У руках механізатара сельгаспрадпрыемства “Каралькі” Віктара Угліка тэхніка робіць цуды

6 декабря 2016 14:58

Не паспеў асесці ранішні змрок, як Віктар Углік ужо завіхаўся ў мэхмайстэрні каля свайго МТЗ-1025. Трактару 8 год, не такі ўжо і новы, але ні ў чым не падводзіць свайго гаспадара. Магчыма, магло б быць і інакш, калі б Віктар Сямёнавіч не глядзеў за ім, не клапаціўся пра тэхніку. Менавіта ў гэты раз спатрэбілася замена счаплення.

У майстэрні ААТ “Каралькі” створаны неабходныя ўмовы для рамонту. Цёпла, усюды парадак, а гэта робіць абстаноўку рабочай, уплывае на добры настрой. Да ўсяго і сам Віктар па натуры вытрыманы, спакойны, заўжды зараджаны на працу.

А яна ў яго руках проста гарыць. Ён ведае тэхніку, адчувае яе, мае спецыфічную памяць, у якой, як у люстэрку, адлюстроўваецца размяшчэнне ў шматлікіх вузлах і агрэгатах трактара кожнай гайкі і балта. Карацей, ён вельмі дасведчаны ў гэтым чалавек.

Цяпер у асобных нейкая мода ўсё валіць, калі не ідуць справы, на якасць тэхнікі. У Віктара Угліка, наадварот, на гэтае асобае меркаванне.

— Трактар надзейны, просты ў кіраванні, эканамічны, — пераканальна даводзіць механізатар. — Калі да яго з увагай, то не будзе прастояў, не будзеш нервавацца на рамонтах, будзе выпрацоўка — атрымаеш належны заробак…

Віктар не шкадуе, што пры аб’яднанні гаспадарак 11 год таму прыйшоў з Плоскага ў сельгаспрадпрыемства “Каралькі”. Трапіў у добры, працавіты калектыў, успрыняў дысцыпліну і патрабаванні да працы.

Ды і як магло быць інакш, калі з маладых гадоў быў прывучаны рабіць. Бацька ў калгасе імя Я. Коласа працаваў у будаўнічай брыгадзе, маці ўвесь час да выхаду на пенсію даглядала цялятак.

Калгасная ферма была побач, і яны з сястрой Антанінай ахвотна адгукаліся на маміну просьбу дапамагчы ёй раздаць корм, пачысціць стойла, перагнаць брыкастых цялятак на вуліцу ці з вуліцы ў памяшканне.

Хапала дзецям працы і дома. Бацькі трымалі працяглы час дзвюх кароў, па трое і больш парсюкоў і свінак, шмат качак, гусей, курэй. І, як вялося на вёсцы, ён і радоўку пасвіў, і хадзіў з касой з бацькам на сенажаць, умеў кароў падаіць.

Разам з любоўю да працы запала ў яго сэрца і любоў да вёскі. Ні з якой іншай вёскай па багацці, раскошы прыроды не параўнаць Плоскае. Якую сотню-другую метраў адбегся — і ты ўжо ў лесе. Ідзеш па яго сцяжынках, беражліва падрэзваеш карэньчыкі баравікоў, падасінавікаў, а дома атрымліваеш за свае ўдалыя вылазкі ў лес пахвалу ад бацькоў. Гэтак жа спрытна ён збіраў ягады на сунічных палянах і на дзялянках, дзе даспявала маліна.

Таму не было ваганняў, калі прыняў для сябе рашэнне пайсці вучыцца на механізатара ў прафесійна-тэхнічнае вучылішча ў Коханаве. Пры яго заканчэнні прыйшоў час ісці на службу. Быў механікам-вадзіцелем БМП. Служба падцягнула яго ў ведах тэхнікі, у фарміраванні яго фізічнай сталасці.

Вярнуўся дадому, пайшоў у калгас, дзе яму прапанавалі рабіць на Т-150. Але з першых дзён Віктар не ўспрыняў бязладдзе на прадпрыемстве, павальнае п’янства. Хуценька, праз паўгода, разлічыўся і накіраваўся ў горад, на Беларускі аўтазавод у Жодзіне. Узялі гальванізатарам, але доўга не пратрымаўся тут. Не прыйшлася праца па душы.

Калі прачуў, што пры сельгастэхніцы ў Талачыне ствараецца мехатрад, у лічаныя дні звольніўся з БелАЗа і прыехаў у Талачын. Тут і рабіў, пакуль не распаўся мехатрад. Перавёўся ў райаграпрамзабеспячэнне, дастаўляў трактары, сеялкі, культыватары, іншыя машыны ў гаспадаркі раёна. Пры скасаванні службы забеспячэння зноў вярнуўся ў родны калгас, а праз дзясятак год, пры няспынным рэфармаванні сельгаспрадпрыемстваў, аказаўся ў “Каральках”.

Вось такі шлях прыпаў на яго долю, тыповы для большасці нашых механізатараў, сяльчан. Толькі б дзе яму ні прыйшлося быць, рабіў усюды Віктар Углік з найвялікшай адказнасцю. Рыхтаваў глебу, сеяў хлеб, убіраў яго. Спакойны, разважлівы, ён лічыў сябе адказным за якаснае выкананне кожнай даручанай справы.

Памятаецца, як напрыканцы 90-х гадоў мы сустрэліся з ім ранняй вясной у полі каля вёскі Прылессе. Палажылі ў добра вільготную глебу, як і трэба, зернеткі аўса, а загарнуць іх з-за мноства камянёў не атрымалася. Многія, у тым ліку і старшыня калгаса, пераконвалі, што нічога не зробіш, няхай так і застаецца, маўляў, узыдзе. І толькі Віктар Углік моўчкі выслухоўваў “разумныя” разважанні. А ўноч выйшаў у поле са счэпкай барон і ўхіліў чужыя агрэхі.

Ад кіраўнікоў, спецыялістаў і механізатараў можна пачуць, што побач з гэтым чалавекам адчуваеш сябе неяк прыемна, нават утульна. Ад усёй яго натуры заходзіць чалавечая абаяльнасць, душэўная цеплыня.

— Ён, — заўважыла дырэктар ААТ “Каралькі” Галіна Анатольеўна Котава, — прыйшоў да нас ужо добра прафесійна падрыхтаваным з Плоскага. Але яго характарызуе імкненне ўнікнуць у новае, без лішніх слоў яго спасцігнуць і з задавальненнем рабіць сваю справу. Ён добры, чулы і вельмі сціплы чалавек. Не хочацца прыводзіць высокіх слоў, але гэты механізатар іх заслугоўвае. Віктар не можа без працы на зямлі. Ён адданы ёй і не лічыцца ні з часам, ні з напружаннем. Ніколі для яго на першым плане не стаяць грошы, яны для яго не галоўнае. Але любячы працу, ён атрымлівае дастойны сваіх адносін да яе заробак…

— Я хачу, — зазначыў Віктар Сямёнавіч, — каб зямля была дагледжаная. Тады будуць ураджаі, будуць грошы на паліва, запчасткі, новую тэхніку. Сяло можа жыць лепш і больш заможна. Бачу, наша гаспадарка тут на правільным шляху. Таму з задавальненнем заўжды іду на працу, заўжды ўсцяшаюся марай пра лепшае заўтра…

Віктар БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



4 комментария на “ У руках механізатара сельгаспрадпрыемства “Каралькі” Віктара Угліка тэхніка робіць цуды ”

  1. Якуб Лойка , 6 декабря 2016 , 20:57

    Быў, здаецца, ў к-се 1 мая трактарыст. Рабіў на пагрузчыку. Мог чэлюсцьмі пагрузчыка падняць з зямлі стакан, паднесці не распляскаўшы да кабіны і выпіць. Памер нямала год таму атруціўшыся алкагольным сурагатам

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  2. кузен , 6 декабря 2016 , 16:10

    Если вместо эксплуатации технику ремонтировать постоянно,а бороновать ночью по камням , завалим весь мир продуктами. Технологии 21 века, главное в темноте на “Великий камень” не наехать.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

VI Всебелорусское народное собрание

Проект программы социально-экономического развития Республики Беларусь

Сбор предложений по изменению Конституции

Прямые линии

Работа в Толочине

Ритуальные услуги

Поможем храму!

Наш календарь

Декабрь 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Мы в Инстаграме

Мы в Telegram