Святочны гандаль: на Новы год у “Кулінарыі” ў Коханаве пакупнікоў чакаюць прыемныя сюрпрызы

7 декабря 2016 13:20

Гандлёвыя кропкі раёна падрыхтаваныя сустрэць пакупнікоў яркімі навагоднімі агеньчыкамі, рознакаляровымі гірляндамі, іншымі ўпрыгажэннямі. У памяшканні магазіна “Кулінарыя” райпо ў гарадскім пасёлку Коханава створана атмасфера, якая дае адчуць набліжэнне любімага для ўсіх нас навагодняга свята. Міжволі позірк прыпыняецца на прыбранай ёлачцы, радуюць вока каляровыя стужкі.

Загадчыца  магазіна Святлана Анатольеўна Чарняковіч тлумачыць, што робіцца гэтае для таго, каб стварыць узнёслы, святочны настрой у сваіх пакупнікоў.
У шырокім асартыменце тут прадстаўлена выпечка — некалькі сартоў пячэння, пончыкі, булачкі, пірожныя, тарты. У асобным халадзільным лары заўсёды свежыя паўфабрыкаты — фарш, ахалоджанае курынае мяса і філе, галубцы, катлеты.

Асаблівым попытам карыстаюцца ў пакупнікоў кулінарныя вырабы па акцыях. Напрыклад, на   торт “Грибочки” цана зніжана да 5 рублёў  39 капеек. Хутка разабралі рулет “Тыквенный”, які раней каштаваў  6 рублёў 25 капеек, цяпер — 1 рубель  45 капеек. Галубцы каштавалі 4 рублі 80 капеек, па акцыі — 3 рублі 90 капеек.

Жыхарка г. п. Коханава Эла Уладзіміраўна Паўлючэнка — пастаянны наведвальнік “Кулінарыі”. Яе прываблівае тут ветлівае абслугоўванне і прадукцыя, якая  заўжды свежая і якасная.

Па словах загадчыцы, падчас навагодніх дзён коханаўцаў чакаюць яшчэ больш прыемныя сюрпрызы, каб свята пакінула ў іх душы добры след, засталося для тых, хто стане іх пакупніком, запамінальным.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Один комментарий на “ Святочны гандаль: на Новы год у “Кулінарыі” ў Коханаве пакупнікоў чакаюць прыемныя сюрпрызы ”

  1. Щаврук , 8 декабря 2016 , 12:44

    Красота,глаз не оторвать, особенно от оцинкованной вытяжки на самом видном месте.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Декабрь 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене