І студзіць, і снежыць: талачынскія дарожнікі спраўляюцца з расчысткай дарог

10 января 2017 11:52

— Нечаканасці ў прыродзе не павінны быць нечаканасцямі для службаў, — заўважыў між іншым пры сустрэчы падчас выканання работ па расчыстцы ўчастка дарогі дарожны майстар ДРБУ-147 Сяргей Максіменка. — Падзяліўшыся на невялічкія мабільныя групы, каб ахапіць больш накірункаў, працуем з двух часоў ночы. Людзі ўсё разумеюць, ставяцца да сваіх абавязкаў з адказнасцю…

З іх групай на бетонцы, што вядзе з Талачына на Валосава, мы сустрэліся на расчыстцы ад снегу прыпыначных пунктаў у вёсцы Новае Сяло. Да гэтага ў поле нашага зроку трапіў трактар з лапатай на адной з вуліц у вёсцы Мяшкова, які заканчваў выкананне работ на апошняй з іх. Таму мясцовыя жыхары, па іх словах, не адчулі, што з узмоцненымі снежнымі ападкамі адбылося нешта надзвычайнае. Адны завіхаліся каля дому, расчышчалі снег у дварах, запасаліся адвячоркам вадою са студні ці з калонак, няспешна ішлі ў магазін ці вярталіся з яго, дзеці бавілі час у гульнях.

Заўсёды, падумалася, дзейнасць той ці іншай службы вартая чагосьці, калі мы не заўважаем для сябе з боку яе нейкіх праблем, калі яна ўмее спраўляцца з цяжкасцямі.

— Але ж, — адзначыў Сяргей Мікалаевіч Максіменка, — іх хапае. Найперш усё ўпіраецца ў тэхніку. Яна выпрацавала свой рэсурс, асобным машынам па 20 і больш гадоў. Галоўнае, каб толькі яна не падвяла. Усё астатняе нам па сілах… Гэтыя ж словы свайго майстра пацвердзілі і дарожныя рабочыя Арцём Кувека, Іван Гілімовіч, Юрый Савік (злева направа).

Віктар БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Один комментарий на “ І студзіць, і снежыць: талачынскія дарожнікі спраўляюцца з расчысткай дарог ”

  1. Паниковский , 10 января 2017 , 21:50

    Это про технику которая у них в руках? Другой не видно. Технику нужно из столицы в районы направлять, а в Минске хоккеисты клюшками снег разгребут.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: +4 (from 4 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Январь 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Дек   Фев »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене