. За 10 месяцаў мінулага года сярод нашых пацыентаў інсульт выяўлены ў 11 грамадзян працаздольнага ўзросту, сёлета — у 6 працаздольных.

Адрозненняў у залежнасці ад таго, з’яўляецца пацыент жыхаром горада ці сельскай мясцовасці, я не заўважаю, здараюцца інсульты ва ўсіх, прыкладна палова на палову. Тая ж карціна і адносна полу пацыентаў: за разглядаемы намі перыяд у мінулым годзе інсульт здарыўся ў 24 мужчын і 22 жанчын, сёлета — у 20 мужчын і 22 жанчын.

Аналізуючы свой вопыт, магу дадаць, што сярод маіх пацыентаў з інсультам шмат тых, хто зусім не сочыць за здароўем і пакутуе ад неўладкаванасці асабістага жыцця. Гэта людзі, якія п’юць, кураць, адзінокія, з лішняй вагою і г. д.

— Такое назіранне наводзіць на думку, што ў некаторых выпадках чалавек сам набліжае сваю смерць або інваліднасць. У сувязі з гэтым нагадайце, калі ласка, асноўныя меры прадухілення інсультаў.

— Калі гаварыць у агульных рысах, то кожнаму з нас неабходна весці здаровы лад жыцця і не запускаць свае хваробы, а тым, хто перанёс інсульт, з мэтаю недапушчэння паўторнага выконваць усе рэкамендацыі ўрача.

Фактарамі, якія могуць прывесці да інсульту, у першую чаргу з’яўляюцца такія хранічныя захворванні, як артэрыяльная гіпертэнзія, дыябет, захворванні сэрца. Далей ідуць лішняя вага цела, алкаголь, нізкая фізічная актыўнасць, курэнне. А гэта значыць, што дзеля захавання здароўя неабходна падтрымліваць нармальную вагу, кантраляваць узровень цукру і халестэрыну, крывяны ціск, адмаўляцца ад шкодных звычак, знаходзіць час для фізічнай актыўнасці.

40% пацыентаў пасля інсульту атрымліваюць групу інваліднасці. Іх лячэнне і рэабілітацыя кладуцца немалым цяжарам на дзяржаўны бюджэт.

Жыццё такіх людзей пазбаўлена многіх звычайных чалавечых радасцей, яны абмежаваны ў рухах, зносінах, пакутуюць ад фізічных і псіхалагічных праблем, а таксама ствараюць праблемы сваім блізкім. Таму адказнае стаўленне да здароўя павінна быць уласцівым кожнаму чалавеку.

Гутарыў Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Ноябрь 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт   Дек »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене