Крама, у якой не прападае дабро і эканомяцца грошы

7 февраля 2017 15:09

Купіць ці прадаць патрыманую, але яшчэ дастаткова якасную рэч, каб адпаведна зэканоміць грошы ці папоўніць свой кашалёк на пэўную суму (і разам з тым не даць прапасці дабру, якое самому не патрэбна, а выкінуць шкада), можна рознымі спосабамі. Напрыклад, размясціўшы аб’яву ў інтэрнэце. Сёння хапае прызначаных для гэтага вузкаспецыяльных рэсурсаў (дошкі аб’яў з магчымасцю пошуку тавараў па разнастайных катэгорыях, у тым ліку па населеных пунктах), дазваляюць размяшчаць аб’явы рэгіянальныя сайты і групы у сацыяльных сетках.

Але інтэрнэт-гандлю ўласцівыя і некаторыя мінусы. Напрыклад, не заўсёды прадавец і пакупнік могуць сустрэцца ў зручны для абодвух іх час і ў зручным месцы. Не кожны прадавец мае магчымасць загрузіць на сайт выяву тавару, і не кожны пакупнік можа разгледзець на выявах прапанаванага тавару ўсе дэталі, якія яго цікавяць. З улікам гэтых і іншых праблемных момантаў добраю альтэрнатываю з’яўляецца камісійная крама. Яна заўсёды чакае пакупнікоў (зразумела, у рамках свайго графіку), тут можна ў камфортных і спакойных умовах усебакова вывучыць тавар і няспешна прыняць рашэнне аб пакупцы.

У Талачыне такая крама працуе на другім паверсе ўнівермага (раней была каля першай школы). Рэалізуюцца ў ёй як патрыманыя рэчы, здадзеныя грамадзянамі, так і новыя ўцэненыя, якія за доўгі час не былі прададзены ў іншых гандлёвых кропках райспажыўтаварыства. Прыём тавараў ад грамадзян ажыццяўляецца па пятніцах.

Пры гэтым, як расказала нам 31 студзеня прадавец Вольга Вароніна (на здымку), дзейнічаюць наступныя ўмовы: камісія складае 25% кошту тавару; калі на працягу 20 працоўных дзён (фактычна гэта месяц) ён не быў прададзены, ажыццяўляецца ўцэнка на 20%, яшчэ праз месяц — на 30% (ад першапачатковага кошту), і яшчэ праз месяц — на 50% (таксама ад першапачатковага кошту); пасля першага месяца за далейшае захоўванне тавару бярэцца плата ў памеры 1% ад першапачатковага кошту.

На сённяшні дзень у талачынскай камісійнай краме прадстаўлены верхняе і ніжняе адзенне, дзіцячы абутак, пасцельныя рэчы, разнастайныя дробныя  тавары штодзённага ўжытку (кухонныя прылады, біжутэрыя і інш.). Працуе гандлёвая кропка з 9.00 да 18.00 (у суботу і нядзелю — да 13.00), абедзенны перапынак з 14.00 да 15.00, выхадны — панядзелак.

Уладзімір МІХАЙЛАЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Февраль 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене