Страты, раны, боль Афганістана

17 февраля 2017 14:56

Сонечны лютаўскі ранак, а на календары смутная дата, у сэрцы журботныя пачуцці. Прайшло 28 год, а з памяці не выходзіць, што страцілі мы ў той далёкай ад нас краіне, хвалюе, не дае супакою душы кожнай матулі, чаму трагічны лёс не абышоў менавіта яе сыночка.

15 лютага ужо шмат год з жаданнем разам з прадстаўнікамі райвыканкама, Серкавіцкага і Коханаўскага сельвыканкамаў, ваенкамата мы наведваем магілы загінуўшых нашых землякоў у Афганістане. З жаданнем таму, каб падтрымаць па-чалавечы, па грамадзянскім абавязку іх матуль, гэтых гераічных, столькі перажыўшых жанчын.

Шмат сваіх родных з палёў вайны з фашыстамі не дачакалася Лідзія Цітаўна Шастакова з вёскі Курчэўская Усвейка. Цяжка іх сям’я залечвала незагойныя раны, нацярпелася і яна, дзіця вайны. Думалася, што гэта апошняе такое жудаснае для іх выпрабаванне.

Не маглі не нарадавацца з мужам, якім добрым, чулым і працавітым вырастае сын Валодзя. З адкрытай душою, чыстым сумленнем. Такім яго успрынялі і на заводзе “Ударнік” у Мінску, куды ён прыйшоў у 1983 годзе працаваць токарам. 24 красавіка 1983 года Уладзіміра з завода праводзяць на службу ў дэсантныя войскі. Трапляе ў Афганістан і за некалькі дзён да завяршэння службы гіне ад рук маджахедаў. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

— Быў бы сын жывы, — гаворыць Лідзія Цітаўна, — толькі і глядзела б на яго. А ўзамен, ды ці ж можна гэтым замяніць, толькі Валодзеў партрэт…

— У Вялікую Айчынную вайну, — заўважыў намеснік раённага ваеннага камісара Валянцін Сяргеевіч Барысаў, — гэты ордэн прыраўноўвалі да Зоркі Героя Савецкага Саюза.

Такой высокай узнагародай адзначаны і прымаўшы ўдзел у наведванні магіл загінуўшых Сяргей Мікалаевіч Шастак. Дарэчы, матулі воінаў-афганцаў на Талачыншчыне, дзеці якіх загінулі, падтрымліваюць адна адну. Гора іх звяло, разам яго лягчэй пераносіць.

У гэтым пераканала і сустрэча ў вёсцы Равяцічы з Нінай Аляксандраўнай Караткевіч.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама М. С. Дудчанка, Н. А. Караткевіч, старшыня Серкавіцкага сельвыканкама Т. Я. Хадневіч.

Віктар быў для бацькоў гонарам, гвардыі яфрэйтар. Загінуў у 20 год, іх апора і падтрымка, настрой і планы на жыццё. Яго абарвала вайна на самым узлёце.

У гэты дзень яны стараюцца не паказваць свае горыч і боль. Мудрыя, пазнаўшыя гора з малых год, яны двойчы перажылі вайну. У адну самі былі дзецьмі, у другую — страцілі ўжо сваіх дзяцей. Шчырая людская падтрымка дае ім сілы жыць.

Гэта дзякуючы іх сынам мы жывём, страчаем вёсны, працуем. Але заўжды памятаем, якую цану за гэтае заплацілі іх сыны, гэтыя маладыя хлопцы, якое шчасце абарвалася ў іх асабіста, у іх матуль, родных і блізкіх. Мы ў вечным даўгу перад імі. Ёсць віна кожнага з нас, што мы іх не збераглі.

Слёзы маці, туга і шчымленне,
І чаканне, заўжды чаканне.
Ад думак няма збавення
Ў цёмнай ночы і светлым ранні.

Дзе ні ідзеш — яго голас і вочы,
Каля дому, у садзе, у хаце…
Выядае душу смутак-горыч,
Хочацца з сынам абняцца.

І святлей, і больш лёгка
На сэрцы, калі разам з сынам.
Тое дрэва вырасла, стала гонкім,
Гэта яго дрэва, тут яго сцяжына.

Тут яго неба, яго крыніцы,
Яго пяшчота і любоў.
Прыпадае матуля нізенька ніцма
Моўчкі да стаўшых святымі крыжоў.

Віктар БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


3 комментария на “ Страты, раны, боль Афганістана ”

  1. Лариса Ивановна , 19 февраля 2017 , 20:39

    Идеологи, как и торгаши ищут выгоду везде , даже спустя столько лет вместо покаяния они спекулируют этой трагедией . А чем они смогут заменить погибших сыновей матерям , проведенным мероприятием? Бедные дети , попавшие в Афганистан по злому року судьбы защищали там только самих себя.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  2. сельчанин , 19 февраля 2017 , 14:44

    На перевале дождь.
    Места грибные здесь – с лукошком походить.
    Тут перелески, как у нас на старой даче.
    Я на броне шесть лет,
    И мне все время очень хочется спросить:
    Зачем мы здесь, зачем мы здесь?
    Пусть кто-то внятно объяснит мою задачу.
    Зачем мы здесь, зачем мы здесь?
    Двадцатый год страна моя с Афгана плачет.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  3. Михаил , 19 февраля 2017 , 10:50

    Виктор Николаевич! В этой статье Вы превзошли самого себя, написав, что благодаря ребятам, погибшим в далеком Афгане мы живем, встречаем вёсны и работаем. Неужели жители Афганистана с их лидером Амином планировали захватить СССР и уничтожить население? В такую версию даже советский народ не поверил бы.
    Не найдя другого повода для вторжения, наши вожди ввели войска в исламское государство с целью ЗАЩИТЫ ГРАЖДАН СВОЕЙ СТРАНЫ, временно находящихся там. Защищали мы этих граждан долгие десять лет, теряя своих людей и убивая местных. И не надо перекладывать вину наших бывших руководителей на всех нас. Я виноватым себя в этой авантюре и гибели людей не считаю.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 4.0/5 (2 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: +2 (from 4 votes)

Написать ответ к сельчанин

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Февраль 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене