Вяршыні Таццяны Капранавай

11 января 2017 11:11

Высокай узнагародай напярэдадні новага года ў шэрагу многіх іншых у рэспубліцы адзначана праца галоўнага агранома Талачынскага кансервавага завода Таццяны Міхайлаўны Капранавай. З рук старшыні ўрада Андрэя Кабякова разам з яшчэ двума вядомымі ў раёне працаўнікамі-наватарамі яна атрымала медаль “За трудовые заслуги”.

На прадпрыемства яна прыйшла ў 2009 годзе, а на Талачыншчыне робіць з 1980 года пасля заканчэння Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі.

Пройдзены ёю шлях — гэта гады актыўнай, энергічнай працы, пастаяннага пошуку, як зрабіць граматна, лепш, каб быў вынік нягледзячы на розныя ўздзеянні і ўмяшанні прыроды. У гэтым увесь яе характар, яе натура, мысленне і паводзіны. Калі падыходзіць сезон працы, яна жыве толькі ёю, ні аб чым іншым не думаючы і не зважаючы на гэтае іншае. Ніколі і ні перад кім не адступіцца ад прынцыпаў, якія дыктуюцца патрабаваннямі да вытворчасці, тэхналогій. Гэтая “правільнасць” літаральна ўдвойвае ці ўтройвае яе сілы, робіць яе цвёрдай і непахіснай, яе, ранімую душою, з уменнем суперажываць з чалавекам яго клопаты, радасць і смутак.

— Ніколі, — гаворыць Таццяна Міхайлаўна, — я не рабіла дзеля якіхсьці ўзнагарод. Мне проста пашанцавала, што я знайшла сваю працу і люблю яе. Добрыя ўраджаі, якія мы атрымліваем, — гэта ж не толькі заслуга агранома, а плён намаганняў усіх, хто звязаны з працай у полі…

Вось і ў гэтыя дні, калі сама ў сілу ўбіраецца зіма, яна жыве веснавымі клопатамі, працуе па асабістым раскладзе. Праглядае і рыхтуе насенны матэрыял, займаецца накопліваннем арганічных удабрэнняў, хвалюецца за рамонт тэхнікі. Кожная лічба, як заўжды, на асаблівым уліку — і колькі завезена КАСа, і фосфару, і калію і г. д.

Як рэфрэн пры гэтым гучыць: “На першым плане — тэхналогіі”. Нічога не сыплецца з неба. Шукаюць, дзе можна неабходнае закупіць па больш танных цэнах, не зганьбіць у якасці, кожны дзень з кіраўніком робяць зверку захавання графіка праводзімых работ.

Калі агледзець працоўны шлях Таццяны Міхайлаўны, можна зрабіць выснову, што як спецыяліст да сённяшніх сваіх здабыткаў яна ішла ўсё сваё жыццё, па пакручастых, вірлівых яго сцяжынах. Рака Друць, якая пачынаецца з ручая на Талачыншчыне, у яе роднай вёсцы Азяраны, што ў Рагачоўскім раёне, набірае сілу перад тым, як аддаць свае воды Дняпро. У паводку яна разлівалася, выходзячы з берагоў, на сотні метраў, падыходзіла пад самыя хаты. Далёка не заўсёды дзеці Азяран бавілі свой вольны час у гульнях. З надыходам сенакосу іх звонкія галасы, пакуль ішла турботная праца, гучалі на багатым на травы заліўным беразе Друці.

Траву выкошвалі, складвалі ў грудкі на выспах і на коніку, найчасцей па грудзі ў вадзе, вывозілі яе на цвёрдае месца. Па пояс у вадзе хадзілі і самі. І гэтае было для дзятвы прывычным, не выклікала асаблівага страху. Больш перажывалі за коней, якія, здаралася, клаліся на аглоблі, іх трэба было выпрагаць і зноў ставіць у аглоблі. Можа, гледзячы на гэтае, тады ў яе заранілася ў душу спагада да коней, з чатырох дзяцей Таццяна стала першай памочніцай бацькам. У 14 год ужо разам з бацькам выходзіла з касой у руках на сенажаць, навучылася скарадзіць зямлю і акучваць бульбу, араць.

Заканчваючы школу, марыла стаць ветэрынарным урачом. Але ў праўленні калгаса адмовілі ў мэтавым накіраванні ў ветэрынарны інстытут на гэтую спецыяльнасць, а пайсці на заатэхніка не было жадання ў самой. Выбар зрабіла на карысць акадэміі ў Горках, аграфака. Практыку прахо-дзіла на чацвёртым курсе ў калгасе “Камсамольская праўда” на Талачыншчыне, звярнула на сябе ўвагу як спецыяліст тадышняга старшыні гаспадаркі Залескага А. Л., упраўлення райсельгасхарча.

Пачынала тут брыгадзірам трактарна-паляводчай брыгады. У прыпар садзілася за руль трактара, ка-сіла і падбірала траву, нарыхтоўвала кармы, унікала ў кожную дробязь. У раёне яшчэ больш прыгледзеліся да маладога спецыяліста. Накіравалі яе ў калгас імя Дзімітрава падвучыцца ў заслужанага агранома БССР Хамяка А. П., каб пры неабходнасці падрыхтаваць яму змену. Было чаму павучыцца Таццяне і ў старшыні калгаса Героя Сацыялістычнай Працы Смірнова К. В. Са жніўня 1981 года яна ўжо ў гэтай гаспадарцы, робіць аграномам-насенняводам, праз год — галоўным аграномам. Хутка калгас прыняла Сіроткіна Л. Я., была прыемна ўражаная, як умела выстройвае сваю працу і арганізоўвае людзей галоўны аграном, як усё па паліцах у яе раскладзенае, як умее прадумваць на шмат крокаў наперад свае дзеянні, трымае дысцыпліну.

Пасля замужжа прыйшлося Таццяне перабірацца ў Талачын, рабіла ў калгасе імя Леніна з Навумавай Л. А. Гэта ўжо была трэці па ліку Герой Сацыялістычнай Працы на яе працоўным шляху на Талачыншчыне.

Потым без малога дзесяць год працавала ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі райвыканкама намеснікам начальніка па раслінаводстве, у насеннай інспекцыі крыху больш за год, а з верасня 2009 года — на кансервавым заводзе. З яе прыходам пачалі прырастаць плошчы пад бульбай і збожжам, рапсам, укараняюцца новыя гатункі культур, атрымліваюць стабільна высокія ўраджаі.

Моцны практык, Таццяна Міхайлаўна не цураецца наведацца на курсы па навучанні новым тэхналогіям, сочыць за навінкамі літаратуры. Таму нават у размове яна ніколі не паўтараецца, заўсёды дзеліцца чымсьці цікавым, неардынарным, трымае цесную сувязь з калегамі, у якіх таксама можна штосьці карыснае для сябе пераняць. Рубіць з пляча, перакананая Т. М. Капранава, у такой справе як раслінаводства нельга.

Зараз прадпрыемства апрацоўвае разам з садам больш за сем тысяч гектараў зямлі. Нагрузка немалая. Сёлета закладзена 2637 гектараў азімай пшаніцы і 23 гектары жыта. Будзе і яравы клін. Але ні адзін метр зямлі не застаецца без увагі, недагледжаным.

За гэты перыяд яе дзейнасці прадпрыемства двойчы выходзіла пераможцам па вытворчасці збожжа ў краіне. Дырэктар завода А. В. Анюхоўскі атрымліваў высокія ўзнагароды калектыву падчас правядзення рэспубліканскіх кірмашоў-фестываляў працаўнікоў вёскі.

Сакрэтам таму культура земляробства, умелае і гнуткае кіраванне ўсімі вытворчымі працэсамі. На гэтае працуюць вялікі і багаты вопыт Таццяны Міхайлаўны Капранавай, яе адказнае і творчае стаўленне да працы. А за гэтае — і адпаведная ёй ацэнка, высокая адзнака яе неабыякавасці і прафесіяналізму ў адносінах да самага значнага нашага багацця — да зямлі.

Віктар БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


6 комментариев на “ Вяршыні Таццяны Капранавай ”

  1. Борис Плешко , 11 января 2017 , 17:41

    Люблю комментарии “специалистов”.
    Флаг в руки и покажите как делать.
    Когда мне говорят -ты не так делаешь,предлагаю показать как надо.
    На этом разговор заканчивается.
    к слову,все геройские колхозы имели около 1000га.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  2. polkovnik , 11 января 2017 , 12:29

    По праву дилетанта широкого профиля задаю простой вопрос:Если из боле 7000 га вычесть площадь сада останется грубо 6000 га. Делим эту величну на озимые культуры и грубо получаем 50%.Как при таком раскладе организовать научный севооборот? Или брать на вооружение теорию Вильямса и делать ставку на чистые пары?Возвращаться во времена прадедов?

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
    • Кум , 11 января 2017 , 14:25

      Так и есть,стоит только проехать и посмотреть на земли хозяйства. Вы обсолютно правы.

      VA:F [1.9.22_1171]
      Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
      VA:F [1.9.22_1171]
      Rating: +1 (from 1 vote)
      • polkovnik , 11 января 2017 , 14:59

        И это – в лучшем хозяйстве и в руках лучшего агронома… А что у остальных?

        VA:F [1.9.22_1171]
        Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
        VA:F [1.9.22_1171]
        Rating: -1 (from 1 vote)
        • Якуб Лойка , 11 января 2017 , 17:00

          Калі ласка, паясніце, што не так ў севазвароце простымі словамі…без Вільямсаў-Швільямсаў

          VA:F [1.9.22_1171]
          Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
          VA:F [1.9.22_1171]
          Rating: 0 (from 0 votes)
          • polkovnik , 11 января 2017 , 20:57

            Севооборот предполагает возвращение на поле любой культуры не ранее чем через несколько лет. Для льна – 7 лет! Если пшеница занимает половину массива, то неминуемо через пару лет она опять попадает на своё поле – вынос питательных веществ возрастает, сорянки требуют ядохимикатов, болезни тоже, урожайность падает…Короче – это есть плохо! Поэтому вводят восьмипольный севоборот ( десятипольный)…Раньше так и было.Теперь севооборотов нет. Да и как его внедрить – ума не приложу… Упрашивать другие хозяйства поделиться землей? На своём поле агроном знает историю культур на каждом участке! На чужом – увы!

            VA:F [1.9.22_1171]
            Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
            VA:F [1.9.22_1171]
            Rating: +1 (from 1 vote)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Январь 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Дек   Фев »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене