Вядомыя навукоўцы — нашы землякі

27 января 2017 14:23

У  апошнюю нядзелю студзеня адзначаецца Дзень беларускай навукі. Да гэтай падзеі ў Талачынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы арганізавана кніжная выстава “Чалавек і навука ў новым тысячагоддзі”.

Першы раздзел выставы пад назвай “Беларуская навука — навука будучыні” змяшчае кнігі  і артыкулы з перыядычных выданняў аб развіцці і дасягненнях навукова-тэхнічнага патэнцыялу краіны, аб сучаснай структуры акадэмічнай галіновай навукі, а таксама аб найбольш значных навуковых распрацоўках, даследаваннях і стратэгічных накірунках беларускай навукі.

Напрыклад, выданне пад назвай “Беларусь 2020: навука і эканоміка” адлюстроўвае комплексны прагноз і прыярытэтныя напрамкі  навукова-тэхнічнай дзейнасці ў Беларусі на перыяд да 2020 года.   Артыкул  Н. Злотнік “Інавацыі атамнага інжынірынгу”, надрукаваны ў часопісе “Беларуская думка”, паведамляе аб адным з ключавых праектаў краіны — узвядзенні Беларускай атамнай электрастанцыі.

Значны след у навуцы пакінулі і нашы землякі —  доктар медыцынскіх навук, кардыёлаг, прафесар Гарбачоў Уладзімір Васільевіч, кандыдат фізіка-матэматычных навук, прафесар Лепяшынскі Мікалай Андрэевіч, кандыдат тэхнічных навук, вынаходнік Маханёк Міхаіл Яфімавіч, доктар эканамічных навук Красоўскі Пётр Аляксандравіч, кандыдат юрыдычных навук, прафесар Дубавец Пётр Азаравіч, вядомы мовазнавец, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прафесар Жураўскі Аркадзь Іосіфавіч, доктар гістарычных навук, прафесар Касцюшка Іван Іванавіч, кандыдаты гістарычных навук, драматург Алесь Петрашкевіч,   публіцыст Мяснікоў Анатоль Фёдаравіч, даследчык Карніловіч Эдуард Аляксандравіч, Хаўратовіч Іосіф Пятровіч, доктар гістарычных навук, прафесар Гімпельсон Яфім Гілевіч,   доктар мастацтвазнаўства Красінскі Анатоль Віктаравіч, кандыдат філасофскіх навук Лянкевіч Рыгор Часлававіч і іншыя.

Пра іх жыццёвы і навуковы шлях распавядае раздзел “Вядомыя навукоўцы — нашы землякі”.

Дасягненні беларускіх навукоўцаў  у розных сферах фундаментальнай і прыкладной навукі прызнаны су-светнай супольнасцю. Сярод прыярытэтных напрамкаў развіцця інавацый у краіне — рэсурсазберагальныя і энергаэфектыўныя тэхналогіі, прамысловыя біятэхналогіі, нанаматэрыялы і новыя крыніцы энергіі, медыцына і фармацыя, інфармацыйныя і аэракасмічныя тэхналогіі, тэхналогіі вытворчасці, перапрацоўка і захоўванне сельскагаспадарчай прадукцыі, экалогія і рацыянальнае прыродакарыстанне.

Усе гэтыя пытаніі разглядаюцца ў кнігах  і манаграфіях, якія змешчаны ў раздзеле “Выдавецтва “Беларуская навука”: адметныя выданні” і могуць быць выкарыстаны як спецыялістамі, так і ўсімі, хто цікавіцца навуковымі распрацоўкамі.

Запрашаем жыхароў горада і раёна наведаць нашу бібліятэку і пазнаёміцца з кніжнай выставай.

Ірына ТРУХАНЁНАК,
бібліёграф Талачынскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Январь 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Дек   Фев »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене