Талачынскія хлебабулачныя вырабы — дастойная канкурэнцыя прывазной прадукцыі

20 декабря 2016 13:08

Ужо не першы год у розных краінах назіраецца зніжэнне аб’ёмаў вытворчасці і спажывання хлеба. Напрыклад, у Арменіі, як паведаміў 2.09.2016 армянскі грамадска-палітычны партал times.am, сёлета за 7 месяцаў вытворчасць хлеба знізілася на 2,3% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года; у Алтайскім краі на працягу апошніх пяці гадоў спажыванне зніжаецца на 1,5 — 4,5% (публікацыя на сайце “Российской газеты” за 24.11.2016); паводле звестак, змешчаных 4.12.2016 на ўкраінскім аграпрамысловым партале agroportal.ua, за апошнія 4 гады вытворчасць і спажыванне хлеба ў гэтай краіне знізіліся на 15%. Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі паведамляе, што ў першых трох кварталах мінулага года доля хлеба і хлебабулачных вырабаў у агульнай структуры харчавання беларусаў складала адпаведна 7,4, 7,2, 7,0%, а ў першых трох кварталах бягучага года — 7,2, 7,0, 6,9%.

Сярод прычын зніжэння вытворчасці і спажывання хлеба спецыялісты ў розных краінах называюць змяншэнне колькасці насельніцтва, змяненне культуры спажывання (прытрымліваючыся той ці іншай дыеты, некаторыя адмаўляюцца ад мучных вырабаў), павышэнне дабрабыту (людзі з высокім узроўнем дастатку могуць дазволіць сабе такое разнастайнае харчаванне, што хлеб перастае быць асноваю рацыёну), пашырэнне практыкі выкарыстання хатніх хлебапечак.

Але як бы там ні было, большасць з нас не ўяўляе жыцця без выпечкі, для многіх хлеб застаецца якраз менавіта асноваю рацыёну, без гэтага прадукту не абыходзіцца ніводнае застолле, ніводзін сур’ёзны (не перакус) прыём ежы. Расказаць пра асартымент хлебабулачных вырабаў, якія вырабляюцца ў Талачыне, пра традыцыі і навацыі ў іх вытворчасці мы папрасілі начальніка аддзела прамысловасці райспажыўтаварыства Ларысу Ігараўну Паляк і начальніка аддзела якасці Алену Віктараўну Палубінскую.

Субяседніцы паведамілі, што тэндэнцыя да скарачэння спажывання хлебабулачных вырабаў закранула і нас. На цяперашні час калектыў вытворчага ўчастка райспажыўтаварыства (або, гаворачы па-старому, калектыў хлебазавода) складае 40 чалавек. Працуе прадпрыемства ў адну змену.

Асартымент і аб’ёмы фарміруюцца на аснове заявак гандлёвых прадпрыемстваў (гэта крамы райспажыўтаварыства, элеватара, кансервавага завода, некаторыя прыватныя, а таксама крамы сістэмы Белкаапсаюза ў Дубровенскім і Аршанскім раёнах і нават гандлёвая кропка ў Магілёве, якая належыць аднаму таварыству з абмежаванаю адказнасцю).

— Асартымент, які мы можам выпускаць, вельмі шырокі, больш за 100 найменняў, — расказала Ларыса Ігараўна. — Зразумела, адразу ўвесь мы яго не вырабляем, таму што, па-першае, не справіліся б за адну змену, а па-другое, гандлёвыя прадпрыемствы не маюць патрэбы ў такім аб’ёме прадукцыі. Звычайна выпякаем 4 найменні фармавога хлеба, 8 подавага, каля 25 найменняў белабулачных вырабаў: батоны, белы хлеб, дробнаштучныя вырабы вагою ад 300 грамаў (драбнейшымі займаецца кандытарскі цэх крамы “Кулинария”), 7 найменняў кандытарскіх вырабаў (рулеты і інш.). У ліпені асвоілі тры найменні сухароў (з разынкамі, макам і ванілінам) і, паколькі яны карыстаюцца попытам, працягваем выпускаць іх у цяперашні час.

У агульным аб’ёме вытворчасці, паведаміла Ларыса Ігараўна, 70% займаюць жытнія сарты, 25% — удзельная вага булачных вырабаў, 5% — кандытарскіх.

— Хлеб, асабліва жытніх сартоў, не толькі вызначаецца добрым смакам, але і багаты вітамінамі, мінеральнымі рэчывамі, харчовымі валокнамі. Гэта здаровы і паўнацэнны прадукт харчавання, адзін з самых каштоўных і значных відаў ежы. Хлеб жытніх сартоў мы вырабляем заварным (мука заварваецца кіпенем), выкарыстанне гэтай тэхналогіі дае магчымасць атрымліваць прадукцыю палепшанай якасці — палепшыць структуру мякішу і запаволіць працэс чарсцвення.

Новыя віды прадукцыі з’яўляюцца на прылаўках кожны месяц. Некаторыя навінкі заваёўваюць папулярнасць і становяцца стабільна запатрабаванымі (так, напрыклад, было некалькі гадоў таму з папулярным да сённяшняга дня хлебам “Виленский”), некаторыя не прыжываюцца. Залежыць гэта ад разнастайных аб’ектыўных і суб’ектыўных фактараў: кошт і вага новага вырабу, уяўленні насельніцтва аб карысці таго ці іншага кампанента, які ў яго ўваходзіць, і інш.

— Удзяляючы вялікую ўвагу пытанням здаровага ладу жыцця і здаровага харчавання, многія сучасныя людзі аддаюць перавагу хлебу з вотруб’ем, зернем, вітамінізаванаму, і мы не можам не ўлічваць гэтыя тэндэнцыі, — падзялілася вопытам Алена Віктараўна. — Хлебабулачныя вырабы з адпаведнымі дабаўкамі шырока прадстаўлены ў нашым асартыменце. Пры гэтым хачу падкрэсліць, што ў даным выпадку не трэба баяцца слова “дабаўкі”, гэта не якая-небудзь сумніўная хімія, а сапраўды карысныя для арганізму кампаненты, і рэцэпты мы выкарыстоўваем толькі зацверджаныя Міністэрствам аховы здароўя.

Адно з нядаўніх новаўвядзенняў у сістэме забеспячэння гандлёвай сеткі хлебабулачнымі вырабамі — завоз у крамы гарачага хлеба. На самай справе гэта, канечне, не новаўвядзенне, а добра забытае старое, у многіх з нас словазлучэнне “гарачы хлеб” выкліча настальгію. І, як вынікае са слоў Ларысы Ігараўны, матэрыялізаваць настальгічныя думкі можна, калі прыйсці гадзін у пяць у крамы “Толока”, “Удобный”, “Центральный”: у працоўныя дні з 16.00 да 17.00 туды завозіцца гарачы хлеб. Хаця, працуючы ў адну змену, забяспечыць рэалізацыю гэтай добрай задумкі хлебазаводу няпроста.

Ды і ўвогуле няпроста ў сённяшніх умовах талачынскім хлебапёкам. Выраб хлеба, як было адзначана падчас нашай гутаркі, справа прыбытковая (наколькі можна аднавіць у памяці апошняе дзесяцігоддзе, ніколі яшчэ гэты напрамак не быў стратным), але сітуацыя ўскладняецца тым, што наш рэгіён лёгкадасягальны для канкурэнтаў — пастаўшчыкоў з Оршы, Магілёўскай і Мінскай абласцей. Для спажыўца гэта плюс, канкурэнцыя дае магчымасць выбару, а вось вытворцу даводзіцца круціцца, шукаць нестандартныя рашэнні, пераймаць паспяховы вопыт іншых.

— Дзеля максімальнага задавальнення ўсіх інтарэсаў пакупніка вырабляем хлеб рознай вагі, — падзялілася Ларыса Ігараўна. — Напрыклад, аршанскі фармавы хлеб звычайна важыць 0,73 кілаграма. Для якога-небудзь адзінокага пажылога чалавека гэта, можа быць, мнагавата, а для вялікай сям’і малавата. Мы ж прапаноўваем фармавы хлеб вагою 0,8-0,9 кілаграма і, для таго, каму трэба няшмат, 0,4 кілаграма (палова буханкі ў поліэтыленавай плёнцы). Робім у двух вагавых варыянтах і подавы — па 0,5-0,6 і 0,3 кілаграма.

Чалавека заўсёды зацікаўліваюць новыя прадукты, і не толькі якія-небудзь экзатычныя, прывезеныя з-за мора, а і проста вырабленыя ў іншым горадзе. Бываючы ў Круглым, Віцебску, Магілёве, Мінску, мы звычайна прывозім адтуль хлеб, батон і іншую выпечку. Але наведваючы свой, талачынскі гастраном, многія аддаюць перавагу менавіта мясцоваму, талачынскаму хлебу.

Канечне, нямала і перакананых прыхільнікаў прадукцыі “іншагародняга паходжання”, у кожнага свой густ і свае звычкі. Тым не менш пакуль што хлеб, які выходзіць з пячэй талачынскага хлебазавода, заслужана займае значнае месца на прылаўках гандлёвых кропак і карыстаецца попытам спажыўцоў, ствараючы дастойную канкурэнцыю прывазному.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

НА СНИМКЕ: хлебны аддзел ва ўніверсаме “Талака”.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



4 комментария на “ Талачынскія хлебабулачныя вырабы — дастойная канкурэнцыя прывазной прадукцыі ”

  1. Анжела , 4 февраля 2017 , 0:16

    Так могли бы уже и поработать. В наше время люди могут зайти в интернет и даже в домашних условиях подручными средствами расщепить любую буханку хлеба и по узнанной рецептуре испечь её же дома, а может даже и улучшив рецепт. Почему же мы не можем выпекать хлеб, удовлетворяющий требованиям к детским садам, школам? Почему в эти учреждения хлеб приезжает из г.п.Круглое? Почему лаборатория предприятия простаивает и не работает для продвижения своей продукции? Чуть ли всем коллективом завода приезжают на дегустации в магазины, хотя там вполне бы справились и продавцы. И пенсионерам бы отправляли бы нормальный хлеб на продажу, если бы отдел качества работал качественно ( простите за тавтологию). Если бы работники отдела качества не приходили на работу, когда всё уже почти отгружено и в пути, то и качество отпускаемой продукции не хромало бы наверное. Можно же как-то сдвинуть графики рабочего времени. А получается, отдел качества работает после окончания смены хлебопекарного цеха.Понятно, что вместе с режимом работы хлебопекарного цеха, отделу качества быть ни к чему, хотя и качество замеса теста играет свою роль. Но уж на время выхода продукции из печи можно было бы и поприсутствовать.Хлеб попадает в магазины в течение дня — значит его выпекают ночью. И у каждой машины-развозки для привоза хлеба в магазины за день время выезда, скорее всего, раннее утро.Что делают в таком случае целый день отдел качества на территории завода? Какое качество они контролируют? Когда же закончится безобразие? Когда мы получим более дешёвый и качественный товар собственного(не привозной из других городов и посёлков) производства ?

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: +1 (from 1 vote)
  2. Валентина антоновна , 23 декабря 2016 , 9:28

    Лариса Игоревна!Вы живете в каком то виртуальном мире! Ваш рынок в толочине полностью захвачен производителями других иногородних хлебзаводов,толочинцы голосуютза них своим кошельком.Не знаю какие объективные и субьективные причины такой работы,только снижение продаж вашей продукции неизбежно. Хочеться гордиться своим хлебзаводом,но не приходтся,досадно. Лариса ивановна! Спасибо за комментарий. Может это поможет больному?

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: +1 (from 1 vote)
  3. Лариса Ивановна , 21 декабря 2016 , 22:45

    А в какой стране , в каком районе находится такой чудо-завод с таким ассортиментом? Автолавка привозит формовой страшный хлеб , которым можно гвозди забивать. Беззубым пенсионерам самое то. Просто издеваются, уж лучше бы не писали.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: +1 (from 1 vote)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Декабрь 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене