Свет адкрываецца праз кнігу: што чытае сельскі жыхар

23 января 2017 13:26

Нашыя продкі ў доўгія зімнія вечары бавілі час за працай. Жанчыны пралі кудзелю, сукалі ніткі, фарбавалі іх, ткалі, займаліся вышываннем, гатавалі стравы, прыглядалі за дзецьмі і дамашняй гаспадаркай. Спраў набіралася шмат, усе і не пералічыш. Мужчыны рыхтаваліся да вясны, былі шаўцамі і краўцамі, уручную выраблялі прылады працы, інструмент, вытралёўвалі на розныя патрэбы лес, прыглядалі за дамашняй жывёлай… У тых і другіх была і асноўная работа.

Заставалася зусім мала часу, але знаходзілі магчымасць сабрацца, каб у вясковым кругу песню зацягнуць, частушкі праспяваць, пайграць на гармоніку, скрыпачцы, балалайцы. Духоўны бок жыцця для народа не заставаўся без увагі. Калі траплялася кніга і былі граматныя, спасцігалі і кніжную мудрасць.

А як зараз вяскоўцы ставяцца да кнігі, чытання? Аб гэтым мы і спыталіся ў іх саміх, каб больш дакладна ведаць, дзе ж бярэцца гэтая самая кніга.

Вёска Межыёва недалёка ад аграгарадка Гаршчэў-шчына. Яшчэ два гады таму Зінаіда Сцяпанаўна Гарбачова дабіралася ў цэнтр па справах і заглядвала ў мясцовую бібліятэку. Зараз, калі пайшла на пенсію, калі часцей даюць аб сабе ведаць болі ў нагах, чытае кнігі, па яе словах, з дамашняга “запасу”. Раней, прызналася, рукі да таго, што побач, не даходзілі. А вось зараз вырашыла прачытаць тое, на чым выхоўваліся іх пяцёра дзяцей.

І хоць Зінаіда Сцяпанаўна шмат год рабіла ў жывёлагадоўлі, даіла кароў, яна і зараз не выпускае кнігу з рук. Розныя эпохі, аўтары, але яна ўсім цікавіцца, пра многае і змястоўна можа расказаць з прачытанага. Чытаннем запаўняе перапынкі ў працы па доме і дамашняй гаспадарцы.

Наталля Віктараўна Шашалевіч пражывае ў вёсцы Слабодка. Закончыла сярэднюю школу ў Талачыне, вучылішча пры льнокамбінаце. У яе пад рукамі заўжды электронная кніга.

Ганне Макараўне Болсун з вёскі Залаззе 84 гады. Для свайго ўзросту вельмі актыўная, не пакідае на зіму свой дом, не ад’язджаецца да дачкі ў Чашніцкі раён. Пастаянны чытач раённай газеты. Ведаючы бабуліны густы, унучка Лена, якая робіць бібліятэкарам ў г. Лепелі, перадае Ганне Макараўне праз матулю кнігі. Яна ўважліва іх прачытвае і дае яшчэ свой непаўторны каментарый прачытанага. За плячыма ў бабулі ўсяго чатыры класы, пасля вайны было не да вучобы.

Упаўне заслужана можна сцвярджаць, што мы — чытаючая краіна. Вёска была і пакуль што застаецца добрым і надзейным асяродкам захоўвання роднай мовы, крыніцай узбагачэння яе літаратурнага пласта. Заўжды, калі слухаю гаворку вяскоўцаў, любуюся, як яна прыгожа і стройна ліецца, якая яна жывая і мілагучная.

Удвая прыемна, што ў душы вяскоўцаў сваё адметнае месца займаюць і кніга, і газета, у тым ліку і раённая. Яны не толькі яе чытачы, але і героі публікацый, розных падзей, а таксама і аўтары. Таму няма ніякага перабольшання ў тым, калі гаворыцца, што газету мы ствараем разам з чытачом, уважлівым да кніжнага і газетнага, і ў цэлым да слова.

Віктар БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


2 комментария на “ Свет адкрываецца праз кнігу: што чытае сельскі жыхар ”

  1. Якуб Лойка , 24 января 2017 , 17:58

    Гляджу, сайт Нашай Нівы гэты артыкул сення змясціў на свае старонкі ў раздзел “Культура”

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  2. polkovnik , 23 января 2017 , 15:23

    То, что сельчанин читает, я убедился. Но что же читает он? Тема не раскрыта! Вопрос остался без ответа…

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать ответ к polkovnik

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Январь 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Дек   Фев »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене