Аўталаўка даязджае да месца прызначэння нават тады, калі даехаць немагчыма

13 января 2017 9:12

Выезд аўталаўкі 6 студзеня, у гэты марозны і ветраны дзень, быў асабліва значны: заўтра свята, і не парадаваць сябе якімі-небудзь прысмакамі людзям было б крыўдна. Хаця і без свята, у любы іншы дзень, работнікі райспажыўтаварыства, якія дастаўляюць прадукты і іншыя тавары ў самыя аддаленыя вёскі, стараюцца як могуць, не шкадуючы ні свайго часу, ні сіл, ні тэхнікі, абы даехаць да ўсіх сваіх кліентаў.

автомагазин на заснеженной дороге

А даехаць бывае зусім няпроста, часам нават немагчыма. Стан дарог — фактар, які не залежыць ад работнікаў гандлю, але напрамую ўплывае на іх дзейнасць, часам  проста паралізуючы яе. Напрыклад, 6 студзеня экіпаж аўталаўкі на базе міні-МАЗа (машына, якая з-за маленькіх колаў становіцца бездапаможнаю на бездарожжы) у складзе вадзіцеля Ігара Міронава і прадаўца Сняжаны Хадневіч сустрэў на сваім шляху непераадольную перашкоду ў выглядзе снегавога заносу. На здымку паказаны гэты момант. Збоку — невялікая прачышчаная прастора, гэта спрабавалі пракапаць сабе дарогу людзі, якія ехалі на легкавым аўтамабілі, але, выбіўшыся з сіл і страціўшы цярпенне, закінулі лапату ў машыну і павярнулі назад, а заўважыўшы аўталаўку, спыніліся, махнулі вадзіцелю, падышлі і папярэдзілі:

— Далей не суньцеся, мы не прабіліся, «ГАЗель» перад намі таксама развярнулася і назад пайшла, нават спрабаваць не сталі.

Паўтарылі гэтае папярэджанне і людзі, якія прыйшлі да аўталаўкі ў Раманаўку аж з Козаўкі і Станаўкі, за некалькі кіламетраў. Яны бачылі, як замяло дарогу да іх, і былі ўпэўнены, што аўталаўка не праедзе, таму самі пайшлі насустрач ёй.

Але вадзіцель, выконваючы свае службовыя абавязкі, пакуль мог ехаць, павінен быў ехаць, таму працягнуў рух па маршруце. Наблізіўшыся да непраезнага месца, патэлефанавалі ў райспажыўтаварыства, там пачалі перамовы з дарожнаю службаю, і ў рэшце рэшт Ігар канстатаваў:

— Нават калі прыедуць чысціць, то калі гэта будзе? Мы так да ночы ўсіх не аб’едзем. Будзем што-небудзь прадпрымаць самі.

Дастаў лапату і пачаў пракопваць каляіны. Зразумела, зрабіць рукамі тую справу, якую павінен быў бы зрабіць грэйдар ці бульдозер, чалавеку не па сілах, таму, намеціўшы збольшага траекторыю, у якую трэба пастарацца трапіць коламі, Ігар здаў назад, набраў разгон і… мёртва сеў пасярэдзіне заносу, ні ўзад, ні ўперад. Давялося капаць яшчэ — каб знізіць узровень снегу наперадзе і зрабіць магчымым рух назад для паўторнага набору разгону.

машина забуксовала в снегу

Прарвацца ўдалося толькі на трэці раз. І пасля гэтага счапленне, падпаленае падчас падобных паездак у іншыя дні, згарэла канчаткова, аб’ехаўшы ўсе пункты прызначэння, дадому давялося дабірацца на другой-трэцяй перадачах, зрэдку на спуску ўдавалася, набраўшы разгон, уключыць адразу пятую. А Сняжана Уладзіміраўна тым часам тэлефанавала калегам, дамаўлялася, каб хто-небудзь падмяніў заўтра яе з Ігарам, таму што яго машына ўжо ледзь жывая, і ён вымушаны стаць на рамонт.

Па назіраннях прадаўца і вадзіцеля, да спазнення аўталаўкі насельніцтва ставіцца з разуменнем, ніхто не крыўдзіцца, не прад’яўляе прэтэнзій, людзі разумеюць: шафёр робіць усё, што ў яго сілах, райспажыўтаварыства само зацікаўлена ў тым, каб ахапіць як мага большую колькасць пакупнікоў. Жыхары вёсак цярпліва чакаюць машыну, выходзяць насустрач і махаюць, каб далей не ехала, калі там замецена, тэлефануюць адзін другому, калі аўталаўка прыйшла.

Прыпынак у Лаўрэнаўцы. Вадзіцель адчыняе вітрыну, паціху збіраюцца людзі. Жанчына ідзе па вуліцы, на хаду набірае адзін за другім тэлефонныя нумары і кожны раз гаворыць у трубку ўсяго адно слова:

— Аўталаўка.

Субяседнікі на тым канцы разумеюць, што маецца на ўвазе, і хуценька збіраюцца, выходзяць.

Каля аўталаўкі ўтвараецца нешта накшталт вясковага сходу, людзі абменьваюцца навінамі, чуткамі, абмяркоўваюць смак і якасць прывезеных прадуктаў, выказваюць пажаданні, што хацелі б набыць наступны раз. З вадзіцелем і прадаўцом гутараць прыязна, як з добрымі знаёмымі, жартуюць.

На іншым канцы вёскі машына спыняецца яшчэ раз. Тут пакупнікоў ужо менш, але ўсё роўна назіраецца ажыўленне, жыхары рады, што да іх дабраліся, здзіўляюцца, як удалося прабіцца праз такі снег.

— І вось ты паглядзі, — абураецца малады мужчына, — іншы раз снегу няма, голая дарога, а яны ліжуць яе, чысцяць невядома што, нібыта саляркі ім няма куды дзець, а тут занесла, і не даклічашся. Я ўжо ў сельсавет тэлефанаваў, сварыўся, што гэта за бардак!

— А што ім да нас! — гаворыць пажылая жанчына. — Вы ўспомніце, як на сход, калі ў нас тут яшчэ калгас быў, сам (называе прозвішча аднаго з даўніх старшыняў райвыканкама) прыехаў, і людзі абурацца сталі, а ён і будзе гаварыць: «Ды каму вы патрэбны? Мы без вас абыдземся!» Вось і абышліся, давялі вёску, пазачынялі ўсё, што можна, цяпер хлеба купіць — чакаеш і не ведаеш, ці дачакаешся, даедуць ці не даедуць!

Мароз пад вечар мацнеў, пачала гусцець салярка. Усё часцей машына глохла і вадзіцелю даводзілася выходзіць, ціскаць ручную помпу, каб прабіць напорам згусткі парафіну. Пазбегнуць такой з’явы можна, запраўляючы ў моцныя маразы паліва «Арктыка», але яно даражэйшае за звычайнае зімовае, іншы варыянт — дадаваць бензін, аб чым і паведаміў Ігар:

— Усё, прыедзем, скажу, няхай бензін даюць падмешваць, гэта не язда.

Машына ў Ігара ў нейкай ступені ўнікальная, дзесяцігадовы МАЗ з маторам ад  ГАЗа.

— Раней на ёй стаяў родны рухавік з электронным блокам кіравання і кучаю розных правадоў і датчыкаў, — расказвае вадзіцель. — З цягам часу клемы паадгнівалі, паакісліваліся, і ездзіць стала немагчыма. На ямцы машына падскочыць, дзесьці нейкі правадок адыдзе — і матор заглох. Усе ад яе адмовіліся. А я вырашыў паспрабаваць, паставіў матор ад спісанага ГАЗа, ён просты, без «мазгоў», магутнасць крыху не тая, але мне хапае, і можна ездзіць. Ну, счапленне апошнім часам часта «ляціць», гэта ўжо другі дыск згарэў. Па-першае, зімою язда самі бачыце якая, столькі буксаваць — дзе яно вытрымае, а па-другое, дыскі гэтыя ставім неарыгінальныя, бо арыгінальныя дарагія. Летам бы на такім ездзіў без асаблівых праблем, а зімою бяда.

Ехаць у той дзень было няпроста нават па расчышчаных дарогах, таму што былі яны не пасыпаныя: спрасаваны снег слізкі, заднепрыводную машыну злёгку заносіць, пайсці ў некантралюемы занос ёй не дазваляе толькі майстэрства вадзіцеля. Пры такіх умовах асабліва не разгонішся.

скользкая зимняя дорога

Расчышчаная, але не пасыпаная дарога Р-25 (у напрамку Усвіж-Бука), абслугоўваецца Сенненскім ДЭУ-38. Аналагічна выглядалі ў той дзень і іншыя дарогі на маршруце аўталаўкі.

Прычынаю затрымак аўталаўкі яшчэ бывае спазненне машын, якія прывозяць малако з Лепеля, іх трэба дачакацца, а яны ў сваю чаргу таксама могуць дабірацца па непрачышчанай і непасыпанай дарозе ці спазняцца па нейкіх іншых прычынах. Па некаторых вёсках немагчыма бывае праехаць з-за цякучых водаразборных калонак. Да вёскі Дуброўскія, дзе жыве адна бабуля, даводзіцца дабірацца па дарозе, якую і дарогаю не назавеш:

— Яе там ніколі не было, — гаворыць ці то вобразна, ці то літаральна Ігар. — Трактар праехаў, вось і ўся дарога. «Газон» там яшчэ неяк пройдзе, а МАЗ шырэйшы, і ў мяне адно кола проста па зямлі ідзе, а другое па самым краі ўзаранага поля. Ледзь на ўзаранае трапіш — усё, засядзеш надоўга.

Хто, акрамя дзяржаўнага прадпрыемства, будзе траціць такія каласальныя сродкі, біць тэхніку і расходаваць паліва дзеля таго, каб даставіць бохан хлеба і літр малака якому-небудзь адзінаму жыхару цяжкадасягальнай глыбінкі, які ўпарта адмаўляецца пераязджаць да дзяцей у горад? Нелегальныя залётныя камерсанты праскочаць па даступных для легкавога аўтамабіля і пакуль што больш-менш людных населеных пунктах, збяруць вяршкі, і след іх прастыне. А на сваю аўталаўку заўсёды можна спадзявацца, яна прыйдзе ў прызначаны дзень, пераадолеўшы часам нават на першы погляд непераадольныя перашкоды. А калі прыбудзе не па графіку ці ўвогуле не дабярэцца, то не па сваёй віне.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (2 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)
Аўталаўка даязджае да месца прызначэння нават тады, калі даехаць немагчыма, 10.0 out of 10 based on 2 ratings

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



6 комментариев на “ Аўталаўка даязджае да месца прызначэння нават тады, калі даехаць немагчыма ”

  1. Люська , 15 января 2017 , 18:30

    Сгорело сцепление между властями и народцем, и никакой Игорь Миронов его уже не заменит.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 5.0/5 (1 vote cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 2 votes)
  2. Борис Плешко , 15 января 2017 , 11:27

    Осень,зима,весна и так 9 месяцев автолавки ведут борьбу с бездорожьем.
    Кто бы посчитал,сколько стоит та булка хлеба или пакет молока.
    И дорожникам пробить дорогу к той заброшенной деревне тоже в копеечку влетит.
    Можно много писать,но проблема есть и останется ещё некоторое время.
    Вымирают старики,а с ними и деревни.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: +1 (from 1 vote)
  3. Цветик-семицветик , 15 января 2017 , 10:58

    14 января 2017 года. Вечер. Движения на дорогах почти нет, пешеходов тоже. Ни тротуары, ни дороги не расчищены. Одна из центральных улиц города. Пока расчистили снег возле дома (по времени около 40 минут) насчитали 3 (!!!) трактора, которые ездили туда-сюда с поднятыми ковшами (или как там эта часть называется). Видимо, искали т.н. “калым”. В известные времена за это бы расстреляли без суда и следствия. А вы про деревни… Страшно и жалко этих людей, которые брошены всеми там на произвол судьбы.
    P.S. Поздно опомнились, надо было снять на видео как в г.Толочине налажена работа по уборке снега и выложить куда-нибудь в Интернет.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 5.0/5 (1 vote cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  4. polkovnik , 13 января 2017 , 20:34

    ЗИЛ – 135 тоже хорош! Вместо ракеты “Луна” само то!

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  5. Люська , 13 января 2017 , 19:11

    Обыкновенный водитель решает вопросы районной власти, и от его все зависит и пропитание стариков , и благополучие руководства. Боится человек потерять хоть какой зароботок ,вот и лезет в снег.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 5.0/5 (1 vote cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: +3 (from 3 votes)
  6. сельчанин , 13 января 2017 , 15:07

    Автолавки должны быть установлены на МЗКТ-5002 выпуска Минского завода колесных тягачей.Пришли на смену ГАЗ-66.А так у нас все для фронта все для победы.Сколько было техники на хранении в СА и что холодную войну продули и кому надо эти бензиновые монстры УРАЛЫ и так далее.В первую очередь надо думать о людях в глубинке.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 5.0/5 (1 vote cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать ответ к Люська

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Январь 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Дек   Фев »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене