Асартымент тавараў і паслуг у Талачыне заўважна пашырыўся

21 декабря 2016 13:07

З прыемнасцю можна адзначыць, што асартымент тавараў і паслуг для насельніцтва ў апошні час заўважна пашырыўся за кошт з’яўлення новых суб’ектаў гаспадарання рознай формы ўласнасці і ўзбагачэння асартыменту ў тых, што дзейнічаюць ужо даўно.

Дзве новыя мясныя крамы, крама бытавой хіміі, крама электратэхнікі і расходных матэрыялаў (лямпачкі, праводка, выключальнікі і г. д.), аўтамыйка — усе гэтыя аб’екты адкрыліся ў райцэнтры на працягу некалькіх апошніх месяцаў. Стала заўважна лягчэй знаходзіць неабходныя матэрыялы і прылады для разнастайных будаўніча-рамонтных і гаспадарчых работ: клей, сухія будаўнічыя сумесі, расходныя матэрыялы для сталярных прылад (свердзелы, біты, палотны нажовак) і інш.

Не знойдзеш патрэбнага ў адной гандлёвай кропцы — побач другая, не аказалася там — рукой падаць да яшчэ адной (напрыклад, ланцужок “Элеваторстрой” — “Хозмир” — “Спутник”). І калі раней у пошуку некаторых тавараў можна было не задумваючыся адразу накіроўвацца ў іншы горад, не трацячы час на паходы па мясцовых гандлёвых кропках, то цяпер, наадварот, знаходзячыся праездам у іншым горадзе, падумаеш, цягнуць адтуль тую ці іншую рэч, ці, можа, лепш паглядзець у сябе, дзе яна таксама будзе ў наяўнасці ды яшчэ і па ніжэйшым кошце.

Напрыклад, пластыкавы рэвізійны люк (акенца з вечкам для ўстаноўкі ў сцяну ў зоне размяшчэння вадзяных лічыльнікаў, вентыляў і г. д.) памерам 20 на 30 сантыметраў без замка ў жніўні гэтага года каштаваў у спецыялізаваных гандлёвых цэнтрах у Магілёве і Барысаве больш за 20 дэнамінаваных рублёў, а ў гаспадарчай краме райспажыўтаварыства ў Талачыне — 8 рублёў 17 капеек (хаця, канечне, можна прывесці і супрацьлеглыя прыклады, рынак ёсць рынак).

Па найбольш значных, крытычных відах бытавых паслуг таксама насельніцтва не пакінута сам-насам са сваімі праблемамі. Рамонт абутку (2 пункты ў горадзе), адзення (таксама 2 пункты), замена і ўстаноўка кнопак у адзенні і сумках, выраб ключоў, рамонт халадзільнікаў і пральных машын (іншагароднімі майстрамі: хто выпісвае газету, той без цяжкасці знойдзе адпаведную рэкламу) — з любой патрэбаю ёсць да каго звярнуцца, было б толькі чым плаціць.

Уладзімір МІХАЙЛАЎ.

НА ЗДЫМКУ: крама “Мясная лаўка” па вуліцы Энгельса.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


3 комментария на “ Асартымент тавараў і паслуг у Талачыне заўважна пашырыўся ”

  1. сельчанин , 21 декабря 2016 , 17:35

    21 ДЕКАБРЯ 2016г. сказал—ЕЩЕ РАЗ ПОДЧЕРКИВАЮ-500 ДОЛ. В БУДУЩЕМ ГОДУ СРЕДНЯЯ ЗАРПЛАТА.Борис скоро грошай прыбавiм.Покупай монетницу.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
    • Лариса Ивановна , 21 декабря 2016 , 22:51

      Средняя зарплата для средних стран , а мы живем в стране третьего мира при феодализме.

      VA:F [1.9.22_1171]
      Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
      VA:F [1.9.22_1171]
      Rating: 0 (from 0 votes)
  2. Борис Плешко , 21 декабря 2016 , 16:37

    Яшчэ каб грошай прыбавілася,ды рабочых месцаў.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Декабрь 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене