Нясмешны кур’ёз. Беражыце машыну ад бяздомнага сабакі

28 января 2017 11:05

Ужо каторы раз заўважаю, што пасля выпадання першага снегу і ў першыя сур’ёзныя маразы актывізуюцца бяздомныя сабакі: бегаюць статкамі, забаўляючы дзяцей і насцярожваючы дарослых. Магчыма, радуюцца, як і мы, надыходу зімы, а можа, абуджаецца ў іх нейкі інстынкт, пра які мог бы расказаць спецыяліст па сабаках, а можа, гэта ўсё проста супадзенне і зусім няма такой заканамернасці.

Але як бы там ні было, для чалавека ў любую пару года сустрэча са сваімі бяздомнымі сябрамі (ці з безнагляднымі, якіх гаспадары не трымаюць на прывязі і выпускаюць з двара), хоць з цэлым статкам, хоць з адзінокім, можа абярнуцца праблемнаю сітуацыяй. Пацвярджэннем таму — наступны выпадак, які адбыўся пару тыдняў таму са мною ў Талачыне, і не ў якім-небудзь глухім завулку, а каля пад’езда жылога дома.

Ветраным і завейным вечарам, не прадчуваючы нічога дрэннага, толькі скардзячыся ў думках на непагадзь, адчыніў багажнік у аўтамабілі (кузаў — універсал, багажнік ад салона ніякімі перагародкамі не аддзелены), і ў гэты момант туды, у багажнае аддзяленне, ускочыў даволі вялікі, з дарослую аўчарку, сабака, які прабягаў побач. Забіўся ў самую глыбіню, прыціснуўся да спінкі задняга сядзення і паклаў морду на пярэднія лапы, яўна прыняўшы позу для адпачынку, нібыта ведаў прымаўку пра добрага гаспадара і быў упэўнены, што ў такое надвор’е не толькі гаспадар, а і чужы чалавек сабаку на двор не выганіць.

Узмахі рукамі і крыкі “фу, пайшоў!” жаданых вынікаў не прынеслі, сабака адрэагаваў на іх гырканнем, нібыта я спрабаваў выгнаць яго не са сваёй машыны, а з яго будкі. Ды і рабіў я гэта не вельмі ўпэўнена, з асцярогаю, бо невялікая рыдлёўка, якая зімою звычайна ляжыць у багажніку і ў выпадку непрадказальных паводзін жывёлы магла б паслужыць сродкам самаабароны, засталася пад чэравам няпрошанага госця.

Што рабіць? Першая думка — патэлефанаваць у РАНС, паказваюць жа часам па тэлевізары, як выратавальнікі то кацяня з дрэва здымаюць, то змяю ў чыёй-небудзь кватэры вылоўліваюць, і мая сітуацыя таксама цягне на надзвычайную, так што можна прасіць ратунку. Але турбаваць спецыяльную службу з такой нагоды пасаромеўся, здароваму даросламу грамадзяніну мужчынскага полу гэта не да твару, да таго ж гырканне на мяне з маёй жа машыны выклікала жаданне прыняць меры (зразумела, рэпрэсіўныя) неадкладна.

Каб не загароджваць жывёле шлях да адступлення, падабраўся да яе праз салон і прад’явіў аргумент у выглядзе адной з дзвюх дошак, якія таксама захоўваюцца ў багажніку і накладваюцца на рэйлінгі пры перавозцы грузаў на даху. Адрэагаваў сабака спачатку ўсё тым жа гырканнем, далей — выпадамі ашчэранай пашчы ў мой бок, але нарэшце ўсё ж, пераканаўшыся ў цвёрдасці майго аргументу, здаўся і вылецеў з машыны гэтак жа хутка, як хвіліну таму ўляцеў у яе.

Можна было б, канечне, дзейнічаць хітрасцю і выманіць жывёлу якою-небудзь ежаю, але эмацыянальны фон гэтага здарэння і ўмовы надвор’я выклікалі не гуллівы настрой і замілаванне, а імкненне як мага хутчэй разабрацца з непаразуменнем і вярнуцца дадому.

Сабаку, канечне, шкада. А яшчэ больш шкада, што аргумент, які ён зразумеў, нельга прымяняць у якасці сродку выхавання і навучання тых, па чыёй віне хатнія жывёлы становяцца бяздомнымі ці проста пры жывых гаспадарах бескантрольна бадзяюцца па наваколлі.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



3 комментария на “ Нясмешны кур’ёз. Беражыце машыну ад бяздомнага сабакі ”

  1. Марина , 30 января 2017 , 21:24

    Каждому человеку к лицу доброта!!! Эта статья показывает человеческое отношение к животным, отрицательное отношение!!!

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  2. Елена , 28 января 2017 , 22:13

    Жаль брошенных животных. Каждая бездомная кошка или собака – это дело рук человеческих

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  3. Елена , 28 января 2017 , 17:13

    Такой же случай произошёл и с нами 2 недели назад. Стояли с мужем, ждали машину, собака рядом пробегала. Машина подъехала, нам дверь открыли, а собака заскочила в машину, еле выгнали, мужа за руку чуть не цапнула. Видимо её кто-то в машине привёз и выбросил.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Январь 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Дек   Фев »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене