Талачынскі краязнаўца Анатоль Шнэйдар расказаў школьнікам пра вядомых вучоных, ураджэнцаў раёна

16 февраля 2017 14:47

Кожны год, традыцыйна ў лютым, цэнтральная раённая бібліятэка адчыняе свае дзверы для правядзення тыдня інфармацыі “Бібліятэка — тэрыторыя чытання”. Сёлета ён пачаўся з дня інфармацыі  “2017 — Год навукі”.

Для вучняў 9 “А” класа сярэдняй школы №1 г. Талачына (класны кіраўнік Ірына Аляксандраўна Свірыдовіч) бібліёграф Ірына Аляксандраўна Труханёнак правяла прэзентацыю “Букросінг: у Год навукі чытаем навукова-папулярныя кнігі”. У чытальнай зале яна пазнаёміла прысутных з аўтарамі твораў, размешчаных на выставе “Чалавек і навука ў новым тысячагоддзі”. Асаблівую ўвагу Ірына Аляксандраўна звярнула на навуковую дзейнасць вучоных-землякоў.

Падчас правядзення дня інфармацыі адбылася сустрэча вучняў з Ганаровым грамадзянінам раёна, вядомым краязнаўцам, пісьменнікам Анатолем Антонавічам Шнэйдарам. Школьнікі з цікавасцю паслухалі некаторыя факты, якія сведчаць аб незвычайных адкрыццях у вобласці навукі іх равеснікаў з розных куткоў планеты.

Вялікую даследчую работу правёў краязнаўца, каб агучыць імёны вядомых вучоных, ураджэнцаў Талачыншчыны. Звесткі пра іх жыццё і творчасць сабраныя ім у кнізе “Земля над Друтью и Оболянкой”. Анатоль Антонавіч расказаў пра дасягненні заслужанага дзеяча навукі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара філалагічных навук, які закончыў Талачынскую СШ №1, Аркадзія Іосіфавіча Жураўскага.

Нарадзіўся ў Коханаве доктар эканамічных навук, аўтар больш за 80 навуковых работ і манаграфій Пётр Аляксандравіч Красоўскі. З вялікай любоўю да роднага краю адносіцца  кандыдат філасофскіх навук Рыгор Часлававіч Лянькевіч, які, дарэчы, з’яўляецца галоўным ініцыятарам і арганізатарам адраджэння гістарычнага мінулага летапіснага Друцка.  Жыва і яскрава прагучалі расповеды пра тых, з кім асабіста ён быў знаёмы.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Один комментарий на “ Талачынскі краязнаўца Анатоль Шнэйдар расказаў школьнікам пра вядомых вучоных, ураджэнцаў раёна ”

  1. Бендер , 16 февраля 2017 , 22:55

    Просто молодец , так держать , молодежь необходимо просвещать в научном понимании жизненных процессов вопреки поповско-казачьих черных сотен.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: +1 (from 1 vote)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Февраль 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене