Талачынскія меліяратары —майстры сваёй справы і надзейныя партнёры

1 февраля 2017 9:08

Сёння адзначае юбілей прадпрыемства з ужо даволі доўгай гісторыяй і багатай скарбонкай працоўных дасягненняў — УП “Талачынскае ПМС”. Заснаванае 1 лютага 1972 года як Талачынскі будаўніча-мантажны ўчастак трэста “Віцебскводбуд”, на працягу 45 гадоў яно падтрымлівае меліяраваныя землі ў стане, прыдатным да вядзення сельскагаспадарчай дзейнасці, а таксама забяспечвае ўвядзенне ў абарот новых тэрыторый.

Неаднаразова прадстаўнікі прадпрыемства адзначаліся дзяржаўнымі ўзнагародамі — ордэнам Працоўнай Славы (Яўген Іванавіч Федарцоў, 1984 год, Мікалай Мікалаевіч Ізотаў, 1986 год), медалём “За працоўную доблесць” (Сяргей Рыгоравіч Яшчук, 1986 год).

Герой Сацыялістычнай працы, старшыня калгаса імя Леніна Лідзія Навумава, Анатоль Бажко і Сяргей Яшчук (абодва ў розны час былі кіраўнікамі ПМС), 1982 год.

З часу заснавання арганізацыі дзякуючы яе плённай дзейнасці ўведзены ў эксплуатацыю дзясяткі тысяч гектараў асушаных зямель (пераважна гэта сельгасугоддзі), сотні кіламетраў адкрытай і тысячы кіламетраў закрытай меліярацыйнай сеткі, пабудавана мноства дарог і мастоў, створана некалькі вадаёмаў. Таксама сіламі арганізацыі ўзводзілася жыллё, адміністрацыйны і вытворчыя будынкі, спартыўны комплекс. Адразу пасля стварэння ПМС (тады яшчэ БМУ) у ім працавала 58 чалавек, у наступныя гады колькасць работнікаў дасягнула 300, сёння, па стане на студзень, налічваецца 79.

Дарэчы, з гэтага года ПМС будзе працаваць у новых умовах: агульная працягласць каналаў, якія яму належыць абслугоўваць, павялічылася больш чым на 300 кіламетраў. Такое павелічэнне стала вынікам расфарміравання Аршанскага ПМС і далучэння яго часткова да Дубровенскага, часткова да нашага.

— Разам з плошчамі перадалі нам і некаторую тэхніку, — расказаў кіраўнік прадпрыемства Уладзімір Лемешаў. — Яна, праўда, не новая, патрабуе рамонту, але ўсё ж дадатковыя бульдозер, экскаватар і трактары з касілкамі лішнімі не стануць. Сезон меліярацыйных работ абяцае быць прадукцыйным, чакаем даволі значных аб’ёмаў работ і адпаведнага фінансавання. Але да вясны, канечне, пратрымацца няпроста, трэба шукаць іншыя крыніцы заробку.

У апошнія гады, успамінае Уладзімір Мікалаевіч, так было заўсёды, уласна меліярацыйныя работы складалі ў лепшым выпадку ад 40 да 60 працэнтаў у структуры паступленняў фінансаў, а цяпер стала яшчэ цяжэй. Летась, напрыклад, ПМС працавала на некалькіх дзясятках разнастайных аб’ектаў (будоўля, лініі электраперадачы, газаправод) за межамі раёна, у адным толькі Аршанскім раёне іх было больш за дзесяць.

— Пачалі мінулы год са стратамі, — успамінае Уладзімір Мікалаевіч, — а закончылі з плюсам. Канечне, не з такім значным, каб можна было абнавіць матэрыяльна-тэхнічную базу ці парадаваць людзей вялікімі прэ-міямі, але ў сённяшніх складаных умовах ужо сам факт таго, што мы здолелі не застацца ў мінусе, дадае аптымізму і ўпэўненасці ў сваіх сілах. Здолеем і далей трымацца і развівацца, галоўнае — аб’ёмы, будуць аб’ёмы — будзе заробак, з любымі задачамі ў рамках сваёй спецыялізацыі нашы людзі справяцца.

Сапраўды, патэнцыял арганізацыі па-ранейшаму вялікі. Земляныя работы (бульдозер, экскаватар) на будаўнічых аб’ектах, добраўпарадкаванне тэрыторый (планіроўка мясцовасці, укладка тратуарнай пліткі і г. д.), ачыстка вадаёмаў — віды работ, якія ПМС заўсёды гатова выканаць хутка і якасна. Доказам таму — паспяховае супрацоўніцтва з ПМК-266 падчас стварэння эколага-турыстычнага комплексу “Мікалаеўскія сажалкі”, удзел у падрыхтоўцы Талачына да  “Дажынак-2015″, праца на будаўніцтве свінакомплексу замежнага прадпрыемства “БелДан” каля Усвіж-Бука і іншыя шматлікія прыклады, калі талачынскія меліяратары паказалі сябе майстрамі сваёй справы і надзейнымі партнёрамі. Іншая справа, што заказаў сёння стала менш, знайсці аб’ект і выйграць тэндар няпроста.

— Але якія б цяжкасці ні даводзілася нам сустракаць на сваім шляху, стараемся не губляць аптымізм і ўпэўненасць у сваіх сілах, — падзяліўся Уладзімір Мікалаевіч. — Азіраючыся на багатую гісторыю нашага прадпрыемства, на вялікія працоўныя дасягненні папярэднікаў, мы павінны і ў заўтрашні дзень глядзець толькі з надзеяй на лепшае і з гатоўнасцю  да прадукцыйнай працы. Віншую ўсіх ветэранаў і сённяшніх работнікаў з юбілеем прадпрыемства. Дзякуй усім, хто стаяў каля яго вытокаў, хто нястомна і натхнёна працаваў, умацоўваючы і развіваючы яго, і хто сёння працягвае гэтыя  добрыя традыцыі. Жадаю ўсім аптымізму, энергіі, здароўя, працоўных поспехаў і асабістага дабрабыту.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

НА ЗДЫМКУ: вытворчая брыгада №2, 1982 год (здымкі з архіва прадпрыемства).

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



2 комментария на “ Талачынскія меліяратары —майстры сваёй справы і надзейныя партнёры ”

  1. Борис Плешко , 1 февраля 2017 , 16:54

    Была когда то организация с отличными специалистами,а теперь только свечку поставить осталось.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  2. сельчанин , 1 февраля 2017 , 9:28

    \\ КУВАЛДА и МОЛОТОК\\ неподвластны времени но о какой конкурентноспособности может идти речь.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Февраль 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене