Працоўныя заслугі: талачынец Леанід Зулеў прысвяціў лесу тры дзясяткі гадоў

19 декабря 2016 15:01

Леанід Зулеў жыве на вуліцы Лясной, працуе разам з жонкаю ў лясгасе, і адно з яго захапленняў таксама звязана з лесам — паляванне. На сваёй цяперашняй працы ён ужо больш за 30 гадоў, з 1984-га.

Дасягнуўшы ўзросту выхаду на пенсію, адчуў, што пакінуць любімую справу не зможа, і таму працягвае весці прывычны лад жыцця: кожную раніцу — на разнарадку, пасля за руль і да вечара курсіруе паміж лесам і чыгункаю. Аўтамабіль у яго даволі новы, трохгадовы МАЗ, раней даводзілася кіраваць яшчэ “Уралам” і ГАЗам-66.

— Кім вы адчуваеце сябе ў першую чаргу — шафёрам ці работнікам лясной гаспадаркі? Атрымліваеце задавальненне ад кіравання аўтамабілем ці ад усведамлення таго, што робіце ўклад у функцыянаванне і развіццё лесагаспадарчай галіны? — пацікавіліся мы, сустрэўшыся з Леанідам Міхайлавічам пасля таго, як стала вядома аб узнагароджанні яго высокаю дзяржаўнаю ўзнагародаю — медалём “За працоўныя заслугі”.

На імгненне задумаўшыся, субяседнік адказаў:

— Зразумела, я ў першую чаргу работнік лясной гаспадаркі. Да прыходу ў гэтую сферу працаваў, пасля вяртання з арміі, вадзіцелем на іншым прадпрыемстве. Цяпер жа, прысвяціўшы такую частку жыцця лесу, успрымаю сябе перш за ўсё ўдзельнікам маштабнага працэсу па яго доглядзе, памнажэнні і рацыянальным выкарыстанні.

— Напэўна, сваю ролю ў гэтым працэсе вы ўжо выконваеце гуляючы, без напружання, за тры дзесяцігоддзі ўсе дзеянні даведзены да аўтаматызму, і ўсе нюансы вывучаны да драбніц?

— Не магу з гэтым пагадзіцца. З гадамі прыйшоў вопыт, але ў той жа час павялічылася нагрузка, вырасла адказнасць. У даўнія часы мы працавалі не ў такім напружаным рытме, зрабіў, не спяшаючыся, некалькі рэйсаў, і працоўны дзень закончыўся. Цяпер так не атрымаецца. Зараз вось вывозім ветравал, і трэба спяшацца: калі драўніна пераляжыць, то страціць свае якасці.

Дзяржаўнаю ўзнагародаю Леанід Зулеў адзначаны ўпершыню, да гэтага на працягу ўсяго свайго стажу атрымліваў Ганаровыя граматы і іншыя заахвочванні і, не думаючы аб лаўрах, працаваў. Працаваў, кажучы словамі з фармуліроўкі Указа Прэзідэнта “Аб узнагароджанні”, шматгадова, плённа, дасягаючы высокіх вытворчых паказчыкаў. Пры гэтым, нягледзячы на такую  адданасць працы, не заставалася без увагі і сям’я, удавалася знаходзіць час на асабістае жыццё, любімыя заняткі (акрамя палявання, гэта ў першую чаргу яшчэ і рыбалка), выгадаваў дзвюх дачок, цяпер яны ўжо самастойныя людзі з вышэйшаю адукацыяй.

Наперадзе няпросты для вывазу лесу перыяд: зіма — час непагоды і бездарожжа. Але да гэтых цяжкасцей не прывыкаць Леаніду Зулеву, і, не адступаючы перад стыхіяй, ён працягне памнажаць скарбонку сваіх працоўных дасягненняў.

Уладзімір МІХАЙЛАЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Декабрь 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене