Што мы губляем? Сакрэты бабулінага куфэрка

10 января 2017 12:57

У чарговы раз завітаўшы ў раённую бібліятэку, прыемнае ўражанне атрымала ад навагодняй выставы віншавальных паштовак, ёлачных цацак, якія быццам высыпаліся з выпадкова знойдзенага кімсьці старога куфэрка. Некаторыя  экспанаты выставы налічваюць гадоў па пяцьдзесят, калі не болей. Заканчэнне Года культуры работнікі бібліятэкі і чытачы, якія падзяліліся дарагімі для іх рэчамі, вырашылі адзначыць такім чынам.

На звароце навагодніх паштовак ад рукі напісаны немудраге-лістыя, але такія шчырыя, ад сэрца, словы — пажаданні здароўя, поспехаў у справах, спакою ў сям’і… Што яшчэ чалавеку для шчасця патрэбна?!

А вось некалькі паштовак дзесяцігадовай даўнасці з Ражством Хрыстовым. Чым бліжэй на нашага часу, тым больш  віншаванняў у вершаванай форме як напісаных ад рукі, так і надрукаваных. Рукой напісаны толькі  даты і імёны. Але як прыемна было атрымаць такую паштоўку і ведаць, што пра цябе  памятаюць бацькі, дзеці, сябры і знаёмыя.

Мінае час. Пісьмы і паштоўкі сталі амаль што рэдкасцю. Ды і навошта турбавацца, калі па  тэлефоне можна сказаць некалькі слоў або паслаць невялікі віншавальны вершык праз SMS-паведамленне. Тым больш, што ў інтэрнэце можна знайсці мноства  прыдуманых кімсьці слоў на ўсе выпадкі жыцця. І ўжо нашы ўнукі і праўнукі ніколі не даведаюцца, якія словы гаварылі адзін аднаму закаханыя бабулі і дзядулі, як суцяшалі родных, блізкіх і знаёмых у цяжкія хвіліны…

Перабіраю пальцамі ланцужок на ёлцы. Калісьці дзеці майстравалі такія аздобы  з каляровай паперы, бо бліскучую мішуру не так лёгка было прыдбаць. А колькі выцінанак з белай паперы ў выглядзе сняжынак упрыгожвалі памяшканні! Радуе, што мастацтва выцінанкі не забытае. Бібліятэчныя вокны и дзверы ўпрыгожаны не толькі сняжынкамі і выявамі Дзеда Мароза, але і забаўнымі звяркамі, пеўнікам, курачкай і кураняткамі — сімваламі Новага года,  балерынамі. Усё гэтае  зроблена рукамі мастака-афарміцеля цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы Вольгі Шнырко.

Арганічнае спалучэнне старога і новага не пакідае месца для смутку аб мінулым. Тым больш, што моладзь і дзеці дзякуючы такім выставам маюць магчымасць акунуцца ў свет дзяцінства сваіх бабуль і дзядуль!

Марыя ХМЯЛЮК.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
Што мы губляем? Сакрэты бабулінага куфэрка, 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Январь 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Дек   Фев »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене