У сельскагаспадарчай галіны Талачынскага раёна вялікі патэнцыял

21 ноября 2016 11:13

Апусцелі пашы і палі, асноўны аб’ём вытворчых працэсаў у сельскагаспадарчых прадпрыемствах перамясціўся на фермы і мехдвары: жывёла размешчана на зімоўку, тэхніка закансервавана, іншая рамантуецца. А на ўчарашнім лістку календара — свята працаўнікоў вёскі і перапрацоўшчыкаў прадукцыі, якую яны здабываюць сваёй нялёгкай працаю.

Напярэдадні гэтай каляндарнай даты мы па традыцыі папрасілі начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Сяргея Віктаравіча Калеснікава расказаць пра дасягненні і цяжкасці, якімі быў адзначаны гэты сельскагаспадарчы год для аграпрамысловага комплексу раёна.

— Падводзячы вынікі, прынята гаварыць пра выкананне прагнозных паказчыкаў. Давайце прывядзём станоўчыя прыклады, пакажам дасягненні, скажам і пра цяжкасці, іх прычыны і перспектывы пераадолення.

— Аграпрамысловы сектар адыгрывае значную ролю ў эканамічным развіцці Талачынскага раёна. Таму выкананне заданняў па тэмпах росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі з’яўляецца адным з асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. Нягледзячы на прыняцце гаспадаркамі мер па нарошчванні аб’ёмаў вытвочасці, за студзень — кастрычнік гэтага года не ўдалося дасягнуць неабходнага тэмпу росту: пры заданні 101% ён склаў 91,8%.

Прычыны адставання па тэмпах росту валавой прадукцыі ў сельгасарганізацыях ёсць як аб’ектыўныя, так і суб’ектыўныя. Сярод аб’ектыўных (яны паўплывалі ў першую чаргу на недабор прадукцыі раслінаводства) — кліматычныя ўмовы. Тэмпературны рэжым, які склаўся ў зімне-вясенні перыяд, прывёў да гібелі азімага рапсу на плошчы 2263 гектары, што стала прычынаю недабору валавога збору масланасення рапсу. Вясенняя пасяўная кампанія прайшла ў складаных умовах надвор’я: да сяўбы прыступілі раней, але ў канцы красавіка і ў першай палове мая працу прыпынілі дажджы, што паўплывала на тэрміны сяўбы яравых культур. З сярэдзіны мая і практычна да канца чэрвеня пасевы адчувалі востры дэфіцыт вільгаці.

У сезон уборачнай кампаніі зноў пайшлі дажджы. У выніку гаспадаркі страцілі значную частку ўраджаю. Валавы збор зерня ў гэтым годзе склаў 63,1 тысячы тон. У такіх вельмі няпростых умовах лепшыя вынікі паказалі ААТ “Камсамольская праўда”, ураджайнасць на палях якога склала 35,5 цэнтнера з гектара, РУП “Талачынскі кансервавы завод”, 39,6 цэнтнера з гектара.

Акрамя таго, яшчэ адным праблемным момантам у раслінаводстве з’яўляецца адсутнасць пад поўную тэхналагічную патрэбу мінеральных удабрэнняў і сродкаў абароны раслін. Гэты фактар не дазволіў аграрыям правесці поўны комплекс работ і атрымаць максімальную ўраджайнасць.

Але асноўная праблема нізкіх паказчыкаў у аграрным сектары абумоўлена суб’ектыўнымі фактарамі — невыкананнем тэхналагічнай дысцыпліны, як у раслінаводстве, так і ў жывёлагадоўлі.

Разам з тым па выніках работы за студзень — кастрычнік 2016 года ёсць і станоўчыя прыклады. Так, гаспадаркі раёна змаглі пераадолець 100-працэнтны рубеж па вытворчасці малака да аналагічнага перыяду папярэдняга года (апошні раз 100-працэнтны ўзровень вытворчасці малака быў забяспечаны па выніках працы за 2012 год).

Немалаважную ролю ў павелічэнні аб’ёмаў вытворчасці малака сыграла добрая кармавая база. Сёлета была аптымізавана структура пасяўных плошчаў, пашыраны пасевы шматгадовых траў, у тым ліку бабовых. Моцная кармавая база спрыяе павышэнню надояў і прываг маладняку буйной рагатай жывёлы.

У бягучым годзе гаспадаркамі раёна нарыхтавана 55,6 тысячы тон травяных кармоў (у пераліку на кармавыя адзінкі), у разліку на ўмоўную галаву жывёлы — 27,7 цэнтнера кармавых адзінак, што на 28,2% вышэй за ўзровень 2015 года. Максімальна нарыхтавана травяных кармоў на 1 ўмоўную галаву ва УП “Рыдамльскі” (44,1 ц к. а.), ААТ “Каралькі” (46,7 ц к.а.), ААТ “Талачынскі райаграсэрвіс” (54,4 ц к. а.).

Як і ў мінулым годзе, на РУП “Талачынскі кансервавы завод” атрымана максімальная ў вобласці ўраджайнасць бульбы — 440 цэнтнераў з гектара. Завод парадаваў таксама і зборам пладоў і ягад — 4,9 тысячы тон (147,1% да ўзроўню 2015 года).

У бліжэйшай будучыні неабходна павялічыць плошчы рапсу, зернебабовых культур, бабовых траў, каб атрымліваць уласны больш танны бялок і, адпаведна, зніжаць затраты на вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі.

— За ўсімі дасягненнямі, праблемамі і перспектывамі заўсёды стаяць людзі. Апішыце сённяшнюю сітуацыю з кадрамі ў сельскагаспадарчай галіне.

— Кадры — гэта наш галоўны капітал. Менавіта ад кадраў залежыць поспех любой справы, яе канчатковыя фінансавыя вынікі. Важным пытаннем сёння з’яўляецца замацаванне людзей на сяле. У вобласці і раёне распрацаваны і рэалізуецца комплекс мер, накіраваных на забеспячэнне прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу кваліфікаванымі кадрамі. Штогадова праводзіцца планавая сістэмная работа па накіраванні абітурыентаў, у тым ліку на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў, ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. На ўмовах мэтавай падрыхтоўкі ў 2016 годзе ў аграрныя навучальныя ўстановы накіраваны 4 выпускнікі школ для атрымання вышэйшай адукацыі і 17 — для атрымання сярэдняй спецыяльнай. У цяперашні час вядзецца прафарыентацыйная работа сярод работнікаў АПК з мэтаю накіравання іх для атрымання вышэйшай адукацыі на завочнай форме навучання.

На сённяшні  дзень існуе патрэба ў кваліфікаваных кадрах па наступных вострадэфіцытных спецыяльнасцях: заатэхнія, ветэрынарная медыцына, агранамія. Актуальным застаецца і забеспячэнне працоўнымі спецыяльнасцямі. У 2016 годзе рады маладых спецыялістаў сельскагаспадарчых арганізацый раёна папоўнілі 18 выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў і 26 выпускнікоў сярэдніх навучальных устаноў.

— Машынна-трактарны парк, зернесушыльныя гаспадаркі, і ўвогуле ўся матэрыяльна-тэхнічная база прадпрыемстваў — што яна сёння сабою ўяўляе? Як гаспадаркі забяспечаны тэхнікай, якія маюць патрэбы, і якія перспектывы задавальнення гэтых патрэб?

— Наяўнасць сучаснай тэхнікі дазваляе хутка і якасна падрыхтаваць глебу пад сяўбу, пасеяць, вырасціць, убраць ураджай, нарыхтаваць кармы. У цяперашні час у раёне налічваецца 418  адзінак трактароў, у тым ліку 69 энерганасычаных. Ёсць 113 адзінак грузавых аўтамабіляў, 118 адзінак зернеўборачных і 32 адзінкі кормаўборачных камбайнаў, 12 адзінак самаходных энергетычных сродкаў з шынамі звышнізкага ціску (“Роса”, “Двина”), 95 адзінак плугоў, 25 адзінак дыскавых барон і дыскатараў, 62 адзінкі культыватараў, 60 адзінак камбінаваных глебаапрацоўчых пасяўных агрэгатаў, 121  адзінка раскідвальнікаў мінеральных і арганічных удабрэнняў, 70 пагрузчыкаў “Амкадор” розных мадыфікацый, 40 адзінак прэс-падбошчыкаў, у тым ліку 4 прэс-падборшчыкі з абмоткай рулонаў сеткай і ўпакоўкай ў стрэйч-плёнку, 57 адзінак касілак трактарных, 42 адзінкі грабель, 29 адзінак зернеачышчальна-сушыльных комплексаў.

У сувязі з тым, што тэхніка з кожным годам зношваецца, сельскагаспадарчыя арганізацыі маюць патрэбу ў яе штогадовым абнаўленні, але цяпер для гэтага недастаткова фінансавых сродкаў. Бягучы год паказаў, што практычна ўсе сельскагаспадарчыя арганізацыі не могуць закупіць новую тэхніку нават па лізінгу ці ў растэрміноўку, таму што лізінгавыя кампаніі, вывучыўшы бухгалтарскія дакументы, адмаўляюцца заключаць дагавор. Зараз, калі закупіць новую тэхніку практычна немагчыма, неабходна зберагчы тую, што засталася ў гаспадарцы.

— Ці асвойвалі ў апошні час прадпрыемствы раёна якія-небудзь новыя тэхналогіі вытворчасці, уводзілі новыя сельскагаспадарчыя культуры, пароды жывёл?

— Гаворачы пра асваенне новых тэхналогій, у першую чаргу хочацца адзначыць: усё новае — гэта добра забытае старое. Толькі выкананне тэхналагічных рэгламентаў пры вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі дае на выхадзе станоўчы канчатковы вынік. У 2013-2014 гадах у Талачынскім рёне пачалі асвойваць новую для сябе тэхналогію нарыхтоўкі кармоў з упакоўваннем у палімерныя матэрыялы. Гэта гарантыя высокай якасці і захаванасці кармоў. Першапраходцамі ў гэтым напрамку сталі УП “Рыдамльскі” і УП “Надзёжына”.

Тэхналогія нарыхтоўкі і захоўвання кармоў у палімернай плёнцы прымяняецца ў краінах Заходняй Еўропы з мінулага стагоддзя. Асноўная яе мэта — захаваць якасць корму, у прыватнасці, па ўтрыманні абменнай энергіі, сырога пратэіну, сырой клятчаткі. Правільна нарыхтаваны па такой тэхналогіі корм добра захоўваецца і пры гэтым па сваёй спажыўнасці амаль не саступае зыходнай сыравіне.

У 2015 годзе за кошт інавацыйнага фонду Віцебскай вобласці ў раёне закуплена яшчэ 2 прэс-падборшчыкі, дзякуючы чаму нарыхтоўка такога віду кармоў ажыццяўлялася ў шасці гаспадарках.

Таксама ў мінулым годзе ААТ “Камсамольская праўда”, ААТ “Абольцы”, ААТ “Талачынскі райаграсэрвіс” і УП “Надзёжына” пад ураджай 2016 года пасеялі гібрыднае жыта сорту ЗУ Драйв. Гэтай культуры ўласцівыя высокая азерненасць коласа, выдатная зімастойкасць, высокая засухаўстойлівасць, моцнае кушчэнне (у сувязі з чым норма высявання насення змяншаецца ў два разы), устойлівасць да спарынні і палягання, спажыванне азоту зніжана на 30%. Дзякуючы такім характарыстыкам ураджайнасць можа дасягаць 120 цэнтнераў з гектара. Улічваючы тое, што гэтая культура з’яўляецца новаю для аграрыяў Талачыншчыны, у 2016 годзе яе максімальная ўраджайнасць склала 68 цэнтнераў з гектара.

— Ці хапае нашым аграрыям рынкаў збыту прадукцыі, і ці задавальняе спажыўцоў яе якасць?

— У цяперашні час аграрыі краіны поўнасцю забяспечваюць унутраны харчовы рынак шырокім асартыментам прадукцыі высокай якасці. Сельскагаспадарчыя арганізацыі Талачынскага раёна ў асноўным рэалізуюць сваю прадукцыю на ААТ “Лепельскі малочнакансервавы камбінат”, ААТ “Аршанскі мясакансервавы камбінат”, ААТ “Віцебскі мясакамбінат”, ААТ  “Аршанскі камбінат хлебапрадуктаў”, ААТ “Віцебскі камбінат хлеба-прадуктаў”, ААТ “Віцебскі маслаэкстракцыйны завод”. КУП “Племзавод “Рэканструктар” і ААТ “Талачынскі райаграсэрвіс” на працягу апошняга месяца рэалізоўваюць сваю прадукцыю на ААТ “Малако” (г. Віцебск). У кастрычніку УП “Надзёжына” стала рэалізоўваць сваё малако ў поўным аб’ёме на ААТ “Аршанскі малочны камбінат”. У першую чаргу гэта звязана з яго ўваходжаннем у інтэграцыйную структуру ААТ “Аршанскі камбінат хлебапрадуктаў”, якая ствараецца ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 2016 года №320 “Аб развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці Віцебскай вобласці”.

У апошнія гады сельскагаспадарчыя арганізацыі сталі больш увагі ўдзяляць якасці рэалізуемай прадукцыі. Так, за 10 месяцаў 2016 года 47,6% малака рэалізавана сортам “экстра”, вышэйшым сортам — 49,9%.

— Што, на ваш погляд, можна назваць значным дасягненнем сельскагаспадарчай галіны раёна за апошні час, і што з’яўляецца асноўнаю мэтаю ў бліжэйшай будучыні?

— У апошнія гады ў гаспадарках раёна была праведзена вялікая арганізацыйная работа. Як вынік, узрасла культура земляробства, тэхналагічная дысцыпліна. Гэта можна лічыць асноўным дасягненнем сельскагаспадарчай галіны.

Самая галоўная задача, якая стаіць сёння перад аграпрамысловым комплексам Беларусі, — павышэнне эфектыўнасці работы сельскай гаспадаркі, выхад на самафінансаванне, самаакупальнасць прадукцыі. Пакуль што гаспадаркі раёна не дасягнулі такога ўзроўню атрымання прыбытку і рэнтабельнасці вытворчасці, і ў іх яшчэ дастаткова рэзерваў для павышэння эфектыўнасці сваёй дзейнасці.

У Талачынскага раёна вялізны патэнцыял. І таму на перспектыву пастаўлена многа задач. Асноўныя з іх — гэта нарошчванне аб’ёмаў вытворчасці ў галіне раслінаводства і жывёлагадоўлі за кошт якасных паказчыкаў (сярэдняга ўдою малака на карову, сярэднясутачных прываг жывёлы на дарошчванні і адкорме, ураджайнасці сельскагаспадарчых культур); зніжэнне сабекошту прадукцыі пры абавязковым выкананні ўсіх тэхналагічных аперацый і эфектыўнага выкарыстання матэрыяльных рэсурсаў; аптымізацыя структуры пасеваў кармавых культур, вытворчасць у патрэбных аб’ёмах паўнацэнных і танных кармоў без затрат на імпарт бялковай сыравіны; далейшае абнаўленне машынна-трактарнага парку, будаўніцтва зернеачышчальна-сушыльных комплексаў у сельскагаспадарчых арганізацыях і інш.

Гутарыў Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы 2020

Год малой родины

75-летие Победы

Прямые линии

Конкурс туристических фильмов

Славянский базар в Витебске

Ритуальные услуги

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Ноябрь 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт   Дек »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Архив новостей