“Паэтычны ветразь”: і загучала ў Талачыне родная мова

24 февраля 2017 11:25

Напярэдадні Дня роднай мовы, які ў 17-ы раз адзначаецца ва ўсiм свеце, 16 лютага ў сярэдняй школе №2 г. Талачына адбылося сапраўднае свята — раённы конкурс “Паэтычны ветразь” для навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Гэты конкурс ужо стаў традыцыйным і штогод збірае шмат аматараў беларускай мовы. Менавіта ён ставіць перад сабой мэту данесцi вучням, што мы — беларусы, што ў нас ёсць свая непаўторная мова, якую трэба шанаваць, любiць i прапагандаваць.

У конкурсе прынялі ўдзел 44 вучні з 13 устаноў адукацыі па наступных намінацыях: “Нам засталася спадчына” (чытальнікі вершаў юбіляраў), “І ў сэрцы нарадзіўся спеў” (выкананне песні на вершы паэтаў, інсцэніраванне твора), “У вянок песнярам”(складанне відэафільма), “Час чытаць, захапляцца і спрачацца” (напісанне эсэ, водгукаў на творы, уласных вершаў).

У гэтым годзе раённы конкурс праводзіўся ў адпаведнасці з зацверджаным Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь планам мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і святкаваннi 85-годдзя з дня нараджэння Ніла Гілевіча, 125-годдзя — Максіма Багдановіча, 130-годдзя — Алеся Гаруна, 135-годдзя — Янкі Купалы, 100-годдзя — Янкі Брыля і Пімена Панчанкі. Таксама 115 год адзначаецца з дня нараджэння нашага земляка з вёскі Нізкі Гарадзец, раманіста, навеліста, драматурга і крытыка Міхася Зарэцкага. Гэтыя пісьменнікі і паэты — таленавітыя і геніяльныя мастакі слова. Яны ўзбагацілі беларускую літаратуру новымі жанрамі, матывамі, абнавілі эстэтыку слова.

Праграму фінала падрыхтавала настаўніца беларускай мовы і літаратуры Зоя Якаўлеўна Бяззубік з Коханаўскай сярэдняй школы. У правядзенні мерапрыемства ёй дапамагалі яе вучні — вядучыя Ганна Рамановіч і Мікіта Еўдакімаў. Выступленне артыстаў было захапляльным, гучалі неўміручыя словы пісьменнікаў, а цішыня ў поўнай зале парушалася толькі шквалам апладысментаў.

Па выніках конкурсу журы вызначыла пераможцаў.

У намінацыі “Нам засталася спадчына” ўразіла чытаннем верша П. Панчанкі “Ратуйце нашы душы” Вікторыя Піліпёнак (Коханаўская СШ). Гэта быў сапраўды тэатр аднаго акцёра, так натхнёна гучалі радкі верша. Ангеліна Дзенісевіч (раённая гімназія) пад меладычныя гукі музыкі пранікнёна, пяшчотна чытала ўрывак з рамана Ніла Гілевіча “Родныя дзеці”. Дзяўчынцы ўдалося перадаць жыватворную крыніцу творчасці паэта — любоў да Радзімы, роднай зямлі, бацькоў. Карына Кандратовіч (СШ №2) другі год атрымлівае высокія адзнакі ад журы за артыстызм, высокае майстэрства. Сёлета з незвычайным натхненнем яна прачытала верш “Спарышы” П. Панчанкі. Менавіта гэтыя дзяўчынкі адзначаны першымі месцамі.

На другім месцы Максім Шыпуля (СШ №2), Ганна Рэпнік (Славенская СШ), Саміра Румянцава (Азерацкая БШ). На трэцім месцы Вікторыя Рулько (Аболецкая БШ) і Камінскі Кірыл (СШ №2). Апошні прачытаў знакаміты верш Я. Купалы “А хто там ідзе” спачатку на англійскай, а потым на беларускай мовах.

У намінацыі “І ў сэрцы нарадзіўся спеў” першае месца занялі Яна Чарнагорава (СШ №1), Максім Какошка і Станіслаў Скіпскі (гімназія). Яна непаўторна выканала песню “Клёны-ясені” на словы Н. Гілевіча, а хлопчыкі прадставілі гледачам урывак з п’есы А. Гаруна “Датрымаў характар”.

Другое месца занялі вучні Жукнеўскай базавай школы Кірыл Папыльчанка, Аляксандр Рандзіцкі, Дар’я Зелюткова, Анастасія Саян за тэатральную пастаноўку “Паўлінкі” Я. Купалы, якая атрымалася вельмі іранічнай, з інтрыгамі, са стварэннем яркіх камедыйных тыпаў і сатырычных вобразаў.

Ганна Крапопава і Віталь Хацкевіч (Слаўнаўская СШ) таксама занялі другое месца за яскравае выкананне песні “Жаўраначка” на словы Н. Гілевіча.

Валерыя Антончык (Славенская СШ) уразіла гледачоў выкананнем песні “Мая малітва” на словы Я. Купалы.

Песня гучала ў суправаджэнні танца дзяўчат са свечкамі ў руках. У песні “Па-над белым пухам вішняў” на словы М. Багдановіча ў выкананні Вольгі Белянавай (Забалацкая СШ) можна было чуть пералівы, зіхаценне паўтонаў пачуцця. Песня суправаждалася падтанцоўкай дзяўчынак-матылькоў.

Трэцяе месца занялі Ганна Рамановіч, Ларыса Маісеева і Яна Іванова (Коханаўская СШ), Ганна Федзюкова (Кастрычніцкая СШ).

У намінацыі “У вянок песнярам” шчыра папрацаваў і стварыў відэафільм “Раманс” Андрэй Бяляцкі (СШ №1).

За напісанне водгукаў на творы пісьменнікаў-юбіляраў у намінацыі “Час чытаць, захапляцца і спрачацца” пераможцамі сталі Аляксандра Ліцвінка (Забалацкая СШ), Юлія Цецярук (СШ №2). Уразілі слухачоў уласныя вершы навучэнцаў. Цікава было назіраць, як напаўняецца паэзіяй душа Таццяны Валентавай (Азерацкая БШ) у вершы “Аўтару “Слуцкіх ткачых”. Уласны верш “Купалу ведаю з дзяцінства” чытала Анастасія Острыкава (Коханаўская СШ). Гэтыя дзяўчынкі і занялі ў даннай намінацыі першыя месцы. Другое месца журы прысудзіла Марыі Паўлянковіч (Слаўнаўская СШ) і Паліне Лукашэвіч (Коханаўская СШ).

Усе пераможцы атрымалі дыпломы і прызы ад раённага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Удзельнікі мерапрыемства яшчэ раз пераканаліся, што мова беларускіх пісменнікаў — наша мова, якую трэба перадаць сваім нашчадкам і якая не павінна знікнуць.

Юлія КАПРАНАВА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Февраль 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене