Сэнсам жыцця Віктара Мяснікава стала праца

2 декабря 2016 15:17

Віктар Іванавіч Мяснікаў пра выхад на заслужаны адпачынак у адведзеныя для гэтага 60 год нават не задумваўся. Унутраны голас быццам падказваў: “Ты яшчэ не гатовы, не зможаш без калектыву, людзей, без сваёй сталярскай справы, ранавата яшчэ пра гэтае задумвацца”.

Так неўпрыкмет праляцела яшчэ шэсць год. Калі вырашыў, што хопіць, яго працоўны стаж налічваў ужо 51 год. Падсумоўваць зробленае жыхару аграгарадка Азерцы, якому сёлета споўнілася 75 год, ёсць што.

Только працы на кансервавым заводзе яго вядучы сталяр аддаў 31 год. За руплівасць і высокія вынікі ў паўсядзённай дзейнасці на прадпрыемстве Віктар Іванавіч у 1983 годзе быў узнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савета БССР, ён адзначаны медалём “Ветэран працы”. Калі б яму давялося паказваць зробленае сваімі рукамі, толькі б на гэтае спатрэбілася б нямала часу.

На жаль, гэты самы час няўмольны, шмат чаго адышло з жыцця, адвекавала сваё, але яно добрым следам застаецца ў памяці людзей і яго асабістых пачуццях. Найперш гэта пастаўленыя ім дамы. Першы з іх, з “нуля”, ён зрубіў у роднай вёсцы Разаны. А было тады майстру толькі 17 год.

Ён і зараз, як самы дарагі для яго ўспамін, стаіць на ўскраі вёскі, якая цяпер засталася без сваіх надзейных і верных гаспадароў. Вакол разлітая ў прасторы такая прыгажосць, што кружыць голаў. Калі ўвесну зацвітаюць чаромха, бэз, яблыні, грушы, слівы і вішні, гусцее водар квету, ажывае ўсё наўкол. А пазней ажывае старая ліповая алея, якую ён памятае з таго незабыўнага, цяжкага і гаротнага ваеннага дзяцінства.

Зумкалі ў разгалістых кронах пчолкі, збіраючы нектар, а яму мроілася, што ён абавязкова знойдзе іх салодкі скарб і пакаштуе мядку. Тады, магчыма, і запала думка, што абавязкова, як вырасце, завядзе сваіх пчол. Так і сталася. Сёння ў Віктара Іванавіча свой багаты пчальнік, і ён старанна на працягу больш за 30 год вядзе сваю крылатую гаспадарку.

Памятае яшчэ з вайны, як глядзеў праз акно хаты бабулі Хадоскі на свой двор, як з адрыны выносілі сена партызаны для сваіх конікаў, як забіралі ў 1943 годзе ў Нямеччыну саму бабку Хадоску, як галасіла матуля, калі атрымала на рукі паперку, што загінуў яго бацька, які пайшоў па першай мабілізацыі на фронт. Памёр у вайну родны брат Васілька, якому было паўтара годзіка.

Рана Віктар пасталеў, пасур’ёзнеў, рана агарнулі яго сэрца сум і гора, таму прыйшлося разлічваць хлопцу на свае кемлівасць і дбайнасць, браць у рукі сякеру і будаваць свой першы дом. За другі з іх было брацца прасцей, калі ставіў у Азерцах дом для сваёй сям’і, дзе пражывае і зараз. Трэці паставіў для сына ў Талачыне і яшчэ адзін для дачкі ў Азерцах. Ён не лічыць, што валодае гэтым талентам, усім, перакананы, кіруе жаданне працаваць.

14 год яму было, калі на кожны двор у іх вёсцы старшыня калгаса “Советская Белоруссия”, які аб’ядноўваў вёскі Разаны, Чарнаручча, Сельцы, завёз палазы, лежні, рамкі, і Віктар за два месяцы сваімі рукамі зрабіў не горшую, чым іншыя вяскоўцы, брычку.

Закончыў чатыры класы ў Чарнаруччы, сем класаў у Новым Сяле і адразу пайшоў працаваць у калгас. Гэтая ранняя праца стала для хлопца лепшым настаўнікам і дарадцам. Мудрасць, цягавітасць дарослых адкрылі яму вочы на жыццё.

Адслужыўшы тэрміновую службу, паехаў ён з жонкай Нінай Іванаўнай у Стаўрапольскі край. Рабіў сталяром у рамонтна-будаўнічым цэху.

Мінула два гады — пацягнула дадому. Уладкаваўся сталяром, як аказалася, на ўсе 11 год, на Азерацкі лесазавод. Выраблялі парты, школьныя дошкі, потым перайшлі на выраб аконных рам, дзвярэй. Сталяром і цесляром нейкі час ён працаваў у гаспадарча-разліковым участку, у 1976 годзе прыйшоў на кансервавы завод. У калектыве ганарыліся ім і яго майстэрствам, высока ацэньваліся яго чалавечыя якасці.

Гавораць, таленавіты чалавек звычайна таленавіты ва ўсім. Віктар Іванавіч усё ўмее і ва ўсім паспявае. Калі спатрэбілася на вытворчасці знайсці слесара, ён, учарашні сталяр і цясляр, па-майстэрску праявіў сябе і тут.

Жыве не адзінай працай. Неяк у роднай вёсцы паслухаў, як іграе на гармоніку сусед, сам узяў у рукі інструмент — і ў яго атрымалася. Але толькі ў 16 год збылася мара купіць гармонік. Мама дала грошай, а цётка прывезла яго з Мінска. Доўгі час не браў яго ў рукі, асабліва, калі пахаваў жонку Ніну Іванаўну, а гэта ўжо амаль 20 год таму. У сёлетні дзень нараджэння сын прыпаднёс яму падарунак — гармонік “Беларусь”.

Неяк натуральна ў нашай размове атрымалася, што ён памацаў кнопачкі гармоніка, развёў мяхі — і палілася лагодная мелодыя, пацяплела ў яго вачах, палягчэла на сэрцы. Узгадалася, як іграў у клубе на вечарынках “Сямёнаўну”, у кампаніі родных і сяброў — “Подмосковные вечера”, “Когда весна придет нежданно”, любімыя народныя песні.

Але і без музыкі ветэран не сумуе. Шмат часу забіраюць пчолы, дом, агарод, чытанне кніг, часопісаў і газет. Менавіта праз працу ў яго любоў і да паэзіі. Ён шмат ведае на памяць і выдатна чытае. Кожны агучаны радок западае ў сэрца, бо менавіта сэрцам, душой робіць Віктар Іванавіч Мяснікаў усё, за што бярэцца, вялікі працаўнік і таленавіты ва ўсім чалавек.

Віктар БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)
Сэнсам жыцця Віктара Мяснікава стала праца, 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Один комментарий на “ Сэнсам жыцця Віктара Мяснікава стала праца ”

  1. Борис Плешко , 2 декабря 2016 , 16:25

    Здоровья соседу!

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 5.0/5 (1 vote cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: +1 (from 1 vote)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Декабрь 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене