Краязнаўства праз прызму кіно: Дзмітрый Іўчанка прэзентаваў новы фільм пра гісторыю Талачынскага раёна
Новай работай Дзмітрыя Іўчанкі папоўніліся нашы веды і пашырыўся кругагляд па вывучэнні і паглыбленні дасведчанасці аб родным краі. Ёй стаў фільм “Неизвестная Толочинщина”, які быў прадэманстраваны грамадскасці горада ў Цэнтры культуры і народнай творчасці.
Перад яго прэзентацыяй аўтар акрэсліў тыя мэты і задачы, якія ён ставіў перад сабой пры стварэнні дакументальнай кінастужкі.
— Фільм, — адзначыў творца, — разлічаны як на дарослую, так і на маладзёжную аўдыторыю, але найперш ён, мяркуем, будзе цікавы для тых, хто неабыякавы да нашай мінуўшчыны, да тых падзей, якія адбываліся на нашай зямлі, там, дзе мы зараз жывём…
Даная кінаверсія была адпраўлена на конкурс аўтарскіх фільмаў, які сёлета прыходзіў у г. Вілейка, і была заахвочана прэміяй за рэжысёрскае ўвасабленне творчай задумы.
Безумоўна, змястоўныя, гістарычна, навукова вывераныя факты, агучаныя праз сродкі кіно, абуджаюць пазнавальны інтарэс да мінулага, перадаюць атмасферу тагачаснай стваральнай і гераічнай дзейнасці людзей на працягу многіх стагоддзяў, пачынаючы з 11 і заканчваючы 19 стагоддзем, рубяжом вякоў. Шырокімі, панарамнымі карцінамі паўстаюць з экрана старажытны Друцк, Абольцы, Галошава, Рацава, Лесіна, Багрынава і Каменнае Крывое, Манастыр, Бутары, Нізкі Гарадзец, Азерцы, Забайкал, Юзэфполле, Талачын і іншыя славутыя мясціны роднага краю.
Хроніка падзей, аб’яднаных ідэяй няпростага лёсу гэтай зямлі, яе насельнікаў і змагароў, пакідае ва ўражаннях і свядомасці гонар і павагу да свайго мінулага. Мажліва, гэтае і матывуе даследчыкаў і такіх творцаў у паглыбленым вывучэнні гісторыі краю, як Дзмітрый Іўчанка, дайсці да яшчэ не адкрытага, загадкавага і пакуль што невядомага нам.
Такія работы, як гэты фільм, актывізуюць пошукі і спрыяюць ім, дапамагаюць у зразумелай, даступнай форме нашчадкам адкрываць мінулае, служыць развіццю турыстычнай дзейнасці ў Беларусі.
Кожная творчая работа краязнаўцы Дзмітрыя Іўчанкі — заўжды падзея ў культурным жыцці Талачыншчыны. Чарговая з іх стала добрым і важкім унёскам у скарбонку ўжо зробленага ім і яго аднадумцамі па цэху.
Віктар БІРУКОЎ.
Бярыце прыклад з Жыгамонта-дылетанта які даехаў да в. Галошава
https://youtu.be/X7zvecZQgUg
Я – не провокатор…Но не потерплю и порядке оживления дискуссии по этой важной теме кину пару лдожек дёгтя. Начнём с рецензии на кино,получившее награду. Больно уж слащавая и причесанная она предстала перед читателями. От таких эпитетов: “Безумоўна, змястоўныя, гістарычна, навукова вывераныя факты, агучаныя праз сродкі кіно режиссёр не станет работать лучше, она не побуждает документалиста устранять недостатки…А они, к сожалению, есть. Начнём с героев.Если судить по рецензии на фильм, то чести попасть в объектив удостоены полтора десятка точек на карте района. 14 из них названы своими “девичьими” именами…Вопрос: а чем не понравилось автору кино и автору рецензии прежнее название “Кулаки”? Зачем понадобилось вслед за БТ тянуть за уши Лесино в наше прошлое? Ведь фильм, как я понимаю, прежде всего о прошлом!
Ну наконец-то кто-то и конкретные замечания высказывает. Но всё же фильм не о прошлом, а о сегодняшнем состоянии исторических объектов. Но спасибо за мнение…
Планируется в ближайшее время размещение некоторых фильмов народной киностудии “Летопись” в интернете. Но это зависит не только от личного желания автора фильмов
Очень сложный вопрос.Если не попал на просмотр в центр культуры,то шансов посмотреть фильм нет.А посмотреть хотелось бы.А автор категорически в сеть не заливает видео.
Маркетинг.
Такие фильмы,в наш век,надо выкладывать в интернет.
Думаю аудитория была бы гораздо шире.