Галіна і Сяргей Шпунікавы праз многія гады пранеслі павагу, вернасць і каханне

23 декабря 2016 13:16

Бягучы год стаў знамянальным для Галіны Лазараўны і Сяргея Васільевіча Шпунікавых з вёскі Ламіншчына. У красавіку гаспадыня справіла сямідзесяцігадовы юбілей, а нядаўна споўнілася пяцьдзясят год, як была створана іх сям’я.

Праз многія гады поплеч пранеслі яны павагу, вернасць і каханне, былі падтрымкай адно аднаго ў цяжкія хвіліны. Працавалі тут усё жыццё. Яна — у дзіцячым садзе, ён — у калгасе “Гігант” вадзіцелем.

Галіна Лазараўна родам са Шклоўскага раёна, з вёскі Старая Водва. Тут быў першы выпуск іх адзінаццатага класа. Школа мела сельскагаспадарчы профіль. Разам з атэстатам яна атрымала і пасведчанне садавода-механізатара.

Праўда, веды гэтыя ёй спатрэбяцца ў жыцці крыху пазней, калі стане жыць у вёсцы. А спачатку не планавалася звязваць жыццё з сельскагаспадарчай прафесіяй — марыла стаць выхавальніцай у дзіцячым садзе. Мара збылася, закончыла дашкольнае аддзяленне Магілёўскага педвучылішча.

Па размеркаванні ў 1966 годзе Галіна прыехала ў Талачынскі раён, накіравалі яе ў Славені. Праўленнем калгаса “Гігант” было прынята рашэнне адкрыць у вёсцы Ламіншчына дашкольную ўстанову, будавалася і жыллё.

Галіне Лазараўне  давялося стаяць ля самых вытокаў з’яўлення ў Славенях дзіцячага сада. Больш таго, яна была прызначана загадчыцай. Першыя крокі былі нялёгкімі, усё прыходзілася пачынаць  з нуля. За трынаццаць гадоў працы загадчыцай яслі-сад закрывалі і адкрывалі тут  зноў у залежнасці ад наяўнасці неабходнай колькасці выхаванцаў.

У Славенях яна сустрэла добрага мясцовага хлопца. Спачатку жылі ў яго бацькоў. За добрую працу Сяргей Васільевіч па праву займаў месца на калгаснай  Дошцы гонару. Аднойчы ён нават выступаў на тэлебачанні, расказваў пра сваё жыццё і працу.

Вуліца, дзе знаходзіўся дзіцячы яслі-сад, літаральна за год была  забудаваная  новымі дамамі. Маладая сям’я Шпунікавых таксама справіла наваселле.

Праз пятнаццаць гадоў працы загадчыцай Галіна Лазараўна была пераведзена выхавальніцай, працавала ў Славенскім яслі-садзе да 2003 года.

Сям’ю Шпунікавых можна па праву назваць шчаслівай. Бацькі  выхавалі траіх сыноў — высокіх і статных волатаў. У 1968 годзе нарадзіўся першынец  Ігар. Зараз  працуе вадзіцелем у ААТ “Талачынская Навінка”. У яго таксама трое дзяцей — сын і дзве дачкі.

Другі сын, Дзмітрый, нарадзіўся ў 1972 годзе. Закончыў Гарадоцкі тэхнікум механізацыі, працуе вадзіцелем у ДЭУ-8. Двое яго сыноў вучацца ў школе.

Праз пятнаццаць гадоў, у 1987 годзе, лёс падарыў Галіне Лазараўне і Сяргею Васільевічу яшчэ аднаго сына. Назвалі па бацьку, Сяргеем.

Малодшы — гонар усёй сям’і. Прырода надзяліла яго добрымі здольнасцямі да вучобы. Пасля заканчэння Славенскай сярэдняй школы вучыўся ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Пачынаў галоўным інжынерам ў сельгаспрадпрыемстве “Талачынская Навінка”. Зараз працуе начальнікам аддзела на адным з прадпрыемстваў г. Мінска. У мінулым годзе ажаніўся, у канцы лістапада гэтага года нарадзілася дачушка.

Пакуль былі сілы, бацькі трымалі сваю гаспадарку. Ні свет ні зара ўставала Галіна Лазараўна даіць кароў, гаспадар тым часам карміў свіней, курэй, выводзіў бычка на пашу. На стале амаль усё было сваё — малако, яйкі, мяса.

Цяпер юбіляры жывуць удваіх у чатырохпакаёвай кватэры. Галіна Лазараўна ўдзячная лёсу за тое, што засталася тут жыць, сустрэла цікавых і разумных людзей, стварыла сям’ю. Яна заўсёды ў добрым настроі, жыва адгукаецца на ўсё, што адбываецца вакол, па-ранейшаму шмат працуе.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Декабрь 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене